Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Снег разаслаўся шырокім абрусам, чорнае белым бясшумна накрыў. З прыгаршчаў шчодрых сняжынкі цярусіць вецер на грудзі знядужалых ніў. Боль адбалеў, не трывожыць сягоння, чуцен здалёку рассыпчаты смех. Боль адбалеў, і душа не застогне – раны прыкрыў і захутвае снег...
* * *
Стукнула сонца аб снег галавой, даўно над зямлёю ўжо слізгала. І хмары маўклівай плывуць чарадой па небе, крывёю запырсканым. Чырвань навокал – як ярасны гнеў, сутонне – як шчыт цёмна-сіні. Як быццам не дзень на прасторах самлеў, а сонца сцяла гільяціна. Я сэрца трымаю трывожнай рукой, яно мяне слухаць не хоча, яго абцугамі бярэ неспакой, мароз меціць іскрамі ў вочы. Я з сэрцам збалелым – адзін на адзін. Як мне з яго выкрасаць мужнасць – супроць
усіх мукаў, усіх гільяцін?
Як лютасць на свеце адужаць?
* * *
Адзвінела калоссе, плача вецер з нуды. Бессаромніца-восень распранае сады. Лісце кружыцца моўчкі, павучок на галлі. Спелых яблыкаў шчочкі чырваняць на зямлі. Халадно і няўтульна птушанятам малым. Было лета матуляй, восень – мачыхай ім.
Гнёзды
Птушаняты ў гняздзе пад крылом заклапочанай, любай маці. Гнёзды – гэта птушыны дом, гнёзды – гэта зямлі багацце. Іх мінае нябесны гром. Мір жытлу, чалавечай хаце і сям’і за бяседным сталом. Руйнавальнікам хат – пракляцце! Ці жыве яшчэ злыдзень той, ці пайшоў ціхамірна ў вечнасць, што мой дом заручыў з бядой, смерць пасеяўшы бесчалавечна? Кроў людскую ліў без прычын, адымаў жыццё без патрэбы... О, зямля, не маўчы, крычы, акажыся помстаю, неба! Мір таму, хто бяздольных збярог у хвіліну суровага здзеку, бесхацінца пусціў на парог, абагрэў, накарміў чалавека. Мір далоням, што сеюць і жнуць, хлебных ніваў, зямлі не калечаць, тым, што гнёзды не бураць, а ўюць у супольнай сям’і чалавечай!
* * *
Аднолькавы мне часта сніцца сон – ад бабак, ад прабабак (і я ж пралля). Пра верацёны ён, пра цудны лён, пра кветку папараці на Купалле. Між пальцаў нітка тонкая мігціць, прадзецца з ёю зімні вечар спеўна. Ні дум, ні верацёнаў не спыніць – уюцца згодна аж да першых пеўняў. Прадуцца часам і другія сны: па кветку-папараць бягу трывожна, адна ўначы праз цёмныя лясы, і падаю, і кветкі не знаходжу… І ўжо не ніткі тонкія дрыжаць, і не рука з вады палотны горне, а боль скрозь сон, як вастрыё нажа варожага – ізноў на маім горле. Не хочацца ні плакаць, ні пяяць. І я рашуча зачыняю дзверы прад тымі, што над душамі стаяць і ў тупасці людской не знаюць меры.
* * *
Вызваляецца тысячы год Праметэй, да скалы прыкаваны, з ланцугоў, і салёны пот, соліць моры і акіяны. А навокал – зямля, як сад, людзі ездзяць далёка ў госці. Толькі тут на адвечны лад ломяць душы, як колісь косці.
* * *
Не люблю я пісаць аб вайне. Смерць прадчасная – не эмоцыі. Горы трупаў. Няведама мне, дзе героі, а дзе забойцы? Дома чула я з першых дзён беларускую нашу мудрасць: чалавек мусіць даць жыццё, адабраць жыццё ёсць праступнасць. Калі ж бураць праўду, як храм, нішчаць мову й народную долю, я ў адчаі гукну братам – лепш вайна, браты, як няволя! Я заўсёды ў жыцці – барацьбіт. Калі смерць мая ў боі прыйдзе, пакладзіце мяне на шчыт, і дамоў на шчыце нясіце. У апошні шлях правядуць хай мяне без прамоў, без парадаў. Тыя рукі няхай нясуць, што не зналі народнай здрады. Бэзу гронка ля галавы, абразок ля рук скамянелых… Хай малітвы дрэў і травы прагучаць над знябытым целам.
* * *
Хрыстос васкрос, і свет прачнуўся, лісцём на голлечку бяроз, ударыў звон па Беларусі: Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацця, і для нас. І будзем верыць мы ў кайданах, узняўшы сэрцы угару, што так, як Бог укрыжаваны, васкросне й наша Беларусь!
* * *
Вецер сарваў з дрэў апошняе лісце восені кінуў на развітанне. Хмары панурыя, нібы ў калысцы, гойдаюць ацішэлае ранне. Хутка надыдуць снягі і завеі, сэрцы, аднак, не баяцца і сцюжаў. Хутка пад сонцам Край зазелянее, стане сумёт – прыдарожнаю лужай.
* * *
Купала,
ты з цемры нас вёў да святла,
над доляй народнаю плакаў, я сёння табе пакланіцца прыйшла, схіліць сваю голаў з падзякай.
Я змалку прывыкла дастойна ісці, ды ўсё ж не заплачу з табою. Мне – іншая доля ў нялёгкім жыцці, Купала каханы, я – з бою!
* * *
Ранні дождык крапае, крапае, не праглядваюць вочы нябёс. Белы конь з аксамітнымі хапамі есць з далоняў маіх авёс. Кропіць дожджык зялёную ніву, у руках – незабудкаў пучок. Ападае буланая грыва на маё маладое плячо. Халадок і раса на паляне, цемнавата ў сасновым бары. Развітацца выходзяць зарання, каді едуць далёка сябры. Аддаю табе вернае сэрца і дзявочае слова – на шлюб, адарві галаву ад сядзельца, едзь, хай вецер расчэсвае чуб. Едзь, мой мілы, дарога чакае кліча сына радзіма ізноў. Калі хмары над хатай, над краем, – не спыняюць галубкі арлоў!
* * *
Благаславенны куточак спакойны – Святой Еўфрасінні святы манастыр. Сюды не даходзяць набегі і войны любоў тут і мудрасць, малітва і мір. Багаты і бедны прад Госпадам роўны. Чарніца прывабіла сёстраў сваіх – змянілі палацы на келлі князёўны і грамаце кніжнай вучылі другіх. Полацак слаўны, Полацак родны выстаіш, градзе, ў любой барацьбе, гэта ж ішлі маладыя князёўны ў затворніцтва вечнае да цябе! Гэта ж табе у жыццёвае ранне, парасткі гожыя роднай зямлі, і маладосць, і жыццё, і каханне ў дзявочых далонях ахвярна няслі. Полацак, хай ты сягоння някідкі, дрэмле сівая ў табе даўніна, жудасных войнаў, пажараў адбіткі гойдае, песціць на хвалях Дзвіна. Нізкі паклон табе, град Рагвалодаў, мудрай Рагнеды радзінны куток, князя Ўсяслава крывіцкага роду, чый ля Сафіі мне чуецца крок. Рыскаў ваўком да зямлі, як да маткі, чуючы ў Кіеве полацкі звон. Вольныя землі пакінуў нашчадкам і слаўнае імя да сённяшніх дзён!
Прабач
Вецер жалем гудзе на разлогах, як жаночы няўцішаны плач. Мой сыночак, сягоння так многа мне кахаючым сэрцам прабач. Ты прабач, што дрыжаць я не ўмела, ад душы адганяючы страх, што сяброў пакідаць не хацела дабравольна, свой выбраўшы шлях. Ты прабач, што начамі ў няволі ад насмешак, ад здзеку і зла, без цябе задыхалася з болю і той боль неяк перажыла. Быццам раны, балелі ўспаміны, калі з сэрца, з ліпучай крыві адарвалі каханага сына і сказалі – без сына жыві… Біўся ў цемры праменьчык надзеі, іскра радасці ў дзікай журбе. Я наўрад ці калі зразумею як жа выжыць змагла без цябе?! Ты прабач, што не чуў маіх словаў, што не знаў, як, пакінуты, жыць. Ты прабач мне, што даляў суровых не змагла да цябе скараціць. Лёс магчымасці ўсе мне адкінуў, і шляхі мне пурга замяла. Ты прабач, што ў цяжкую хвіліну я табе памагчы не змагла. Ты прабач мне тваю адзіноту твой юначы пакрыўджаны плач, тваю кожную кропельку поту з цяжкай працы, сыночак, прабач.
Сыну
Яснейшы за сонца, цяплейшы за сонца, і радасць, і роднасць, і боль мой бясконцы!.. Будзь, сынку, з людзьмі – нібы ласка жывая, што ўсіх разумее, усіх сагравае. Не знай чужой крыўды і страху не знай, замест ненавідзець – ты шчыра кахай. Пі мудрасць з жыццёвых крыніцаў і з кніг умей сабе верыць, жыві для другіх. Лячы, як умееш, вучы так, як можаш, бальзам у цярпенні, маяк ў бездарожжы. Хай рук тваіх сіла ніколі не згіне, будзь хлебам галодным, вадой у пустыні. Убачыш плаксівага – слёзы сатры, пагладзь – не удар, і лепш дай – не бяры. Не крыўдзь слабасільных і крыўдзіць не дай, ад сэрцаў самотных тугу адганяй. Шануй сваіх бліжніх, малодшых і старшых, будзь радасцю іхняй, іх песняй, іх маршам. Тваё застаецца хай чыстым сумленне, а сілай хай станецца праўды праменне. Будзь быстры, як ястраб, і хуткі, як леў, калі б тваіх браццяў хто крыўдзіць пасмеў. Глумі ўсё ліхое, жыві для дабра, пі кару напарсткам, а ласку – з вядра! А золата кінуць – прайдзі па ім горда пад думаў арліных жывыя акорды. Для тых, хто без сэрцаў, будзь сцюжай зімовай, умей бачыць праўду, вер чынам, не словам. Будзь цвёрдым, як камень, у чорныя дні, прад сільнымі свету галоўкі не гні. Май слова – як іскру, а мысль – як крышталь, а сілу – як выстрал, а волю – як сталь! Май сэрца дзіцяці, любі свой народ, будзь прыкладам браццям, будзь бацькам сірот, у пекле – анёлам, не толькі ў раю… Я людзям для шчасця цябе аддаю!
Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7