Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Шрифт:

— Забраць нягоднікаў, якія збілі маіх лепшых паліцэйскіх пры выкананні абавязкаў! Забраць!

Сышчыкі адказалі:

— Цяў!

Кінуліся ў пячору, і там пачалася шалёная тузаніна. Тваіх сяброў звязалі, кінулі ў каламажку разам з клункамі і паехалі».

Што за карысць была ляжаць, уткнуўшы нос у зямлю. Бураціна ўсхапіўся і пабег па слядах колаў. Мінуў возера, выйшаў на поле з густой травой.

Ішоў, ішоў… У яго не было ніякага плана ў галаве. Трэба выратаваць таварышаў, —

вось і ўсё.

Дайшоў да кручы, адкуль пазаўчарашняй ноччу зваліўся ў лопух. Унізе ўбачыў брудную сажалку, дзе жыла чарапаха Тарціла. Па дарозе да сажалкі спускалася каламажка; яе цягнулі дзве худыя, як шкілеты, авечкі з абадранай воўнай.

На козлах сядзеў тлусты кот, з надзьмутымі шчокамі, у залатых акулярах, — ён служыў пры губернатары патайным нашэптвальнікам у вуха. Ззаду яго — важны Ліс, губернатар… На клунках ляжалі Мальвіна, П'еро і ўвесь забінтаваны Артамон, — заўсёды такі расчасаны хвост яго валокся кутасікам па пыльнай дарозе.

Ззаду за каламажкай ішлі два сышчыкі — доберманы-пінчэры.

Раптам сышчыкі ўзнялі сабачыя морды і ўбачылі наверсе кручы белы каўпачок Бураціна.

Моцнымі скачкамі пінчэры пачалі ўзбірацца па крутым схіле. Але раней чым яны дабеглі да верху, Бураціна, — а яму ўжо нікуды ні схавацца, ні ўцячы, — склаў рукі над галавой і — ластаўкай — з самага крутога месца рынуўся ўніз, у брудную сажалку, зацягнутую зялёнай раскай.

Ён апісаў у паветры крывую і, вядома, трапіў бы ў сажалку пад абарону цёткі Тарцілы, калі б не моцны парыў ветру.

Вецер падхапіў лёгенькага драўлянага Бураціна, закруціў, завярцеў яго «двайным штопарам», шпурнуў убок, і ён, падаючы, бразнуўся проста ў каламажку, на галаву губернатара Ліса.

Тлусты кот у залатых акулярах ад нечаканасці зваліўся з козлаў, і паколькі ён быў падлюга і баязлівец, дык прыкінуўся, што самлеў.

Губернатар Ліс, таксама страшэнны баязлівец, з віскам кінуўся ўцякаць па схіле і тут жа залез у барсукову нару. Там яму давялося не соладка: барсукі сурова распраўляюцца з такімі гасцямі.

Авечкі кінуліся ўбок, каламажка перакулілася. Мальвіна, П'еро і Артамон разам з клункамі пакаціліся ў лопух.

Усё гэта адбылося так хутка, што вы, дарагія чытачы, не наспелі б палічыць усіх пальцаў на руцэ.

Доберманы-пінчэры вялікімі скачкамі рынуліся ўніз з кручы. Падскочыўшы да перакуленай каламажкі, убачылі тлустага ката ў непрытомнасці. Убачылі ў лопуху параскіданых драўляных чалавечкаў і забінтаванага пудзеля. Але нідзе не было відаць губернатара Ліса.

Ён знік, — нібы скрозь зямлю праваліўся той, каго сышчыкі павінны ахоўваць, як сваё вока.

Першы сышчык, узняўшы морду, у роспачы залямантаваў па-сабачы.

Другі сышчык зрабіў тое ж самае:

— Ай, ай,

ай, ай-у-у-у!..

Яны кінуліся і абшукалі ўвесь схіл гары. Зноў тужліва завылі, таму што ім ужо бачыліся бізун і жалезныя краты.

Збянтэжана віляючы азадкамі, яны пабеглі ў Горад Дурняў, каб нахлусіць у паліцэйскім аддзяленні, нібыта губернатар быў узяты на неба жывым, — так па дарозе яны прыдумалі ў сваё апраўданне.

Бураціна паціхеньку абмацаў сябе, — ногі, рукі былі цэлыя. Ён папоўз у лопух і вызваліў ад вяровак Мальвіну і П'еро.

Мальвіна, не кажучы ні слова, абхапіла Бураціна за шыю, але пацалаваць не магла — перашкодзіў яго доўгі нос.

У П'еро да локцяў былі адарваны рукавы, белая пудра абсыпалася са шчок, і выявілася, што шчокі ў яго звычайныя — румяныя, нягледзячы на яго любоў да вершаў.

— Я здорава біўся, — грубым голасам сказаў ён. — Каб мне не далі падножку — нізавошта б мяне не ўзялі.

Мальвіна пацвердзіла:

— Ён біўся, як леў.

Яна абхапіла П'еро за шыю і пацалавала ў абедзве шчакі.

— Досыць, досыць лізацца, — прабурчаў Бураціна, — уцякайма. Артамона пацягнем за хвост.

Яны ўхапіліся ўсе трое за хвост няшчаснага сабакі і пацягнулі яго па схілу гары.

— Пусціце, я сам пайду, мяне гэта зневажае, — стагнаў забінтаваны пудзель.

— Не, не, ты вельмі слабы.

Але ледзь толькі яны ўскарабкаліся да палавіны гары, як наверсе паказаліся Карабас Барабас і Дурамар. Лісіца Аліса паказвала лапкай на ўцекачоў, кот Базіліо тапырыў вусы і агідна шыпеў.

— Ха-ха-ха, вось дык цудоўна! — зарагатаў Карабас Барабас. — Сам залаты ключык ідзе мне ў рукі!

Бураціна хуценька прыдумваў, як выблытацца з новай бяды. П'еро прыціснуў да сябе Мальвіну, маючы намер дорага прадаць жыццё. На гэты раз не было ніякай надзеі на выратаванне.

Дурамар хіхікаў наверсе гары.

— Хворага сабачку-пудзеля, сіньёр Карабас Барабас, вы мне аддайце, я яго кіну ў сажалку п'явачкам, каб мае п'явачкі растаўсцелі…

Тоўсты Карабас Барабас ленаваўся спускацца ўніз, ён вабіў уцекачоў пальцам, падобным на сардэльку:

— Ідзіце, ідзіце да мяне, дзеткі…

— Ні з месца! — загадаў Бураціна. — Гінуць — дык весела! П'еро, гавары якія-небудзь свае самыя брыдкія вершыкі. Мальвіна, рагачы на ўсё горла…

Мальвіна, нягледзячы на некаторыя недахопы, была добры таварыш. Яна выцерла слёзы і засмяялася вельмі крыўдна для тых, хто стаяў наверсе схілу.

П'еро зараз жа склаў вершы і завыў вельмі непрыемным голасам:

Алісы лёс лядачы —

Па ёй палка плача.

Кот Базіліо старац —

Зладзюга, паганец.

Дурамар, наш дурачок,

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей