Я з вогненнай вёскі...
Шрифт:
Дарога не мае тут спачынку. I ўвечар, і ўначы ёй трэба несці варту жыцця — лічыць пакуты, радасці і надзеі турботнага дня, таго, што адыходзіць, і таго, што мае нарадзіцца. Дарога, як стужка нейкага цыклапічнага магнітафона, прасмыкваецца паміж скатамі грузавікоў, якія сунуцца адзін за адным са Слоніма ў вёскі на начлег. I запісваюцца на стужцы-дарозе падзеі дня. Пішуць на гэтай стужцы пратэктары аўтамашын, матацьгклаў і трактараў, пішуць абады рыпучага воза, на якім стары калгасны вартаўнік падвозіць зялёны корм да калгаснае фермы,
…Зімою 1942 года тут, над Шчараю, угору і ўніз ад Слоніма, здарылася такое, што дарога — сведка гэтых здарэнняў — перастала разумець, па якім яна ідзе свеце і ў які свет вядзе — у той ці ў гэты… Нават каб здарыўся цуд, каб набыла дарога дар мовы, дык не здолела б уразумела расказаць нам пра тое. Яна пыталася б у нас тлумачэння прычын, так, як пытаюцца людзі, сведкі падзей, тыя, чые галасы мы запісалі, а потым знялі з сапраўднай стужкі сапраўднага магнітафона, каб падаць іх літарамі і словамі.
«…Як, кажаце, для мяне пачынаўся гэты дзень? Яны прыйшлі да нас у суботу, немцы. Называлася гэта — акцыя супраць партызан…»
Расказвае Пётр Іосіфавіч Саўчыц, у вёсцы Гародкі:
«Прыязджаюць немцы. I адразу ачапілі вёску: паставілі тут кулямёт, потым і там паставілі — укруга ачапілі. Ходзіць солтыс з немцамі і зазывае ісці на праверку пашпартоў. I трэба толькі абавязкова забраць з дому сямейны спіс. Бо тады так было, што над дзвярыма павінен быў быць спіс сям'і. Пачалі людзі сходзіцца там, дзе яны сказалі. Яны вынеслі стол, лаўку паставілі. Правяраць, значыццца.
Я сам падышоў таксама. I забыўся гэтага спіску, халера яго ведае. Кажу солтысу:
— Спіс забыўся.
А немец кажа па-польску:
— Нех ідзе пшынесе.
Прыйшоў я дадому, узяў гэты спісак. На стале стаяў табак у кансервеннай банцы. Узяў з сабою. Сто год бабка мая, яна заставалася на койцы. Кручу я папяросу і кажу:
— Бабо, мусіць, заб'юць нас?
А яна мне:
— Унучак, уцякай у лес!
Дальбог. Але як ты пойдзеш? Калі я пайду, дык яны тых паб'юць там…
Прыйшоў я туды, а гэты ацэп, што там быў, пачаў сыходзіцца. Як пачаў ён сыходзіцца, дык увесь маладзёж — фюк! — наўцёкі. Засталіся адны старыя. Дык немец выйшаў і кажа па-польску:
— Што вы, дурныя? Чаго вы ўцякаеце? Хто вас біць будзе? Кантроль ідзе.
А солтысаў брат кажа:
— А можа, мы яшчэ горай наробім. Ідзіце сюды, назад.
I пачалі сыходзіцца.
Як пачалі сыходзіцца — гэты немец бярэ ў людзей пашпарты і нясе на стол. Раскаталі ліст на стале і нешта там карандашом чэркае, на паперы. А хто там ведае што.
Немец, калі забраў усе нашы пашпарты, спытаўся ў солтыса па-польску:
— Чы бэндон вольнэ мешканя до пшэноцованя?
— Бэндон.
Як толькі ён сказаў гэтае «бэндон», дык… немец хутка адступіў назад два крокі, а салдаты
Была адна такая маляшчая калечка, укленчыла яна, давай хрысціцца, спяваць. Нічога не памагло…
Я паспеў выбегчы, дабегчы да рэчкі і паўз беразе папоўз. Ранілі мяне — метраў сто пяцьдзесят адбегся. А жонку забілі. Бацька і сястра таксама там засталіся на месцы, забітыя…»
У вёсках Баравікі, Акунінава, што ляжаць каля Слоніма ўверх па Шчары, яны правялі тую ж «акцыю» інакш, выбарачна. На акунінаўскіх хутарах вынішчэнне людзей пачалося, калі яшчэ і партызанскія атрады не паспелі арганізавацца.
Жыхар Акунінава Іван Ігнатавіч Рубец успамінае:
«…Пачалі з тога канца, вот як вы ехалі, ад Слоніма, і сагналі ўсіх у гэты канец вёскі. Хадзілі па хатах, шукалі, дзе хто схованы, нават былі старыкі і жанчыны, каторыя не маглі ісці,— іх дабівалі ў хаце…
Тут адзін быў какой-та… не магу сказаць вам, рускі, ці немец, ілі паляк, — ну, канешна, ён быў у нямецкім. I вось ён пытаў у насялення:
— Можа, хто ў Германіі ёсць у вас? Можа, хто пастаўку здаў немцам?..
I так ён некалькі сямей узяў ды адпусціў. Панімаеце? З гэтае таўпы.
Потым з Бытані прыпёрся на легкавой машыне нейкі эсэсавец. Такі рослы, здаровы мужчына. Пракраціў — нікога нікуды. Ніякіх ні бумажак, ні справак.
Нас адагналі метраў, можа, на семдзесят ад дарогі к саду. I перва-наперва палажылі дваіх: аднаго старыка і другога… быў астаўшыся ваеннапалонны. Іх многа было ў вёсцы. Не прымак, а не было дзе дзецца гражданіну. Здаровы такі, да часу рабіў у каваля малатабойцам. Яны з краю неяк, наш стары і гэты ваеннапалонны, стаялі. Узялі пала жылі іх на зямлю і прыстрэлілі тут.
Калі прыстрэлілі, то таўпа паглядзела якое дзела, і кінулася — хто куды. Але тут круга саду і круга вёскі сядзелі засады, ку лямёты стаялі. Куды б ты ні пайшоў, цябе— скрозь спатыкала. Хто ўцякаў — ніхто не ўцёк.
Я трымаў дзіця, каля двух гадоў была дзевачка. Мяне параніла ў руку, сюды во Рабёнак у мяне з рук выпаў. Я адбегся мет раў, можа, якіх сямі-васьмі. Такая ёсць там яма старадаўняя. Я ўпаў у гэтую яму. I ра зам упала дзяўчына з Акунінава, ды так плотна легла, і я не ведаў: яна жывая ці не Я спытаў:
— Маруся, ты жывая?
— Жывая.
— Маўчы, не аказвайся. Еслі жывая — не шавяліся.
А з гэтай стараны другая легла, таксама самастаяцельная дзеўка. Я не знаў, што яна жывая. Еслі бы знаў, то ўпрадзіў бы таксама. Калі гэта ўсё прыціхла… яны ха дзілі дабівалі. Вот падходзяць к нам. Падходзіць ён і нагою ў бок ёй як даў, яна працярпела… На мяне наступіў і пайшоў да гэтай. Гэтай стукнуў дзеўчыне — яна схапілася:
— А! — кажа. — Паночку, я вам нешта скажу!
— А, ты скажаш!