Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны
Шрифт:
Ён ляснуў бізуном. Але ніхто не адказаў. Кладоўка была пустая. Толькі на цвіках віселі
Усе лялькі — і Арлекін, і дзяўчынкі ў чорных масках, і чараўнікі ў спічастых шапках з зоркамі, і гарбуны з насамі, як агурок, і арапы, і сабачкі, — усе, усе, усе лялькі ўцяклі ад Карабаса Барабаса.
Страшна выючы, ён выскачыў з тэатра на вуліцу. Ён убачыў, як апошнія з яго акцёраў уцякалі цераз лужыны ў новы тэатр, дзе весела іграла музыка,
Карабас Барабас паспеў толькі схапіць мультановага сабачку з гузікамі замест вачэй. Але на яго, ні адсюль ні адтуль, наляцеў Артамон, паваліў, выхапіў сабачку і памчаўся з ім у палатку, дзе за кулісамі для галодных акцёраў была прыгатавана гарачая поліўка з баранінай і часнаком.
Карабас Барабас так і застаўся сядзець у лужыне пад дажджом.
1936 г.