Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Яшчэ вас там не хапала, — незычліва сказаў дзядуля і пайшоў праз агарод да ямы.

Базыль глядзеў яму ўслед. Дзядуля прайшоў цераз агарод, наблізіўся да купінкі хвайнячку. Хвайнячок густа расце перад самай ямай, затуляе пагорак. Калі б не гэтыя дрэвы, то і з падворка можна было б убачыць, што робіцца там.

— Братка, — паклікаў Раман. Базыль павярнуўся да яго.

— Чаго?

— Братка, наш татка не растрасе Бурхана?

Базыль прысеў на прызбу. Побач прымасціўся Раман.

— Дык не растрасе?

— Не ведаю, — шчыра

прызнаўся Базыль.

— Усё роўна Бурхан яму не скажа, дзе знаходзіцца Марыся. Ён жа не ў сабе. А татка будзе трасці яго, пакуль… — Раман не дагаварыў, заморгаў вачыма.

— Ты хацеў сказаць, што наш татка будзе трасці Бурхана, пакуль з яго душу не вытрасе? — здагадаўся Базыль.

— Хацеў. Але ж у Бурхана няма душы. Братка, як ты думаеш: Бурханава душа не накінецца на татку?

Базыль не паспеў адказаць, бо на агародзе пачуліся знаёмыя галасы, і неўзабаве з-за хлява паказаліся дзядуля і бацька. Базыль з Раманам усхапіліся і падбеглі да іх.

— Татка, ты Бурхана не дапытваў? — адразу ж пацікавіўся Раман.

Бацька развёў рукамі.

— Хацеў дапытаць, ды што з яго возьмеш? І праўда, ён не ў сабе.

— Яго цяпер мужчыны вартуюць?

— Вартавалі, але я ім сказаў, каб дамоў ішлі. Са звязанымі рукамі ён з ямы не вылезе.

Раман хацеў яшчэ аб нечым запытацца, але дзядуля яго апярэдзіў:

— Не назаляй бацьку, не лезь з роспытамі.

Базыль моўчкі пагадзіўся з ім. Праўду кажа дзядуля. Навошта роспытамі дакучаць бацьку? Яму цяпер не да таго. Яму трэба хоць крыху супакоіцца, адпачыць. Праўда, невядома, ці ён супакоіцца. Усё роўна будзе грызці яго нуда. Калі б Марыся была дома, то, канешне, адразу супакоіўся б. Радаваліся б яны з маці. І Марыся бегала б па падворку, весела шчабятала. Бегала б… А ці весялілася б сястрычка? Яна ж такога страху набралася! Мусіць, не хутка засмяецца, калі і ўдасца бацьку яе выратаваць.

— Годзе стаяць на двары. Хадземце ў хату, — паклікала маці.

— Дзядуля, — падаў голас Раман, — ты казаў татку, што Бардун у Бурхана душу адабраў?

— Усё сказаў,— коратка адказаў дзядуля.

— Цяпер Бурхан што робіць?

— Сядзіць у яме і балбоча.

— Што балбоча?

— Што сліна да губ прынясе.

— Ягоная душа разам з ім сядзіць? Ці зноў у яго ўсялілася?

— Трасца яго ведае! — з горыччу прамовіў дзядуля. — Не па-людску ён жыў, не па-людску і скончыць. Шмат грахоў у яго назбіралася — як і ў Бардуна. А здараецца, што і адзін грэх цягне чалавека камнем на дно.

— Дзядуля, — запытаўся Базыль, — чаму на Бардуна няма пакарання?

Дзядуля глянуў на Базыля:

— Ён, унучак, пакараны. Раней жыў у вёсцы, з людзьмі, а цяпер у лесе сядзіць. Адзін, як воўк. Хіба гэта малое пакаранне?

"І праўда, гэта немалое пакаранне", — падумаў Базыль.

У гэты дзень Раман і ён, Базыль, ляглі спаць раней, чым звычайна, а назаўтра прачнуліся рана-раненька. Ды ў хаце ўжо не было ні маці, ні бацькі, ні дзядулі.

Паснедаўшы, Раман неспадзявана прапанаваў:

— Братка,

давай да ямы сходзім, на Бурхана паглядзім.

— Навошта ён табе спатрэбіўся? — здзівіўся Базыль.

— Проста паглядзім, і ўсё.

— Раман, а калі Бурханава душа на цябе накінецца?

— Не накінецца. Яна ж разам з ім сядзіць у яме. Учора дзядуля казаў, што і яна там. На бацьку яна не накінулася.

— На бацьку не накінулася, а на цябе накінецца.

— А можа, Бурхана ўжо выцягнулі з ямы? Мне здаецца, што татка з дзядулем таксама да ямы пайшлі. Пабеглі, праверым.

Зразумела, чаму Раман пасмялеў. Думае, што мужчыны Бурхана з ямы выцягнулі, кудысьці ў іншае месца павядуць. Магчыма, выцягнулі, павядуць. Можа, бацька з дзядулем якраз там?

— Добра. Праверым, — пагадзіўся Базыль.

Яны выйшлі з хаты і паімчаліся праз агарод па вільготнай ад расы разоры. Вось і хвойнічак на ўзмежку. Мінуўшы яго, яны ўбачылі… Бардуна.

— Ляж! — скамандаваў брату Базыль і, выцягнуўшыся, лёг на зямлю.

"Чаму ж тут ходзіць вядзьмак? — думаў ён. — Што яму спатрэбілася ў вёсцы? Няўжо зноў нас з Раманам хоча злавіць?"

Бардун, убачылі яны, падышоў да ямы, стаў на карачкі, узіраючыся ў дзірку, пасля ўсхапіўся, узяў лесвіцу, якая ляжала непадалёку, паставіў яе ў яму і палез.

— Братка, а чаго вядзьмак у яму палез? — прашаптаў Раман.

— Хоча Бурхана вызваліць, — здагадаўся Базыль.

— Што ж нам рабіць?

Базыль ужо ведаў, што будзе рабіць. Трэба бацьку знайсці. Ён мужчын пакліча. Няхай і Бардуна звяжуць. Няхай у яме разам з Бурханам сядзіць.

— Пабеглі,— звярнуўся Базыль да брата. — Бацьку скажам.

Яны ўсхапіліся, прабеглі цераз агарод, выскачылі на вуліцу і штосілы прыпусціліся да ракі. Там, ведаў Базыль, абавязкова павінны быць аднавяскоўцы. Бацька казаў, што ўсе мужчыны вярнуліся з лесу. Канешне, аднавяскоўцы, стоячы на беразе, чакаюць іх.

Да ракі яны так і не дабеглі. Насустрач ішоў дзядуля.

— Дзядуля! — яшчэ здалёку крыкнуў Раман.

— Што? Што зноў нарабілася? — запытаў дзядуля, калі яны падбеглі да яго.

— У нас… Там… — пачаў Раман.

— Дзядуля, Бардун у вёсцы, — паведаміў Базыль. У дзядулі аж твар перасмыкнуўся.

— Бардун? Вы яго бачылі?

— Нядаўна бачылі. Ён у яму палез. Хоча татарына вызваліць, — сказаў Базыль.

Што прынясе свята?

— Вы не абазналіся? — запытаў дзядуля.

— Дзядуля, гэта Бардун. Ён лесвіцу ў яму паставіў і палез! — усклікнуў Раман.

— Бач, што выходзіць, — прагаварыў дзядуля. — Хоча татарына вызваліць.

— Трэба мужчын паклікаць, — сказаў Базыль.

— Уцячэ, пакуль іх паклічам, — не пагадзіўся з ім дзядуля.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Сочинения в трех томах. Том 1

Леблан Морис
Большая библиотека приключений и научной фантастики
Детективы:
классические детективы
5.00
рейтинг книги
Сочинения в трех томах. Том 1

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я