Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Шрифт:

Гэта быў гаспадар тэатра лялек, доктар лялечных навук сіньёр Карабас Барабас.

— Га-га-га, гу-гу-гу! — зароў ён на Бураціна. — Дык гэта ты перашкодзіў паказу маёй цудоўнай камедыі?

Ён схапіў Бураціна, занёс у кладоўку тэатра і павесіў на цвік. Вярнуўшыся, пагразіў лялькам сяміхвостым бізуном, каб яны працягвалі спектакль.

Лялькі сяк-так закончылі камедыю, заслона закрылася, гледачы разышліся.

Доктар лялечных навук сіньёр Карабас пайшоў на кухню вячэраць.

Запхнуўшы

ніжнюю частку барады ў кішэню, каб не замінала, ён сеў перад камінкам, дзе на ражне смажыўся цэлы трус і двое куранят.

Паслініўшы пальцы, ён пакратаў смажаніну, і яна здалася яму сырой.

У камінку было мала дроў. Тады ён тры разы пляснуў у далоні.

Прыбеглі Арлекін і П'еро.

— Прынясіце мне гэтага абібока Бураціна, — сказаў сіньёр Карабас Барабас. — Ён зроблены з сухога дрэва, я яго падкіну ў агонь, мой абед у момант сасмажыцца.

Арлекін і П'еро ўпалі на калені, упрошвалі злітавацца над няшчасным Бураціна.

— А дзе мой бізун? — зароў Карабас Барабас.

Тады яны, плачучы, пайшлі ў кладоўку, знялі з цвіка Бураціна і прывалаклі на кухню.

Сіньёр Карабас Барабас, замест таго каб спаліць Бураціна, дае яму пяць залатых манет і адпускае дадому

Калі лялькі прывалаклі Бураціна і кінулі на падлогу каля камінка, сіньёр Карабас Барабас, страшэнна сапучы носам, мяшаў качаргой вуголле.

Раптам вочы яго наліліся крывёю, нос, потым увесь твар сабраўся ў папярочныя маршчыны. Мабыць, яму ў ноздры трапіў кавалачак вугалю.

— Аап… аап… аап… — завыў Карабас Барабас, закочваючы вочы, — аап — чхі!..

І ён чхнуў так, што попел узняўся слупам у камінку.

Калі доктар лялечных навук пачынаў чхаць, дык ужо не мог спыніцца і чхаў пяцьдзесят, а часам і сто разоў запар.

Ад такога незвычайнага чхання ён бяссілеў і рабіўся дабрэйшым.

П'еро цішком шапнуў Бураціна:

— Паспрабуй з ім загаварыць паміж чханнем…

— Аап-чхі! Аап-чхі! — Карабас Барабас набіраў разяўленым ротам паветра і з трэскам чхаў, трасучы галавой і тупаючы нагамі.

На кухні ўсё калацілася, брынчалі шыбы, гойдаліся скавароды і каструлі на цвіках.

Паміж гэтымі чханнямі Бураціна пачаў енчыць жаласным тоненькім галаском:

— Бедны я, няшчасны, нікому мяне не шкада.

— Кінь раўці! — крыкнуў Карабас Барабас. — Ты мне перашкаджаеш… Аап-чхі!

— На здароўе, сіньёр, — усхліпнуў Бураціна.

— Дзякуй… А што — бацькі ў цябе жывыя? Аап-чхі!

— У мяне ніколі, ніколі не было мамы, сіньёр. Ах, я няшчасны! — І Бураціна закрычаў так пранізліва, што ў вушах у Карабаса Барабаса пачало калоць, як іголкай.

Ён затупаў падэшвамі:

— Кінь вішчаць, кажу табе! Аап-чхі! А што — бацька ў цябе жывы?

— Мой бедны бацька яшчэ жывы, сіньёр.

— Уяўляю,

як прыемна будзе твайму бацьку, калі ён даведаецца, што я на табе засмажыў труса і двух куранят. Аап-чхі!

— Мой бедны бацька ўсё роўна хутка памрэ з голаду і холаду. Я яго адзіная падтрымка на старасці. Пашкадуйце, адпусціце мяне, сіньёр.

— Дзесяць тысяч чарцей! — зароў Карабас Барабас. — Ні пра якую літасць не можа быць і размовы. Трус і кураняты павінны быць засмажаны. Лезь у камінак.

— Сіньёр, я не магу гэтага зрабіць.

— Чаму? — спытаў Карабас Барабас толькі для таго, каб Бураціна вёў далей размову, а не вішчаў у вушы.

— Сіньёр, я ўжо спрабаваў аднойчы сунуць нос у камінак і толькі праткнуў дзірку.

— Што за глупства! — здзівіўся Карабас Барабас. — Як ты мог носам праткнуць у камінку дзірку?

— Таму, сіньёр, што камінак і кацялок над агнём былі намаляваны на кавалку старога палатна.

— Аап-чхі! — чхнуў Карабас Барабас з такім шумам, што П'еро адляцеў налева, Арлекін — направа, а Бураціна закруціўся круцёлкай.

— Дзе ты бачыў камінак, і агонь, і кацялок намаляванымі на кавалку палатна?

— У каморцы майго таты Карла.

— Твой бацька — Карла! — Карабас Барабас усхапіўся з крэсла, узмахнуў рукамі, барада яго разляцелася. — Дык, значыцца, гэта ў каморцы старога Карла знаходзіцца патайная…

Але тут Карабас Барабас, відаць, не жадаючы прагаварыцца пра нейкую таямніцу, абодвума кулакамі заткнуў сабе рот. І так сядзеў нейкі час і глядзеў, вылупіўшы вочы, на пагасаючы агонь.

— Добра, — сказаў ён нарэшце, — я павячэраю недасмажаным трусам і сырымі куранятамі. Я табе дарую жыццё, Бураціна. Мала таго…

Ён залез пад бараду ў кішэню камізэлькі, дастаў пяць залатых манет і падаў іх Бураціна.

— Мала таго… Вазьмі гэтыя грошы і занясі іх Карла. Пакланіся і скажы, што я прашу яго ні ў якім разе не паміраць з голаду і холаду і самае галоўнае — не выязджаць з яго каморкі, дзе знаходзіцца камінак, намаляваны на кавалку старога палатна. Ідзі выспіся і ранічкай бяжы дадому.

Бураціна паклаў пяць залатых манет у кішэню і адказаў з ветлівым паклонам:

— Дзякую вам, сіньёр. Вы не маглі даверыць грошы ў больш надзейныя рукі…

Арлекін і П'еро завялі Бураціна ў лялечную спальню, дзе лялькі зноў пачалі абдымаць, цалаваць, штурхаць, шчыпаць і зноў абдымаць Бураціна, які так незразумела пазбег страшнай пагібелі ў камінку.

Ён шэптам гаварыў лялькам:

— Тут нейкая таямніца.

Па дарозе дадому Бураціна сустракае двух жабракоў — ката Базіліо і лісіцу Алісу

Раніцай Бураціна пералічыў грошы, — залатых манет было столькі, колькі пальцаў на руцэ, — пяць.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Мастер темных Арканов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Мастер темных арканов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов 4

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки