Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Правільна. На возе. Першая галіца — гэта воз.

— Другая — сані, а трэцяя — конь? — здагадаўся Базыль.

— Так, — прамовіў Раман.

Базыль заплюшчыў вочы і непрыкметна заснуў.

На другі дзень яны з Раманам сядзелі каля хаты, на прызбе. Непадалёку Марысіны і Раманавы равеснікі гулялі ў "авечачку". Сёння ў іх за пастуха Раманаў сябар Кастусь. У Кастуся доўгі кій у руках. Вакол яго, скупіўшыся, сядзяць дзеці-авечачкі. Непадалёку яшчэ адзін Раманаў сябар — Савось. Яму сёння быць ваўком, дзяцей-авечачак забіраць.

— Раман, ідзі да нас, — паклікаў Кастусь. Раман махнуў рукою:

— Ай, не хачу.

Вядома, чаму ён не хоча.

Маці ў хаце сядзіць заплаканая, вочы чырвоныя ад слёз. А бацька і іншыя мужчыны яшчэ з лесу не вярнуліся.

Пасу, пасу авечачкі Недалёка рэчачкі. Воўк за гарою, А я за другою. Ваўка не баюся — Кіем абаранюся,—

нараспеў зацягнуў Кастусь. Дзеці-авечачкі на розныя галасы забекалі:

— Бэ-э…

— Мэ-э…

Савось, які сёння за ваўка, не зважаючы на тое, што авечачкі просяцца, мекаюць, падкрадваецца да іх, нападае і, схапіўшы, адводзіць убок.

— Бач ты! Савось усіх авечачак перацягаў,— не стрываў Раман.

Цяпер і Кастусь як бы апамятаўся, заўважыў, што няма ягоных авечачак.

— Воўчы след, барані след, воўчы след, барані след. Спаткаў ваўка: "Воўча, воўча, ці не бачыў авечачак?" — звяртаецца ён да Савося.

Савось адварочваецца:

— Не, няма ў мяне. Кастусь махае кіем:

— А хто ж там бляе? То ж, мусіць, мае авечкі. Савось круціць галавою:

— Не, не.

Кастусь падбягае да яго, пачынае адсоўваць кіем. Дзеці-авечачкі з крыкам уцякаюць ад Савося, бяруцца за кій рукою. Ён даганяе іншых дзяцей, бо нельга забіраць тую авечачку, якой удалося ўзяцца за кій.

— Братка, — звяртаецца да Базыля Раман, — зараз ад Савося ўсе авечачкі паўцякаюць.

Базыль моўчкі глядзеў на малых і думаў: "Марысі няма ў вёсцы, схапілі яе злыя татары, а тут усё ідзе па-ранейшаму. Быццам ні хлопчыкі, ні дзяўчынкі не заўважаюць, што яе няма. Ніхто не ўспамінае, што некалі Марыся з імі гуляла. Няўжо чужое гора іх зусім не кранае?"

— Цішэй! — падняў руку Кастусь. Малыя ўраз сціхлі.

— Чаго ты? — запытаў у Кастуся Савось.

— Мне здалося, што нашы мужчыны едуць.

— Можа, нашу Марысю знайшлі? — усклікнуў Савось.

— Не, мне толькі здалося, што едуць, а так нікога няма… Гульня спынілася.

— Я дамоў пайду, — паціху сказаў Савось.

— І я пайду. Нешта не хочацца сёння гуляць, — апусціў галаву Кастусь.

Малыя сталі разыходзіцца. "А яны не такія, як мне здавалася, — падумаў Базыль— Савось Марысю "нашай" назваў. Усе мы тут свае. Усім боль аддаецца".

Каля каменя

З хаты выйшла маці. У руках яна трымала вузялок.

— Мама, куды сабралася? — пацікавіўся Раман.

— Дзеткі! Трэба каменю пакланіцца. Папросім у яго, каб нашаму татку, каб нашай Марысі жыццё дараваў.

— І мы пойдзем з табой? — здагадаўся Раман.

— Хадемце. Можа, вашы малітвы ён пачуе. Можа, прыслухаецца да вашага голасу.

Базыль і Раман усталі з прызбы і пайшлі за маткай. У вёсцы зусім не відаць мужчын. Толькі старыя сядзяць на прызбах, падпершыся кіямі. "Добры дзень", — вітаюцца яны з маці і праводзяць яе вачыма.

Базыль бачыць, як маці, адказваючы на прывітанні, крадком

выцірае слязінкі, якія ўсё набягаюць на яе вочы. Да каменя маці вырашыла пайсці, у яго хоча папрасіць, каб заступіўся за бацьку, за Марысю, каб дапамог ім вярнуцца ў хату. Гэты камень, падобны на вялікі слуп, адразу ж за вёскай. Каля самага нізу каменя добра прыкметны адбітак, падобны на след чалавечай нагі. Пасля дажджу гэты адбітак запаўняецца вадою. Людзі, вяскоўцы, збіраюць яе. Лічыцца, што яна цудадзейная, што нават хвораму дапамагае, калі той яе вып'е.

Здавён камень-слуп ляжыць за вёскай. Здавён людзі ідуць да яго, просяць, каб бяду адвёў. Калісьці, як кажуць старэйшыя, між дзвюх гор, у лагчыне, стаяла іхняя вёска. Аднаго дня пастух пачуў невядомы голас, які паведаміў яму, што неўзабаве пачнецца страшная навальніца, што з гор пацякуць бурлівыя ручаі, якія затопяць вёску разам з людзьмі і жывёлай. Пастух прыбег у вёску, стаў казаць аднавяскоўцам, каб уцякалі, каб самі ратаваліся і жывёлу ратавалі. Не паверылі яны яму, пачалі смяяцца. Моцна ён засмуціўся, узышоў на гару, узняў да неба рукі і ўсклікнуў: "Мне ніхто не верыць! Што мне цяпер рабіць?" З вышыні зноў данёсся той жа самы голас: "Каб паверылі, ты павінен стаць каменем". Пастух сумеўся, а той голас яшчэ раз паўтарыў: "Каб паверылі, ты павінен стаць каменем". Пастух спусціўся ўніз, сустрэў аднаго хлапчука, прывёў яго на гару і запытаў: "Ты ведаеш, што хутка пачнецца такая навальніца, якая знішчыць нашу вёску?" Хлапчук засмяўся: "Ніхто табе не паверыць". Пастух прагаварыў: "Зараз дакажу табе, што не хлушу. Зараз я стану каменем". Хлапчук толькі засмяяўся. Пастух падняў галаву і гучна крыкнуў: "Праўду кажу! Дальбог! За праўду каменем стану!" І тут жа, на вачах хлапчука, стаў пастух шэрым каменем, падобным на высокі слуп. З крыкам прыляцеў хлапчук у вёску, расказаў людзям пра незвычайны цуд. Прыйшлі яны на гару, убачылі каменны слуп, якога тут раней ніколі не было. Цяпер яны зразумелі, што не хлусіў пастух. Пабеглі ў вёску, сталі пажыткі з хатаў выносіць, жывёлу з хлявоў выганяць. Абязлюдзела вёска. А неўзабаве распачалася такая навальніца, якой нават самыя старыя не бачылі.

Панесліся з гор мутныя патокі і імгненна затапілі вёску. Дзень і ноч ліў дождж. Калі заціхла навальніца, калі сонейка ласкава засвяціла, то ўбачылі ўсе, што на месцы вёскі ўтварылася вялізнае возера. А каменны слуп застаўся на гары, яго не здолелі змыць бурлівыя патокі. Людзі пастаялі, падзівіліся, паўздыхалі і пачалі новую вёску будаваць. Аднаго дня яны ўбачылі, што каменны слуп стаіць каля іхняй новай вёскі. Ніхто не мог сказаць, якая сіла яго сюды перанесла. Старыя так растлумачылі: "Пастух хоча быць з намі. Сумна яму аднаму на гары. Цяпер будзе вечна слухаць нашу гамонку, наш смех, нашы песні. Усіх нас ён перажыве". Шмат гадоў прайшло пасля таго. Возера высахла, зарасло, стала балотам. А камень усё стаіць каля вёскі, як надзейны вартавы. Кажуць, што часам уначы, улетку, стогне ён, вымаўляе чалавечым голасам: "Я тут. Я тут…"

— Мама, праўда, што камень-слуп па начах стогне, што кажа: "Я тут. Я тут?" — запытаў Базыль.

— Гэта стогне не камень, а пастух, — апярэдзіў маці Раман.

— Але, пастух, — кіўнула галавою маці.

І маці кажа, што пастух стогне. Дык што ж выходзіць? Выходзіць, ён ажывае, зноў чалавекам становіцца? Няўжо за гэтулькі летаў зусім не пастарэў? Няўжо застаўся гэткім жа, якім і быў? Не верыцца… Але ж аднаго дня сышоў з гары, побач з вёскай апынуўся. Не, не невядомая сіла перанесла яго да вёскі. Сам сышоў. Стаў чалавекам і сышоў.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Смерть любит танцы

Klara Клара
1. Танцы
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Смерть любит танцы

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Власть меча

Смит Уилбур
5. Кортни
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Власть меча

Вооружен и очень удачлив. Трилогия

Горбенко Людмила
123. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
6.77
рейтинг книги
Вооружен и очень удачлив. Трилогия

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга