Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Навошта вам гэта? — пацікавіўся я.

— Крыху пачакай і ўбачыш.

Лінкан адзін кій уставіў у адтуліну другога, заціснуў паміж далонямі і пачаў хутка-хутка круціць. Навошта ён так робіць? Можа, вырашыў фокус нам паказаць? Не! Ён здабывае агонь!

— Зараз агенчык успыхне! — усклікнуў я.

І праўда, па кіі, у якім была адтуліна, пабег агеньчык.

— Аж не верыцца! — падскочыла Алеся. Лінкан падняў кій вышэй:

— Ён называецца "дамарэпу".

— А як называецца той, які вы круцілі? —

запытаў я.

— Рэпу.

Лінкан паднёс кій да сухога галля. Яно хутка загарэлася і затрашчала.

Мы селі на авечыя шкуры. Мякка, добра і зусім не страшна.

— Сёння будзем спаць каля цяпельца, — прамовіў Лінкан.

— Галлё за ноч згарыць, — заўважыла Алеся.

— Я ў агонь пакладу тоўстыя калоды. Яны будуць усю ноч гарэць.

Лінкан расхінуў кіем галлё, стаў кідаць у гарачы прысак бульбу. Падзеі сённяшняга дня праходзілі перад нашымі вачыма. Неўпрыкмет сцямнела.

Лінкан пачаў выграбаць з прысака бульбу.

— Частуйцеся.

Я ўзяў гарачую бульбіну, перакінуў з рукі ў руку.

— Хлопчыкі! Агні ў джунглях, — усклікнула Алеся.

Я азірнуўся. Сапраўды, у джунглях свецяцца, гараць нейкія агні. Ды так ярка, што хоць кніжку каля іх чытай.

— Гэта не агні,— сказаў Лінкан. — Гэта жукі зляцеліся. Яны свецяцца.

Дзіўна — жукі, а святло, як ад свечак.

— Падсілкаваліся? — запытаў Лінкан.

— Дзякуй, — адказала Алеся.

— Кладзіцеся спаць. Заўтра рана вас разбуджу.

Я лёг на авечую шкуру, падкурчыў ногі. Лінкан таргануў мяне за плячо.

— Як ты лёг?

— На бок, — кажу.

— Ты лёг галавою на поўдзень. Нельга так.

— Чаму? — здзівіўся я.

— Нельга класціся галавою на поўнач ці на поўдзень. Трэба галавою на ўсход. Хто спіць галавою на ўсход, той доўга жыве: такі сон жыццё падаўжае.

Я не стаў спрачацца з Лінканам і лёг так, як ён сказаў.

Назаўтра Лінкан накарміў нас грыбным супам. "Грыбы, з якіх я зварыў суп, называюцца умне, — сказаў ён. — Яны растуць на ствалах вечназялёнага дрэва ульма". Нам усім вельмі спадабаўся суп з грыбоў умне.

Незвычайны гэты Лінкан. Ён і правадыр, і вой, і нават кухар. Можна сказаць, майстар на ўсе рукі.

Лінкан падняў авечую шкуру, перакінуў яе цераз плячо.

— Хадзем.

— Куды? — запытала Алеся.

— На паляванне.

Я здагадаўся, што ён зноў хоча злавіць якога-небудзь бандыта. Але цяпер яны будуць асцярожныя. А Лінкан нават ласо не ўзяў. Толькі авечую шкуру.

Мы выйшлі на ўскраек джунгляў. Як і ўчора, убачылі перад сабою паселішча індзейцаў. Паблізу рытуальнага слупа, апусціўшы галаву, сядзеў Чон-чон. На ягоных каленях ляжаў аўтамат.

Нездарма Чон-чон тут сядзіць. Няйначай, Санча загадаў вартаваць.

— Чакайце мяне тут, — прашаптаў Лінкан.

Ён, чаго мы ніяк не чакалі, адзеў на сябе авечую шкуру, стаў на карачкі

і папоўз на паляну, туды, дзе сядзеў Чон-чон.

— Лінкан у авечай шкуры як сапраўдная авечка, — не стрывала Алеся.

— Ён хоча схапіць Чон-чона.

І я здагадаўся, што Лінкан вось так, у авечай шкуры, хоча падкрасціся да Чон-чона і напасці на яго.

Чон-чон заўважыў Лінкана. Ён узяў у рукі аўтамат, устаў.

— Авечка?

— Мэ-э-э… — гучна мэкнуў Лінкан. Чон-чон махнуў рукою.

— Ідзі сюды, дурніца. Зробім з цябе шашлык. Ідзі. Будзе добры шашлык.

Чон-чон, размахваючы аўтаматам, як кіем, падышоў да Лінкана і замахнуўся нагою, а той, імгненна скінуўшы з сябе авечую шкуру, ускочыў і стукнуў яму кулаком па галаве. Чон-чон снопам асунуўся на зямлю. Лінкан падняў аўтамат, павесіў на грудзі, узваліў на плечы Чон-чона і пабег. Мы кінуліся за ім.

Каля пячоры Лінкан кінуў Чон-чона на зямлю, выцер з ілба пот.

— Яшчэ аднаго ўпаляваў.

Лоўка ў яго выходзіць. Здзівяцца Санча і Піучэн, калі ўбачаць каля рытуальнага слупа авечую шкуру. Быў Чон-чон, а засталася авечая шкура. Ім немаведама што здасца.

Чон-чон расплюшчыў вочы:

— Дзе я?

— Не пазнаў мяне? — нагнуўся над ім Лінкан. У Чон-чона аж твар перакасіўся.

— Правадыр?

— Я.

Чон-чон прыўзняўся, стаў на калені.

— Не страляй мяне! Толькі не страляй! Прашу-у-у! Не страляйце! Усіх вас прашу!

Выходзіць, ён просіць не толькі Лінкана, але і мяне, Алесю, Максіма? Баіцца, што мы застрэлім яго! Зусім з глузду з'ехаў.

— Правадыр, не страля-ай! Дзеткі, не страляйце мяне! Дзе-эткі-і! І ў мяне дома дзеткі-і…

Лінкан хацеў адпіхнуць Чон-чона, але ён абхапіў яго за ногі.

— Правадыр!.. Родненькі!.. Я хачу на сонца глядзець… Толькі не страляй!

Хоча на сонца глядзець. А хіба Анту не хацелася глядзець на сонца? Хіба не хацелася мне, Алесі, Максіму? Хіба мапучэ не хочацца?

Лінкан падняў Чон-чона і павалок у пячору.

— Агідна, — прамовіў Максім.

І ў мяне на душы было агідна.

З кавуном на галаве

Лінкан выйшаў з пячоры і сказаў:

— Я не хацеў быць для іх ворагам. Яны напалі на мяне і на маё племя. Сапраўды, напалі, перапынілі свята, людзей загналі ў хаціны, здзекаваліся. А кожны народ хоча, каб паважалі яго і ягоныя звычаі.

Нагадалася, як аднаго разу сказаў мне тата: "Нас, беларусаў, жменька на гэтай вялікай зямлі. Але ж мы нямала зрабілі. Мы сеялі, будавалі, стварылі сваю культуру, у нас ёсць свой лад жыцця. А калі раптам гэтага не стане, то апусцее наша зямля".

Поделиться:
Популярные книги

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3