Залатая дзіда
Шрифт:
— Не, не, — занекаў Раман.
— Я ведаю замову ад зубнога болю, — здагадаўся Базыль, як вылечыць Раманаў зуб. — Мяне мама навучыла. Пашапчу, пашапчу, і боль як рукою здыме.
— Не хлусіш? — не паверыў Раман.
— Хіба я табе хлусіў калі-небудзь?
— Скажы, як пачынаецца замова.
— Маладзік малады, у цябе рог залаты; у моры купаўся, нам спаказаўся, — прагаварыў Базыль. — Цяпер верыш?
— Можа, ты пачатак замовы ведаеш, а канец забыўся? Базыль плюнуў пад ногі. Каменнае цярпенне трэба мець, каб яму даказаць.
— У мяне памяць не курыная, — сказаў Базыль. — Слухай далей. Пытаў малады ў старога…
— Хопіць, хопіць, — перапыніў Раман. — Веру. Хутчэй шапчы мне замову на вуха, бо на сцяну палезу.
Базыль прыгнуўся і зашаптаў Раману ў самае вуха:
— Маладзік малады, у цябе рог залаты; у моры купаўся, нам спаказаўся. Пытаў малады ў старога: "Ці баляць зубы ў нежывога? Як у нежывога зубы не баляць, так і ў Рамана каб не балелі".
Базыль скончыў шаптаць, стаў глядзець на Рамана. Што ж будзе? Няўжо не дапаможа замова? Чаму ён маўчыць, як вады ў рот набраўшы? Няўжо не дапамагло?
— Перастаў? — не вытрываў, запытаў Базыль.
— Ой! Ой! Балі-іць!..
Вось табе і на! Раману нават замова не дапамагла. Іншым дапамагае, а яму не дапамагла. Нейкі не такі ён, як усе. Базыль крануў брата за плячо.
— Трэба рваць зуб.
— Чым?
— Лёскай.
— Лёскай?
— Трэба, бо на сцяну палезеш. Раман працадзіў праз зубы:
— Рві.
Крутнуўшыся на адной назе (што, калі Раман перадумае, адмовіцца рваць зуб?), Базыль ускочыў у хату, схапіў валасяную лёску, якая ляжала за печчу, і як мага назад. Сядзіць Раман на кукішках, войкае.
— Прынёс? — пытаецца.
— Прынёс. Адкрый рот, — сказаў Базыль.
— Страшна, — прызнаўся Раман. Базыль узяў яго за плячо.
— Адкрый рот!
Раман разявіў рот, высунуў язык.
— Язык схавай, бо прывяжу лёскай і адарву, — узлаваўся Базыль.
Раман хуценька схаваў язык, шырэй разявіў рот. А Базыль, каб было зручней, стаў на калені і зірнуў яму ў рот. Уверсе балючы зуб. Пачарнеў увесь.
— Бачыш, дзе той зуб? — запытаў Раман.
— Бачу. — Базыль зрабіў на канцы лёскі пяцельку, накінуў яе на балючы Раманаў зуб, зацягнуў.
— Не магу-у!.. Ой! Ой! — завойкаў Раман.
— Цярпі. Гэта толькі пачатак, — папярэдзіў яго Базыль.
— Не магу цярпець. Не магу-у…
Базыль, не зважаючы на крыкі брата, устаў, адну нагу паставіў наперад, упёрся ў зямлю.
— Раман, трымайся. Буду рваць. Раман ухапіўся рукамі за лёску.
— Не, не, не…
У Базыля і рукі апусціліся. Не дае брат рваць балючы зуб. Мабыць, да самай ночы будзе енчыць. Можа, пакаціць яго, звязаць і сілком вырваць той пракляты зуб?
— Раман, што мне з табою зрабіць? — у роспачы прагаварыў
— Прывяжы мяне ву-унь за тую ліпку, — Раман тыцнуў пальцам, паказаўшы на маладую ліпку, якая расла пры вуліцы. — Я сам ірвануся, і зуб выскачыць. Так будзе лепей.
— Добра, — узрадаваўся Базыль.
Ён узяў лёску і павёў брата, нібы цяля на павадку. Раман, выцягнуўшы па-гусінаму шыю, дэбаў за ім, ні на крок не адставаў, нават перастаў войкаць. Базыль падвёў яго да ліпкі, абкруціў лёску вакол стволіка, завязаў яе на некалькі вузельчыкаў, паспрабаваў, ці моцна трымаецца.
— Давай. Бяжы, — сказаў брату.
— Бегчы? — прагаварыў Раман. А сам стаіць, угнуўшы галаву ў плечы, пальцам босай нагі пясок калупае.
— Бяжы.
— Можа, не трэба?
— Баішся? Ты ж мужчына, — стаў сароміць Рамана Базыль.
— Я яшчэ маленькі. А можа, сам сабою перастане? Базыля па-сапраўднаму разабрала злосць. Што ж гэта дзеецца? Нядаўна сам прасіў, каб прывязаў яго да ліпкі, а цяпер дурня строіць.
— Зараз перастане, — сказаў Базыль і, вырваўшы крапіву-пякучку, падышоў да Рамана. А Раман як заенчыць:
— Не бі! Не трэба-а!..
— Пабяжыш ці не пабяжыш?
— Не ведаю. Братка, не ведаю!
— Не ведаеш? — Базыль замахнуўся крапівою, хацеў Раману па пятах сцебануць, а ён як падскочыць!
— Ой-ё-ёй!
— Пабяжыш ці не пабяжыш?
— Ну і ну! — неспадзявана пачулася ззаду.
— Вядзьмак! — на ўсю сілу крыкнуў Раман.
Так, на агародзе стаяў Бардун і пазіраў на іх. Краёчкам вока Базыль паспеў заўважыць, як, ірвануўшыся, даў лататы Раман. Ці вырваў ён зуб, не ўбачыў.
Амаль нічога не цямячы, Базыль схапіў камень і шпурнуў яго ў Бардуна. Бардун, павярнуўшыся, пабег да ямы. Базыль стаяў і часта-часта дыхаў.
— Братка, я ўсё-ткі вырваў зуб, — тузануў яго за рукаў Раман. — Глянь, які чорны.
Сапраўды, зуб вісеў на валасянай лёсцы, прывязанай да стволіка ліпкі. Базыль не ведаў, радавацца яму ці бедаваць. Вырваў Раман балючы зуб, болей не будзе ойкаць, але няма радасці: Бардун усё яшчэ ў вёсцы. Нядаўна Бурхана з ямы вызваліў, а цяпер на іхні падворак ішоў. Чаго ж ён тут круціцца?
— Братка, — зноў прамовіў Раман, — Бардун дапамог мне вырваць балючы зуб. Калі б не ён, то танцаваў бы я каля ліпкі.
Нечаканая сустрэча
Базылю ўсё не верылася, што Бардун спалохаўся, уцёк. Не думаў ён кідаць у яго каменем. Неяк само па сабе выйшла. Ці не таму, што ратаваўся як мог? Цікава: дзе ж цяпер вядзьмак? Пэўна, у лес пабег. Няма як яму заставацца ў вёсцы. У лес пабег… У лес… Як відаць, ён ведае, дзе татары знаходзяцца. Ад яго ім не схавацца…
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги

Мастер Разума IV
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе
Приключения:
прочие приключения
рейтинг книги
Студиозус 2
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
