Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Дзед Піліп, і мы яго будзем судзіць? — запытала Параска.

— А як жа. Усёй вёскай будзем судзіць.

— Знайду. Усё роўна знайду, — наставіў рукі Бурхан, наступаючы на Параску.

— Ой! — піскнула яна і шуснула ў натоўп.

— Ён яшчэ і палохае нас! — з пагрозай крыкнуў хтосьці. Дзядуля схапіў Бурхана за плячо.

— Хіба не бачыце, што ён не ў сабе? Бярыце! Біце яго! На кавалкі рвіце!

Базыль убачыў, што наперад выйшла маці.

І праўда, ён не ў сабе, — усклікнула яна. — Нездарма сам сюды заявіўся. Вядзіце яго адгэтуль.

Вочы б мае на яго не глядзелі.

Дзядуля кіўнуў галавою. Да Бурхана падышлі двое мужчын, узялі яго пад рукі і павялі. Дзядуля адышоўся ўбок.

— Ведаеш, чаму Бурхан сюды так пёрся? — запытаў у дзядулі Раман.

— Чаму?

— Ягоная душа сюды ляцела, і ён за ёю бег. У яго ж Бардун душу адабраў. Цяпер яна лятае, як ёй задумаецца. Яна можа напасці на нашых вояў. Задушыць іх.

— Не бойся. Не задушыць.

— Яна паляціць у іншае месца?

— Разам з Бурханам у яме будзе сядзець. Раман усміхнуўся, задаволены.

— Так, дзядуля. Пад зямлёю ёй месца.

Базыль стаяў і моўчкі разважаў. У Бурхана чорныя стрэлы. Ён у дуб пацэліў. Як відаць, заўжды па-ягонаму знаку нападаюць татары. Ён і дзядулю ў лесе гатовы быў жыўцом з'есці. Цяпер жа дзядуля заступіўся за яго. Чаму ж ён не помсціць татарыну?

— Дзядуля, — прагаварыў Базыль, — чаму ты пашкадаваў Бурхана? Чаму не адпомсціў яму?

Дзядуля некалькі хвілін маўчаў, а пасля нечакана прагаварыў:

— Мы, унучак, беларусы.

— Ну і што? — здзівіўся Базыль.

— Трэба ведаць наш характар, унучак.

— А што, у нас, у беларусаў, характар не такі, як у іншых народаў?

— Не такі, унучак. Адны народы па натуры гарачыя, другія зацятыя, некаторыя помслівыя. А мы помсту доўга не носім у сэрцы. Мы часта даруем сваім крыўдзіцелям.

— Кажаш, што даруем. Вось гэтыя прыблуды тут. Па-твойму, і ім трэба дараваць? Чаму яны на нашай зямлі зло чыняць?

— Твая праўда, Базылёк. Не з дабром яны прыехалі. Таму нашым людзям прыходзіцца ваяваць, каб родную зямельку абараніць. Беларус здаўна лічыцца добрым воем. У баі ён нікому не саступіць — адважны, зацяты. Нездарма так хутка ворагі з нашай зямлі вымятаюцца. Быў у нас князь Міндоўг. У горадзе Навагрудку ён правіў. Аднаго разу татары, якія ўжо шмат чужых земляў захапілі, вырашылі на нашу зямлю ісці. Князь Міндоўг праведаў пра гэта, сабраў свае дружыны і сустрэў чужынцаў пад крэпасцю Крутагор'е. Ушчэнт іх там разбіў. Загінуў і сам хан Кайдан, які кіраваў гэтым паходам. З таго часу Крутагор'е сталі зваць Кайданавым пабоішчам — як напамінак ворагу, каб больш не лез сюды.

— Базыль! — неспадзявана каля самага вуха прарэзліва гукнуў Раман.

Базыль ад неспадзеўкі здрыгануўся, падняў галаву і ўбачыў, што з лесу выязджаюць коннікі. Уперадзе на сваім Гнядым скакаў бацька. У натоўпе зноў, як і тады, калі Бурхан залез на абрывісты бераг, загудзелі:

— Нашы! Нашы!

— Едуць!

— Можа, разбілі татараў?

— А ці хоць жывыя ўсе?

— Нашы!

Базыль углядваўся да болю ў вачах. Ці сядзіць на бацькавым кані Марыся? Здаецца,

няма яе. Але, няма! Чаму ж няма? Няўжо татары паспелі ўцячы з лесу?

Коннікі імчалі да броду, які быў непадалёку адгэтуль, крыху вышэй. Бацькаў конь першым з разгону ўляцеў у раку. Нагнуў галаву, каб папіць вады, а бацька, як відаць, з усёй сілы тузануў за вобруць, бо конь падняў галаву і незадаволена замахаў ею.

Людзі сарваліся з месца і пабеглі насустрач коннікам. Базыль таксама пабег разам з усімі, стараючыся трымацца каля маці. Вяскоўцы беглі, штосьці крычалі. І Базыль крычаў разам з усімі, сам добра таго не ўсведамляючы, пакуль не ўбачыў бацьку. Маці, не дабегшы да бацькі колькі крокаў, працягнула рукі.

— Рыгор, дзе Марыся?

Акрамя бацькі і маці, Базыль нічога і нікога не бачыў. Ён глядзеў на іх, стараўся не прапусціць аніводнага слова.

— Рыгор, дзе Марыся?

Твар у бацькі стомлены, увесь у пырсках вады. На імгненне Базылю здалося, што гэта не пырскі, а слёзы.

— Не знайшлі мы Марысю.

— Чаму вы яе не знайшлі?

Бацька затуліў далонню твар і нічога не адказаў.

— Рыгор, — звярнуўся да яго дзядуля, — няўжо татары ў лесе сваіх слядоў не пакінулі?

— Не знайшлі мы ніякіх слядоў.

— Можа, гэтыя нечысці ўцяклі з нашага лесу?

— Не выпусцім.

— Рыгор, — прагаварыў дзядуля, — адзін нядаўна сам прыйшоў у нашы рукі.

— Хто?

— Татарын.

— Прыйшоў? Чаму?

— Ён не ў сабе. Мы яго ў яму пасадзілі.

— Я яго дапытаю! Усё раскажа! Я яго!.. — бацька тузануў каня за вобруць і паскакаў.

— Рыго-ор! — гукнуў наўздагон дзядуля. — Ён не ў сабе. Помні!

Людзі плакалі, галасілі. Базыль стаяў як аглушаны.

Бардун!

— Наробіць Рыгор бяды, — уздыхнуў дзядуля.

Маці глянула на яго і сказала:

— Не хачу я, каб ён грэх на сваю душу браў.

Дзядуля павярнуўся і хутка пайшоў у вёску. Маці павольна, як бы не хочучы, паплялася за ім. Базыль, ідучы ззаду, бачыў, як час ад часу ўздрыгваюць яе плечы.

— Божухна! А я спадзявалася! — вырвалася ў яе. Вядома, на што яна спадзявалася. Думала, што з лесу бацька вернецца з Марысяй. Ды не знайшоў ён ні яе, ні татараў.

— Ой, дзецятка-а! — зноў вырвалася ў маці.

— Мамачка, не бядуй, — прагаварыў Раман. — Татка абавязкова знойдзе, выратуе Марысю.

— Што ты разумееш? — толькі і сказала маці.

Вось і хата. На падворку стаіць Гняды. Галаву апусціў. Няўжо і ён сумуе? Можа, і так. Кажуць жа людзі, што коні добра адчуваюць, які настрой у гаспадара.

— Я каня ў хлеў завяду, — звярнулася маці да дзядулі.

— Вядзі,— сказаў ён. — Зараз гляну, што каля ямы робіцца.

— Дзядуля, і мы з табою пойдзем, — пачаў прасіцца Раман.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Сочинения в трех томах. Том 1

Леблан Морис
Большая библиотека приключений и научной фантастики
Детективы:
классические детективы
5.00
рейтинг книги
Сочинения в трех томах. Том 1

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я