Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Шрифт:

— Талерачку аўсянай заціркі ды костачку з мазгамі, — прастагнаў Артамон, — і я гатовы біцца з усімі сабакамі ў горадзе.

— Ай-яй-яй, — журыўся Карла, — а ў мяне дома ні крошкі, і ў кішэні ні сольда…

Мальвіна жаласліва ўсхліпнула. П'еро цёр кулаком лоб, разважаючы:

— Я пайду на вуліцу чытаць вершы, прахожыя надаюць мне кучу сольда.

Карла паківаў галавой:

— І будзеш ты начаваць, сынок, за валацужніцтва ў паліцэйскім аддзяленні.

Усе, апрача Бураціна, засумавалі. Ён жа хітра

ўсміхаўся, круціўся так, нібы сядзеў не на стале, а на перакуленай кнопцы.

— Сябры, даволі хныкаць! — Ён саскочыў на падлогу і штосьці выцягнуў з кішэні. — Тата Карла, вазьмі малаток, адарві ад сцяны дзіравае палатно.

І ён задзёртым носам паказаў на камінак, і на кацялок над камінкам, і на дым, намаляваныя на кавалку старога палатна.

Карла здзівіўся:

— Навошта, сынок, ты хочаш зрываць са сцяны такую цудоўную карціну? У зімовы час я гляджу на яе і ўяўляю, што гэта сапраўдны агонь і ў кацялку сапраўдная поліўка з баранінай і з часнаком, і мне робіцца крыху цяплей.

— Тата Карла, даю чэснае лялечнае слова, — у цябе будзе сапраўдны агонь на камінку, сапраўдны чыгунны кацялок і гарачая поліўка. Сарві палатно!

Бураціна сказаў гэта з такой упэўненасцю, што тата Карла пачухаў патыліцу, паківаў галавой, пакрактаў, — узяў абцугі і малаток і пачаў адрываць палатно. За ім, як мы ўжо ведаем, усё было зацягнута павуціннем і віселі дохлыя павукі.

Карла старанна абмёў павуцінне. Тады сталі відаць невялікія дзверцы з пацямнелага дубу. На чатырох вуглах на іх былі выразаны твары, якія смяяліся, а пасярэдзіне — чалавечак з доўгім носам, чалавечак гэты танцаваў.

Калі з яго сцерлі пыл, Мальвіна, П'еро, тата Карла, нават галодны Артамон закрычалі ў адзін голас:

— Гэта партрэт самога Бураціна!

— Я так і думаў, — сказаў Бураціна, хоць ён нічога такога не думаў і сам здзівіўся. — А вось і ключ ад дзверцаў. Тата Карла, адамкні…

— Гэтыя дзверцы і гэты залаты ключык, — прамовіў Карла, — зроблены вельмі даўно нейкім дасціпным майстрам. Паглядзім, што схавана за дзверцамі.

Ён усунуў ключык у замочную шчыліну і пакруціў… Пачулася нягучная, вельмі прыемная музыка, нібы зайграў арганчык у музычнай скрынцы.

Тата Карла піхнуў дзверцы. Са скрыпам яны пачалі адчыняцца.

У гэты час пачуліся паспешлівыя крокі за акном, і голас Карабаса Барабаса зароў:

— Іменем Тарабарскага караля — арыштуйце старога ашуканца Карла!

Карабас Барабас урываецца ў каморку пад лесвіцай

Карабас Барабас, як мы ведаем, дарэмна стараўся ўгаварыць соннага паліцэйскага, каб ён арыштаваў Карла. Нічога не дамогшыся, Карабас Барабас пабег па вуліцы.

Яго раскудлачаная барада чаплялася за гузікі і парасоны прахожых. Ён штурхаўся і ляскаў зубамі. Услед яму прарэзліва свісталі хлапчукі, шпурлялі ў спіну

яму гнілымі яблыкамі.

Карабас Барабас прыбег да начальніка горада. У гэты спякотны час начальнік сядзеў у садзе, каля фантана, у адных трусіках і піў ліманад.

У начальніка было шэсць падбародкаў, нос яго ўтапіўся ў ружовых шчоках. За спінай яго, пад ліпай, чацвёра панурых паліцэйскіх тое і рабілі, што адкаркоўвалі бутэлькі з ліманадам.

Карабас Барабас кінуўся перад начальнікам на калені і, барадой размазваючы слёзы па твары, заенчыў:

— Я няшчасны сірата, мяне пакрыўдзілі, абакралі, набілі…

— Хто цябе, сірату, пакрыўдзіў? — адсопваючыся, спытаў начальнік.

— Самы злосны вораг, стары катрыншчык Карла. Ён украў у мяне тры самыя лепшыя лялькі, ён хоча спаліць мой славуты тэатр, ён падпаліць і абрабуе ўвесь горад, калі яго зараз жа не арыштаваць.

Для падмацавання сваіх слоў Карабас Барабас выцягнуў жменю залатых манет і паклаў у туфель начальніка.

Карацей кажучы, ён такога наплёў і нахлусіў, што напалоханы начальнік загадаў чатыром паліцэйскім пад ліпай:

— Ідзіце за шаноўным сіратой і зрабіце ўсё патрэбнае іменем закону.

Карабас Барабас пабег з чатырма паліцэйскімі да каморкі Карла і крыкнуў:

— Іменем Тарабарскага караля — арыштуйце злодзея і нягодніка!

Але дзверы былі замкнуты. У каморцы ніхто не адклікнуўся. Карабас Барабас загадаў:

— Іменем Тарабарскага караля — ламіце дзверы!

Паліцэйскія націснулі, гнілыя палавінкі дзвярэй сарваліся з завесаў, і чатыры бравыя паліцэйскія, бразгаючы шаблямі, з грукатам зваліліся ў каморку пад лесвіцай.

Гэта было ў тую самую хвіліну, калі праз патаемныя дзверцы ў сцяне, нагнуўшыся, выходзіў Карла.

Ён знік апошнім. Дзверцы —

Дзынь!.. —

Зашчоўкнуліся. Ціхая музыка перастала іграць. У каморцы пад лесвіцай валяліся толькі брудныя бінты і парванае палатно з намаляваным камінкам…

Карабас Барабас падбег да патаемных дзверцаў, загрукаў у іх кулакамі і абцасамі:

Тра-та-та-та!

Але дзверцы былі моцныя.

Карабас Барабас разагнаўся і ўдарыў у дзверцы задам.

Дзверцы не паддаліся.

Ён затупаў на паліцэйскіх:

— Ламіце праклятыя дзверы іменем Тарабарскага караля!..

Паліцэйскія абмацвалі адзін у аднаго — хто пабіты нос, хто гузак на галаве.

— Не, тут работа вельмі цяжкая, — адказалі яны і пайшлі да начальніка горада сказаць, што імі ўсё зроблена па закону, але старому катрыншчыку, відаць, памагае сам нячысцік, таму што ён уцёк праз сцяну.

Карабас Барабас ірвануў сябе за бараду, паваліўся на падлогу і пачаў раўці, енчыць і качацца, як шалёны, па пустой каморцы пад лесвіцай.

Што яны знайшлі за патайнымі дзвярыма

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей