Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

I работала я, і пастаўкі ўсе здавала, і радавалася, што хоць Савецкая ўлада прышла і што хоць лягу ды сплю спакойна…»

Тэкля Гарасімчык руплівая, удумлівая жанчына. У сённяшніх умовах з такіх выходзяць добрыя настаўніцы, узгадавальніцы моладзі. Ёй рупіць дайсці да канца, да карэння, да прычын… Тэкля Пятроўна была сведкай абвінавачання на судзе над фашысцкімі злачынцамі і іх памагатымі. На тым судзе апраўдваўся солтыс: «Не я вас біў, гэта акцыя біла…»

Тэкля Пятроўна сказала настойліва, цвёрда сказала:

— Не акцыя біла, а вы!

Дзяўчына

ў паэзіі ўсіх народаў свету выступае як істота пяшчотнай чысціні. Беларуская песня ўвасабляе яе ў вобразе белай бярозкі, каліны ў цвеце, пялёсткаў ружы ў ранішняй расе.

А вось два дзявочыя лёсы, апаленыя агнём і смерцю. Марыя Скок з Паўлавіч і Яўгеня Бардун з Ніза. Марыя ў той час ужо ўбіралася ў дзяўчыну, а Яўгеня была яшчэ дзіцем, як і Саша Сасноўскі.

Марыя Скок пачынае свой расказ разважаннямі.

Ёсць у яе гаворцы ноткі гордасці. Ёсць і высокае разуменне непарушнасці той сувязі партызан з народам, якая тады была. Ёсць і глыбокае ўсведамленне таго, што трагедыя сяла не можа быць вытлумачана барацьбою акупантаў супраць партызан. Сёння ўжо вопытны чалавек, яна разумее, што ўся справа ў карэннай ненармальнасці, звыроднасці фашызму.

«…Парцізанам памагалі. I зналі, што да дабра не дойдзе. Але бароліся…

Ну, што… Нас сазвалі пашпарты мяняць. Гавораць: «Ідзіце пашпарты мяняць». Туды, дзе крыж стаяў.

I да гэтага некалькі разоў прыязджалі. I на калені стаўлялі нас, і палохалі. I кулямётамі білі па вярху, і пад расстрэл стаўлялі, і запальвалі, і гаварылі: «Зарубіце сабе на насу, што вам гэта непаздаровіцца». У канцы канцоў прыехалі і гавораць: «Ідзіце пашпарты правяраць». Пайшлі з пашпартамі. Каторыя малодшыя мужчыны, тых у старонку. А жанчын з дзецьмі…

Была ў два канцы хата, нас сагналі туды, пастанавілі патруле і ў сенях, і пад вокнамі з гранатамі. I давай па восем, па дзесяць чалавек выганяць. I там расстрэльваць.

Во гэтак во: за адну руку дзяржыць, падвядзе пад яму і ў затылак б'е… Там у іх чатырох чалавек было, каторыя расстрэльвалі, пазакатваны пасюль во рукава і дзяржаць ліворверы ў руках. Адзежа на каторых была лепшая, дык яны здымалі і ў кучу скідалі. З жывых яшчэ, да расстрэлу. Падвядуць да ямы і— у затылак. Сто два чалавекі са мной было ў той магіле. Са ста двух чалавек — адна. Мяне зразу…як выстралілі, то я ўпала і без чуўсцвія была, а пасля дайшла да сазнання. Дык яны во — у ладошкі!..

Вечарэла ўжо. Каб дзе пад ніз, дык дзе я там устала б, а то наверсе ляжала.

Парасстрэльвалі і ў ладошкі пахлопалі.

— Вот, — гавораць, — капут вам!

Я гэта помню ўжо. Я гэта да памяці дайшла. Відаць, яны яшчэ хацелі гранаты кідаць, але потым нешта пагергеталі і пайшлі.

Ой, што было піску, енку!.. Там многа жывых людзей падушылася. Але не было іх каму раскапаць. I прасіліся: і «ратуйце нас!», і «спасайце нас!», але не было каму.

А яшчэ і да бою здзекаваліся: і віламі паролі, і нагамі хадзілі, і білі — ой!.. Дзеці малыя былі, то па жывых нагамі хадзілі. А некаторыя зналі, што немцы яйца любяць, нясе каторае дзіця яму яічак ды просіцца, каб не забілі. А ён як дасць яму нагою,

дык яно і перакуліцца —і з нагамі па ім пайшоў.

У мяне самой чатыры браты забілі і мацеру. Залезлі пад печ, схаваліся. Кожнаму смерць страшная вачавідная. Дык яны спаролі віламі так, што не было дзе голкай ткнуць. Пад печкай. Гэта ўжо даставалі адтуль, а не хацела гэта дзетвара вылазіць.

Мяне і самую віламі спаролі. А потым пагналі расстрэльваць. I вот я ляжала да двух часоў ночы. У гэтай магіле. Я помню — адну цётку сцягнула на бераг, другую сцягнула, і сама… Я ранена была, у мяне крыві ўжо налілося поўна запазуху, аж пад пояс, і сама аслабела — што са страху, а што цэлы дзень…

Колькі ўцякалі, колькі хаваліся!.. Мала калі ўдома там бывалі. А на тую бяду — дык дома засталіся.

Ну… А цяперака я баюся ўставаць. Вылезу з гэтай магілы, папоўзаю, папоўзаю, папоўзаю круга і зноў улезу, на гэтыя мёртвыя лягу. А душна! Колькі народу! Воздух такі цяжкі, кроў тая кіпіць, як у катле. Думаю я, дзе ж тыя немцы? Баюся ўставаць. Спаўзу і апяць лягу на гэтыя мёртвыя.

А потым — пайду, што будзе! Пайшла, пайшла гэтымі кусцікамі пад Шчару. Думаю: «Пайду ўтаплюся, абы яны не здзекаваліся. Усё роўна».

Адзін хлопчык, гадоў яму, мусіць, шэсць — устаў, і знаў ён, прыпомніў, дзе гэта бацьку пагналі,— у другую хату пайшоў. А яны сустрэлі яго, у картафляную яму завялі… Увесь у крыві, ранены, а яны ў картафляную яму завялі і дабілі. А дзевачка сядзела — мацеру забілі, а яна, чатыры годзікі, сядзела і ўсё прасілася:

— Мама, годзе спаць, уставай, ідзем дадому!

I таксама расстралялі.

Думаю: «Пайду я ўтаплюся, абы я не бачыла гэтых іх, і іхняй смерці».

Пайшла. Мне кажацца, што іду я, іду… Ішла, ішла, так саслабела, што зайшла аж у Кабаке: вунь там дзярэўня, па-за рацэ. Зайшла, і мне стала — кругом, кругом Шчара. Ужо ў галаве закружэнне стала.

I думаю: «Пайду тапіцца». I палезла, палезла і перайшла на той бок Шчары, і помню, што я не ўтапілася. У якое месца папала і як ішла? Уродзе, я на калені станавілася і паўзла… У калючую провалаку ўбілася. Выпутвалася, выпутвалася, ледзьве з той провалакі вылезла…

Зайшла ў гэтую дзярэўню Кабаке, а ўжо саслабела, не магу. А там, дзе кусцік, дзе слупік, — мне здаецца, што гэта ўжо немец стаіць.

А там на выганку адзін домік стаіць. «Зайду, — думаю, — прыадчыню дзверы, спытаюся, ці немцаў няма…» Зайшла я, гляджу: бяллё вісіць. Думаю: і тут пабілі. Я прыадчыніла дзверы, пытаюся:

— Немцаў у вас няма?

А гаспадар гаворыць:

— Няма.

А як угледзелі, што я ўся ў крыві, растропана, нарабілі крыку. Увайшла ў хату. I пайшоў адзін дзядзька шукаць па сяле, можа, дзе ёду, бінту.

Пайшоў той дзядзька, прынёс бінту і ёду. А я так напіталася гэтага духу цяжкага, што блявала, блявала… Ён мне стакан водкі даў. Выпіла — нічога не памагло. Папяросу даў — нічога. А я ўся мокрая, мокрая — во, па вушкі, і ўся ў крыві. I баяцца дзеці мяне.

Далі мне матрасік нейкі, дзіцячы, я каля парога лягла. Дзе я буду ляжаць — уся мокрая, уся ў крыві. Устала ў тры часы ночы, пайшла.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Бастард Императора. Том 11

Орлов Андрей Юрьевич
11. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 11

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI