Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Дзядзька Лінкан, яшчэ два бандыты сядзяць у паселішчы, — напомніла Алеся.

Лінкан чамусьці запытаў:

— Вы як сюды дабраліся?

— На плыце. Плыт стаіць каля берага ракі. Ад таго месца да вашага паселішча вядзе сцяжынка, — сказала Алеся.

— На плыце? Хочацца паглядзець мне на ваш плыт. Хадзем туды, — прамовіў Лінкан.

Шчыра скажу, я ўзрадаваўся, калі пачуў, што пойдзем да ракі. Надакучыла блукаць па джунглях. А раку я заўжды любіў. Любіў глядзець, як цячэ ўдалячынь, як віруе каля карчоў. Яшчэ мне падабалася ехаць на чоўне. Вядома, я ведаў, што тут няма чоўнаў. Ведаў,

што індзейцы будуюць каноэ ці, як называюць іх мапучэ, — уампу. У адной кніжцы чытаў, што уампу, якія звычайна робяць з расшчэпленага бервяна, дасягаюць пяці метраў. "Вось каб пакатацца на сапраўдным каноэ!" — падумаў я.

— Дзядзька Лінкан, у вашай рэчцы водзяцца кракадзілы? — запытала Алеся.

— Няма. А вось у моры ёсць калеучэ.

— Што гэта такое?

— Падводная здань, якая нечакана з'яўляецца на паверхні, калі распачынаецца бура. Калеучэ свеціцца, выдае гукі, падобныя на музычныя, падплываючы да каноэ.

— І нападае на людзей? — запытала Алеся.

— Калеучы забівае людзей, а каноэ адносіць у яр ці на скалісты абрывісты бераг. Гора таму, хто ўбачыць, як калеучэ нясе каноэ.

— Чаму? — не стрывала Алеся.

— Той, хто ўбачыць, як калеучэ нясе каноэ, ператворыцца ў бервяно альбо скалу. А ў рачных завадзях водзіцца паўзмяя — нгурывіла-паўпіса. На канцы яе доўгага хваста ёсць кіпцюр.

— І яна нападае на чалавека?

— Нгурывіла-паўпіса абкручвае чалавека хвастом і цягне на дно.

Нагнаў на нас страху Лінкан. У моры водзіцца калеучэ, а ў рацэ — паўзмяя. Тут, як відаць, змеі не толькі на сушы, але і ў вадзе, вадзяныя. Яны і за кракадзіла страшнейшыя.

Мы непрыкметна падышлі да ракі, вылезлі з кустоў і сталі. Я адразу забыўся і пра калеучэ, і пра паўзмяю нгурывіла-паўпіса. На плыце, спінаю да нас, сядзеў Піучэн. Каля яго ляжалі рукзак і аўтамат.

— Хавайцеся, — шапнуў Лінкан.

Мы адступіліся назад, прыселі за куст. Чаму ж тут Піучэн? Не пабаяўся прыйсці на раку. Ён жа здагадваецца, чаму зніклі Металіст, Кайф і Чон-чон. А можа, прыйшоў разам з Санча? Дзе ж ён?

— Праклятыя джунглі! — раптам усклікнуў Піучэн, грукнуўшы кулаком па плыце.

— Не даспадобы яму тут, — паціху сказаў Максім. Канешне, не даспадобы. Не так складваецца, як хацелася.

— Паплыву! — зноў крыкнуў Піучэн. — Не магу тут заставацца! Няхай усё гарам гарыць! Няхай Санча сам гэтую кашу расхлёбвае! Ён яе заварыў!

Дык вось яно што! Піучэн уцёк з паселішча, пакінуў Санча. Баіцца, што будзе так, як з ягонымі сябрукамі. Ну і няхай уцякае. Памахаем рукамі на развітанне.

— Чакайце мяне тут, — прамовіў Лінкан і знік у кустах. Хутка ён з'явіўся з вялізным гарбузом. Дзіва, дый толькі!

Навошта яму спатрэбіўся гэты гарбуз?

Лінкан дастаў з-за пояса нож, адрэзаў гарбуз з аднаго боку, старанна яго вычысціў, выразаў у ім некалькі дзірак.

— Усё-ткі паплыву! — рассек паветра рукою Піучэн. — Годзе тут сядзець. Дасяджуся. Пракляты правадыр і мяне ў джунглі зацягне.

Тым часам Лінкан надзеў на галаву гарбуз і пабег ускрайкам, хаваючыся за дрэвамі, за кустамі. Калі б цяпер хто-небудзь убачыў яго з гарбузом на галаве, то здранцвеў бы.

— Лінкан з гарбузом на галаве — як старажытны вой, — сказала Алеся.

Лінкан, убачылі мы, лёг на жывот

і папоўз да ракі. Пасля слізгануў з берага ў ваду і паплыў уніз па цячэнні, туды, дзе плыт. Ні спіны, ні плячэй не відаць. Толькі гарбуз над вадою. Плыве Лінкан, усё бліжэй да плыта. А Піучэн устаў, штосьці мармытнуў пад нос і стаў глядзець на раку, затуліўшыся далонню ад сонца. Потым нагнуўся, развязаў рукзак. У гэты час Лінкан падплыў да плыта і ўскочыў на яго. Піучэн скалануўся і спалохана закрычаў.

— Не крычы, — Лінкан нагою адкінуў убок аўтамат. Піучэн стаў адступацца назад, усё паўтараючы:

— Хто ты? Д'ябал ці чалавек? Хто ты? Лінкан схапіў яго за плячо.

— Стой. У раку звалішся і ўтопішся. Я не хачу, каб ты ўтапіўся. Ты мне жывы патрэбен.

— Ты — д'ябал? Маю душу хочаш забраць? Па маю душу прыйшоў?

Лінкан зняў з галавы гарбуз. Піучэн аж прысеў, а пасля з нянавісцю прагаварыў:

— Ты і мяне падмануў. Чаму я цябе не застрэліў? Чаму перад адыходам тваіх людзей не ўзарваў?

— Ідзі,— загадаў Лінкан.

Піучэн, апусціўшы галаву, сышоў на бераг. Мы вылезлі з кустоў.

— І вас трэба было застрэліць, — прагаварыў Піучэн.

— Ну й злосці ў яго! — адвярнуўшыся, прамовіў Максім.

— Схавайцеся і пачакайце мяне тут, — сказаў нам Лінкан.

Нгенечэн?

Нейкі час мы маўчалі. — Не ўдалося ўцячы Піучэну, — прамовіў я. — Не удасца ўцячы і Санча. Зловіць яго Лінкан. Неспадзявана пачуўся ціхі свіст. Мы выглянулі з-за куста і ўбачылі Лінкана. Ён стаяў на сцяжынцы.

— Дзядзька Лінкан, вы так хутка Піучэна ў пячору завялі? — запытала Алеся.

— Не. Звязаў і ў кустах пакінуў.

Я ўбачыў, як хмурынка набегла на твар Лінкана. Мне ўспомнілася легенда, якую яшчэ ў горадзе расказваў нам Анту.

Даўным-даўно побач з мапучэ, якія дружна працавалі на сваёй зямлі, жылі злыя, лянівыя і жорсткія людзі. Месячнымі начамі яны нападалі на мапучэ: рабавалі, забіралі ў палон жанчын. Шмат мапучэ загінула, змагаючыся з імі. Нарэшце мапучэ не вытрывалі, папрасілі ў Нгенечэна, каб пакараў рабаўнікоў. Нгенечэн паклікаў сваю жонку Антумальген, якая была на небе Месяцам, і сказаў ёй, каб суняла рабаўнікоў. Ды яна не здолела гэтага зрабіць. Нгенечэн, узлаваўшыся, узышоў на неба па Уэндлуфу — Млечнаму Шляху. Ён разбіў неба на кавалкі, частку якіх кінуў на зямлю. Яны ўтварылі горны хрыбет, адгарадзіўшы ім мапучэ ад ворагаў. Пасля гэтага мапучэ сталі жыць у міры.

— Дзядзька Лінкан, як вы думаеце Санча злавіць? — запытаў Максім.

— Я не стану яго лавіць.

— Чаму? — здзівілася Алеся.

— Я зараз пайду да яго і скажу, каб размініраваў хаціны.

— Не ідзіце! — усклікнуў я. — Ён вас застрэліць!

— Не застрэліць. Я яму скажу, што дапамагу выбрацца з джунгляў, калі размініруе хаціны. Мне людзей трэба выратаваць.

Паблізу паселішча Лінкан загадаў нам, каб засталіся на ўскрайку джунгляў, а сам пайшоў далей. Санча, як відаць, назіраў з хаціны, бо адразу выскачыў і, наставіўшы аўтамат, крыкнуў:

Поделиться:
Популярные книги

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Избранное

Ласкин Борис Савельевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII