Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Сталяру Джузэпэ трапілася пад руку палена, якое пішчала чалавечым голасам

Даўным-даўно ў гарадку на беразе Міжземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ, па мянушцы Шызы Нос.

Аднойчы яму трапілася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у печ для ацяплення ў зімовы час.

— Нядрэнная рэч, — сказаў сам сабе Джузэпэ, — можна змайстраваць з яго што-небудзь накшталт ножкі для стала…

Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, — таму што акуляры былі таксама старыя, — пакруціў

у руцэ палена і пачаў яго часаць сякеркаю. Але толькі ён пачаў часаць, як нечы вельмі тоненькі галасок прапішчаў:

— Ой-ой, асцярожней, калі ласка!

Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, — нікога…

Ён заглянуў пад варштат, — нікога…

Ён паглядзеў у кошыку са стружкамі, — нікога…

Ён высунуў галаву за дзверы, — нікога на вуліцы…

«Няўжо мне здалося? — падумаў Джузэпэ. — Хто б гэта мог пішчаць?..»

Ён зноў узяў сякерку і зноў, — толькі ўдарыў па палене…

— Ой, балюча ж, кажу! — заскуголіў тоненькі галасок.

На гэты раз Джузэпэ спалохаўся не на жарт, у яго нават акуляры запацелі… Ён агледзеў усе куткі ў пакоі, залез нават у печ і, задраўшы галаву, доўга глядзеў у комін.

— Няма нікога…

«Можа, я выпіў чаго-небудзь благога і ў мяне звініць у вушах?» — разважаў сам з сабою Джузэпэ.

Не, сёння ён нічога благога не піў… Крыху супакоіўшыся, Джузэпэ ўзяў гэблік, стукнуў малатком па задняй яго частцы, каб у меру, — не надта многа і не надта мала, — вылезла лязо, паклаў палена на варштат і — толькі ўзяў стружку…

— Ой, ой, ой, ой, слухайце, чаго вы шчыпаецеся? — запішчаў тоненькі галасок…

Джузэпэ выпусціў гэблік з рук, адступіўся назад і сеў проста на падлогу: ён здагадаўся, што тоненькім галаском гаварыла само палена.

Джузэпэ дорыць палена, якое ўмее гаварыць, свайму сябру Карла

У гэты час да Джузэпэ зайшоў яго даўні прыяцель, катрыншчык, якога звалі Карла.

Калісьці Карла ў шыракаполым капелюшы хадзіў з цудоўнай катрынкай па гарадах і спевамі і музыкай зарабляў сабе на хлеб.

Цяпер Карла быў ужо стары і хворы, і катрынка яго даўно паламалася.

— Дзень добры, Джузэпэ, — сказаў ён, зайшоўшы ў майстэрню. Чаму ты сядзіш на падлозе?

— А я, ведаеш, згубіў маленькую шрубку… Ды ну яе! — адказаў Джузэпэ і скоса глянуў на палена. — Ну, а ты як жывеш, стары?

— Дрэнна, — адказаў Карла. — Усё думаю — як бы мне зарабіць на хлеб… Хоць бы ты мне памог, параіў бы, ці што…

— Вельмі проста, — сказаў весела Джузэпэ і падумаў сам сабе: «Пазбаўлюся я зараз ад гэтага праклятага палена». — Вельмі проста: бачыш — ляжыць на варштаце цудоўнае палена, вазьмі ты гэтае палена, Карла, і занясі дадому…

— Эх-хе-хе, — нявесела адказаў Карла, — а далей што? Прынясу я дадому палена, а ў мяне нават і печкі ў каморцы няма.

— Я табе не абы-што кажу, Карла… Вазьмі ножык, выраж з гэтага палена ляльку, навучы яе гаварыць розныя смешныя

словы, спяваць і танцаваць, ды і насі па дварах. Заробіш на кавалак хлеба і на шклянку віна.

У гэты час на варштаце, дзе ляжала палена, піскнуў вясёлы галасок:

— Брава, цудоўна прыдумана, Шызы Нос!

Джузэпэ зноў затросся ад страху, а Карла толькі здзіўлена азіраўся, — адкуль голас?

— Ну, дзякуй, Джузэпэ, што параіў, вазьму, бадай-што, тваё палена.

Тады Джузэпэ схапіў палена і хутчэй сунуў яго сябру. Але ці ён нязручна сунуў, ці яно само падскочыла і стукнула Карла па галаве.

— Ах, вось якія твае падарункі! — пакрыўджана крыкнуў Карла.

— Даруй, дружа, гэта не я цябе стукнуў.

— Значыцца, я сам сябе стукнуў па галаве?

— Не, дружа, — відаць, само палена цябе стукнула.

— Хлусіш, ты стукнуў…

— Не, не я…

— Я ведаў, што ты п'яніца, Шызы Нос, — сказаў Карла, — а ты яшчэ і манюка.

— Ах, ты — лаяцца! — крыкнуў Джузэпэ. — А ну, падыдзі бліжэй!..

— Сам падыдзі бліжэй, я цябе схаплю за нос!..

Старыя абодва надзьмуліся і пачалі наскакваць адзін на аднаго. Карла схапіў Джузэпэ за шызы нос. Джузэпэ схапіў Карла за сівыя валасы, што раслі каля вушэй.

Пасля гэтага яны пачалі заўзята дубасіць адзін аднаго кулакамі. Прарэзлівы галасок на варштаце ў гэты час пішчаў і падбухторваў:

— Лупі, лупі як след!

Нарэшце старыя стаміліся і засапліся. Джузэпэ сказаў:

— Давай памірымся, ці што…

Карла адказаў:

— Ну што ж, давай памірымся…

Старыя пацалаваліся. Карла ўзяў пад паху палена і пайшоў дахаты.

Карла майструе драўляную ляльку і называе яе Бураціна

Карла жыў у каморцы пад лесвіцай, дзе ў яго нічога не было, апрача прыгожага камінка — у сцяне насупраць дзвярэй.

Але прыгожы камінак, і агонь на камінку, і кацялок, што кіпеў на агні, былі не сапраўдныя, а намаляваныя на кавалку старога палатна.

Карла зайшоў у каморку, сеў на адзінае крэсла каля бязногага стала і, пакруціўшы і так і гэтак палена, пачаў нажом выразаць з яго ляльку.

«Як жа мне яе назваць? — думаў Карла. — Назаву хіба я яе Бураціна. Гэта імя прынясе мне шчасце. Я ведаў адну сям'ю, — усіх іх звалі Бураціна: бацька — Бураціна, маці — Бураціна, дзеці — таксама Бураціна… Усе яны жылі весела і бесклапотна…»

Перш-наперш ён выразаў на палене валасы, потым — лоб, потым — вочы…

Раптам вочы самі расплюшчыліся і ўтаропіліся на яго…

Карла і выгляду не падаў, што спалохаўся, толькі ласкава спытаў:

— Драўляныя вочкі, чаму вы так дзіўна гледзіце на мяне?

Але лялька маўчала, — мабыць таму, што ў яе не было рота.

Карла выстругаў шчокі, потым выстругаў нос — звычайны…

Раптам нос сам пачаў выцягвацца, расці, і атрымаўся такі доўгі востры нос, што Карла нават крэкнуў:

Комментарии:
Популярные книги

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3