Зачараваныя смерцю
Шрифт:
Расейскі чалавек не хоча проста жыць, ён хоча жыць дзеля чагосьці… Ён хоча ўдзельнічаць у вялікай справе…
Ідэалізацыя будучыні — гэта наш духоўны стан, форма нашага існавання ў гісторыі. Яна і загубіла наша жыццё.
У сённяшніх газетах раптам прачытаеш:
«Да сярэдзіны 80-ых гадоў Саюз уяўляў сабой шматмільённае чалавечае пагалоўе з добра адладжаным механізмам азіяцкіх табуншчыкаў, абавязаных наглядаць за планамернай эксплуатацыяй жывёлапрамысловай сыравіны» (газета «Московский комсомолец»).
«Шматмільённае
— Я кахаю цябе, — сказала яна.
— Можа, ты любіш не мяне, а само каханне? — спытаў я.
— Я кахаю цябе, — зноў сказала яна.
Жанчына — гэта штосьці іншае…
У В.Н. цяпер свой занятак. Прадае кудысьці за мяжу нашы запалкі. Мае капітал.
За пляшкай гарэлкі ён мне ўчора прызнаўся, што часам яму хочацца спяваць нашы камсамольскія песні.
Я ішоў дадому і паспрабаваў успомніць:
Быў загад — яму на захад, На ўсход пайшла яна. Заклікала камсамольцаў Грамадзянская вайна.Што мы ведаем пра нашу нянавісць і любоў? А нехта напіша: «шматмільённае чалавечае пагалоўе», «жывёлапрамысловая сыравіна»…
Ляжаў… Глядзеў у столь… І думаў… А ў сярэдзіне працаваў ужо, быў запушчаны нейкі механізм.
У дарозе.
Нам дай пакорпацца ў зорках, а не зрабіць штосьці на зямлі. Хоць бы — нармальныя дарогі. Добры асфальт пакласці.
Ты жыў у той час. І раптам ты вінаваты, што жыў у той час. Мучыўся. Пакутаваў. Няхай. Ты ўсё роўна вінаваты.
Пра старых. Іх пазбавілі ўсяго. Нават магчымасці жыць мінулым…
Памятаю. Барабан круціцца… Кідаеш капеечку… Вавёрачка вымае твой лёс… Запісачку ў зубках табе нясе… Альбо хтосьці вернецца… Альбо тужыць у палоне…
А я чакаў тату… А тата ўжо ляжаў у зямлі пад Смаленскам. З сорак першага.
З размовы ў адной школе са старшакласнікамі.
Яны нават тэлевізар не глядзяць. Палітыка іх не вабіць.
Але ў дні жнівеньскага путчу былі на вуліцах з лістоўкамі. Цяпер, кажуць, ужо не пойдуць да Белага дома. Яны адчуваюць сябе падманутымі…
Я апрануўся, пагаліўся. Восень. Хадзіў па горадзе, забрыдаў у любімыя кнігарні…
Гэта мае ўспаміны пра жнівень 91-га, калі мы перамаглі. Калі Гарбачоў вярнуўся з Фароса…
Яшчэ я памятаю, як салдаты сядзелі на танках і елі марожанае…
Сяджу ля тэлевізара… Ідзе з'езд.
Няма ніводнага чалавека на зямным шары, у якім было б столькі грамадскага,
Няма таго, каб выпіць. Ці пайсці да жанчыны. На лыжах пакатацца.
Ідзе з'езд.
Ідзеш знаёмымі вуліцамі: французская крама, нямецкая, польская… Я падумаў, што ўжо некалькі гадоў не магу купіць сабе — савецкія шкарпэткі, савецкія трусы… Савецкія цыгарэты…
Што з намі адбылося? Куды мы прапалі?
Я думаў, што ён прынёс артыкул ці свае фатаграфіі, а ён зайшоў пагаварыць. Студэнт. Расказаў, што хадзіў на мітынгі дэмакратаў. Пасля быў на сходах нацыянал-патрыётаў. Пазнаёміўся з фашыстамі. Цяпер — да нас, у рэдакцыю:
— Што рабіць?
Адвечнае расейскае пытанне. Адвечны расейскі юнак.
— Мне абавязкова хто-небудзь дасць вінтоўку, — сказаў, развітваючыся. — Мой розум пратэстуе — не магу забіваць. Але яны не даруюць.
— Хто яны?
— Яшчэ не ведаю…
Сёння размаўляў з забойцай. Прыгожая маладая жанчына. Забіла мужа… сякерай. Былі моманты, калі я глядзеў на яе, слухаў, і яна мне падабалася. Я лавіў сябе на думцы, што яна мне падабаецца. Прымаў яе словы, пачуцці, я нібы з ёю пражываў яе жыццё. І не знаходзіў у сабе ні агіды, ні абурэння.
Па дарозе ў рэдакцыю думаў аб тым, што ў нас мяжа між злачынным светам і нармальным светам размытая.
Штосьці галоўнае выслізгнула з маіх думак. Трэба адразу запісваць, не адкладваць…
Загад Сталіна ў 1942-ім годзе прадпісваў салдатам у выпадку пагрозы палону — самазабойства.
Подзвіг Гастэлы, Аляксандра Матросава? Згарэць разам з самалётам, ператварыўшыся ў палаючую бомбу, і, упаўшы на мішэнь, закрыць сваім целам чужы дот… Што гэта, калі не самазабойства?
Я толькі і чую адусюль: жыццё — барацьба. Дужы адольвае слабага. Натуральны закон. Слабыя нікому не патрэбны.
Гэта — фашызм… Гэта — свастыка…
Хтосьці сказаў пра наш народ — народ-бальшавік. Учора зноў у нашай газеце нататка аб тым, як падпалілі сядзібу арандатара… Людзі паспелі ўратавацца… Згарэла жывёла.
— Мы нічога не мелі, але мы былі шчаслівыя, — упэўнена мая мама.
Чаму для шчасця нам патрэбен вінегрэт і вошы? А калі ікра ці хоць бы цукар без талонаў? Тады — што?
Раней аб сэнсе жыцця гаварылі больш, калі нельга было. Цяпер не гавораць.
— Трэба шукаць станоўчых герояў, — сказаў на планёрцы рэдактар. — Досыць пляваць у мінулае…
Герой?! Ён гатовы сябе аддаць у імя ідэі. Калі ён гатовы аддаць сябе, дык што ён здольны з іншым чалавекам учыніць?
Учора зноў з В.Н. пілі гарэлку. Ён вярнуўся з Амерыкі. «Усё так сабе, — гаварыў. — Але калі я патрапіў у дзіцячую краму цацак, мне зрабілася блага. Спяваюць, іграюць, ззяюць… Я зразумеў, адкуль я прыехаў».