Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Хоць яны, дзядуля, Раман і Базыль, вельмі спяшаліся, але калі прыйшлі да ямы, то ўбачылі, што ні Бардуна, ні Бурхана ў яме не было — толькі лесвіца стаяла. Дзядуля, патаптаўшыся каля ямы, сказаў:

— Усё-ткі паспелі ўцячы.

Базыль міжволі сцяў кулакі. Вось як выйшла. Можна сказаць, усіх аднавяскоўцаў перахітрыў Бардун. Яны пайшлі на рэчку, а ён Бурхану рукі развязаў, дапамог з ямы вылезці.

Высачыў ён, дзе сядзіць Бурхан. Прыцягнуўся ў вёску. Не сядзіцца яму ў лесе.

— Дзядуля, чаму Бардун Бурхана вызваліў? — запытаў Раман.

— Я і сам пра гэта думаю. Відаць, на злосць

нам. Душа ў яго такая. Ён аж зубамі скрыгоча, калі зла людзям не зробіць.

Дзядуля замаўчаў. Стаіць, пазірае кудысьці ўдалеч. Вочы сумныя-сумныя. Аб чым жа ён думае?

— Базыль! Мама ідзе! — усклікнуў Раман.

Базыль азірнуўся і ўбачыў, што на пагорак паднімаецца маці.

— Усю вёску абабегла, шукаю вас. А вы вунь дзе, — падышоўшы, прамовіла яна.

— Мама, татарын з ямы ўцёк, — паведаміў Раман.

— Як уцёк?

— Бардун яму рукі развязаў, дапамог вылезці з ямы.

— Які Бардун?

— Вядзьмак. Ён раней у нашай вёсцы жыў.

— Вядзьмак нас… — пачаў Базыль.

Ён хацеў расказаць, як Бардун сустрэў іх у лесе, як настрашыў, але дзядуля гучна хмыкнуў. Базыль зірнуў на яго. Насупіў бровы дзядуля. "Не хоча, каб маці ведала, што Бардун нас у лесе запыніў", — здагадаўся Базыль.

— Базылёк, што ты хацеў сказаць пра Бардуна? — запытала маці.

— Мы з Раманам бачылі, як ён у яму залез. Вызваліў татарына.

— Ну і няхай уцякае, — махнула рукою маці.— Не па сабе мне было, калі думала, што ён тут, у яме, сядзіць. Сама не ведаю, чаму так.

Базыль не чакаў гэткага. Яму думалася, што маці ўзбурыцца, разявамі мужчын-аднавяскоўцаў назаве, калі даведаецца, што ўцёк Бурхан. Учора ж хацела яму вочы павыдзіраць.

— Анюта, — звярнуўся да маці дзядуля, — я ў лес пайду. Базыль убачыў, як у маці задрыжалі губы.

— Не хадзіце! Мужчыны ў лесе. Хіба вы ім дапаможаце?

— Не магу я. Не сядзіцца мне тут. Пайду. Маці ражком хусцінкі выцерла слёзы.

— Татары вас схопяць. Не хадзіце.

— Анюта, не ўтрымаеш ты мяне. Я вінаваты, што Марысю схапілі. Я! — глуха прагаварыў дзядуля.

— Не вы-ы. Татары вінаватыя-а… — заплакала маці. Дзядуля махнуў рукою і пайшоў.

— І ён пайшоў,— паціху прамовіла маці.— Хутка Сёмуха, а ў нас… У нас… Хіба я думала, што перад Сёмухай вочы выплачу?

Базыль добра памятае, як весела штогод праходзіць у вёсцы Сёмуха, ці, па-іншаму, Троіца. У час свята шмат гульняў, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць песні, ходзяць з "кустом" (у лесе наломяць кляновых галінак, звяжуць іх — і куст гатовы). На яго чапляюць другі, крыху меншы, а на галаву абранай дзяўчыны надзяваюць вянок з розных кветак-красак. Дзяўчына, рассунуўшы рукамі ў кусце галіны, улазіць у яго, каб ён усю яе закрываў. Ходзіць "куст" па вёсцы ў гурце дзяўчат, за імі дзеці бегаюць. Радасць, весялосць.

— Мамка, дзядуля знойдзе Марысю. Ён наш лес ведае як свае пяць пальцаў,— вырашыў суцешыць маці Базыль.

— Вядома, ведае. Але хіба тыя злыдні будуць сядзець склаўшы рукі? Ну, я на берег схаджу, пагляджу. Можа, хто-небудзь з лесу пакажацца. А вы ад хаты не адыходзьцеся. Каб пасля зноў вас не шукала.

— Добра. Будзем каля хаты, — паабяцаў Раман. Маці пайшла праз агарод, і яны папляліся за ёю.

— Базыль, нашы Марысю знойдуць, выратуюць? — запытаў Раман.

Што

сказаць брату? Раней ён, Базыль, як гаворыцца, цвёрда верыў, што нашы воі адаб'юць Марысю. Цяпер жа няма ранейшай веры. Ужо другі дзень мужчыны-воі ў лесе, а не могуць знайсці татараў. Вось і дзядуля адправіўся ў лес. Як відаць, і ён не верыць, што знойдуць той варожы атрад. Дзе ж падзеліся татары? Можа, на якім-небудзь астраўку сярод балота сядзяць, затаіліся? А можа, яны на тым возеры, па якім ён, Базыль, разам з Раманам плыў на чаўне? Можа, татары таксама адшукалі сцяжынку, якая вядзе праз балота? Але яна такая вузенькая — па ёй толькі пехатою можна прайсці, а яны на конях. Зразумела, чаму дзядуля хацеў адшукаць тых татараў. Таму і маўчаў, пазіраў кудысьці ўдалеч. Ён думаў, як Марысю выратаваць. Не паслухаўся маці, па-свойму зрабіў: пайшоў у лес. У вёсцы стала ціха і сумна. Людзі як бы забыліся, што вось-вось наступіць свята. Якім жа яно будзе?

Бардун "дапамагае"

Базыль памятаў, што маці наказала яму і Раману: быць каля хаты. Ды хіба ўседзіш, калі амаль усе аднавяскоўцы каля ракі? Ён, Базыль, хацеў сказаць Раману, што трэба ісці туды, да аднавяскоўцаў, але Раман, схапіўшыся за шчаку, гучна ойкнуў.

Базыль зірнуў на яго:

— Чаго ты?

Раман махнуў рукою і зноў:

— Ой!

— Зуб баліць? — нарэшце здагадаўся Базыль.

— Яшчэ як баліць! Хоць на сцяну лезь. Ён яшчэ ўчора крыху балеў. А цяпер знячэўку як тузане! Балі-іць! Ой! Ой!..

— Пацярпі,— прагаварыў Базыль. — Перастане.

Але зуб не пераставаў. Напэўна, яшчэ болей разбалеўся, бо Раман пачаў бегаць па падворку. Бегае, топчацца, нідзе месца сабе не знойдзе, ойкае не сціхаючы.

Базыль сам скрывіўся, як ад зубнога болю. Што ж рабіць з братам? Зубны боль, як вядома, цяжка перанесці. Ад гэтага, кажуць, нават сабакі шалеюць.

— Раман, пацярпі,— папрасіў Базыль. — Зараз і мне стане кепска.

— Паглядзеў бы я, як ты цярпеў бы, калі б табе так зуб забалеў,— адказаў Раман.

Базыль толькі галавою паківаў. Дык што ж рабіць? А калі… Калі вырваць балючы зуб? Так, трэба яго вырваць. Вырасце новы, здаровы. Чым жа вырваць Раману зуб? Лёскай ад вуды? Лёска моцная, валасяная. Нядаўна з ім, з Раманам, ссукалі яе з конскага хваста.

— Раман, давай я табе зуб вырву, — прапанаваў Базыль. Раман адразу перастаў войкаць, вытрашчыў вочы:

— Як вырвеш?

— Вельмі проста. Прывяжу лёску да зуба, ірвану і…

— Не, не, не, — не даў дакончыць Раман. — Здаецца, зуб перастае балець.

Базыль аж усцешыўся.

— Сам перастае! Тады добра.

Раман крыху пастаяў, трымаючыся за шчаку, а пасля яшчэ мацней завойкаў.

Нават куры перапалохаліся, закудахталі.

Базыль развёў рукамі. Няма рады. Раман войкае, вішчыць, бы парася ў плоце. І не прыкрыкнеш на яго. Зуб яму баліць.

— Раман, ты казаў, што зуб перастае балець. Раман угукнуў.

— Дык чаго ты так выеш?

— Тады пераставаў, а цяпер зноў разбалеўся. Ой! Ой!

— Трэба рваць, — цвёрда сказаў Базыль.

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)