Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Дабро ў жыцці – як перамога над чорным апрамеццем зла. Дык будзем жа часцінкай Бога, Ягонай праўды і святла! У вечнасць
Была хата сасновая, новая палатном белым-белым абітая. Гаспадар ў ёй ляжаў ганарова, адпачыць ён прылёг нібыта. За вакном сняжок белым кужалем высцілае шлях дамавіне. Ён раднёй і сям’ёй акружаны, і апрануты, як у гасціну. Невялікая ў яго грамата, не чытаў ён разумных кніг, а душою заўсёды памятаў: жыць з людзьмі – гэта жыць для іх. Па кутах хаты пахнуць зёлкі – святаянскія і грымотнік, гарыць свечак сягоння столькі, столькі твараў кругом гаротных. Рэжа спрытна суседка зубчыкі, шые дробныя фартушкі, прыбіраць у дарогу звучана – шлях
На конях
На хмарах-конях месячык едзе, хоць бы спыніўся. Ля сэрца ночы бурым мядзведем лес прытуліўся. Каля дарогі дрэвы і цені, і мы з табою. Дарога. Хмары і летуценні. Гамоняць хвоі. Брату
Шлях да мэты цярністы, даўгі. Покуль выкрашам з цемры світанне, на пергаменце долі, мой брат дарагі, лёс напіша нам знак развітання. Шлях сустрэчы чужыя вятры замялі, шчодра ліўні слязамі абмылі. Мулка праху твайму у далёкай зямлі, хоць у братняй, прасторнай магіле. Столькі год, як цябе разам з намі няма, я ж у смерць тваю сэрцам не веру, паглядаю на шлях ад відна да цямна і чакаю цябе на вячэру. * * *
Разбураны громам, развеяны ветрам мой дом, і ў магілах браты мае спяць. Як цяжка да скону застацца паэтам – з параненым сэрцам і жыць, і пяяць… * * *
Будую дом-палац сабе не з гліны, бо ў дробны друз рассыплецца бетон, жывых людзей прывальваюць руіны. Я іншы пабудую сабе дом. Са сцежак ён, што праляглі праз церні, са ўсіх змагань, дзе ёсць мае сляды, з тваіх вялікіх і маіх цярпенняў, народзе мой, стары і малады! І хоць мой век быў жудасны і сумны, сяўба дае па восені ўмалот. І будзе жыць, акрылены і юны, барацьбітамі ўслаўлены народ. * * *
Не трактарам грымучым і нячулым, што распароў зямлю, як цаліну, слоў лемяшом загон я закранула, зярнятаў жменю кінула ў раллю. Мяне не будзе – заруняцца ўсходы, да светлых дзён унукі дажывуць. Мы зжалі боль, а волю і свабоду на родных нівах хай яны пажнуць! * * *
Белапеннае дрэваў квітненне, і няўмольны закон ад вякоў: няма цвету – калі без карэння, а без цвету – не будзе пладоў! * * *
Я сёння забытая ўсімі, адна, лучына жыцця майго ўжо дагарае. Ды нават свой боль хачу выпіць да дна за цябе, Беларусь дарагая! * * *
Хрыстос за людзей свае мукі прыняў – распяццем суровым і смерцю. Ён храмы не з камня пад неба ўздымаў, узносіў іх велічна ў сэрцах. Стаім ля святыняў зачыненых брам, ды ўсюды ёсць праўды крыніца. Дзе чуецца Божае слова – там Храм, там Богу належыць маліцца. * * *
Напісана крывёю і пяром, і свету ведама ужо ад веку: не можа быць людзей правадыром, хто сам перастае быць чалавекам! * * *
Закружылася лісце – восень зноў у жыцці. Хвалям Нёмнавым плысці, гонкім соснам расці. А уборам вясняным раскалыханых дрэў ападаць палымяна пад
* * *
На зямельцы маёй хачу вырасці дрэвам, ўзняцца гонкай сасною і ў неба глядзець. Хачу жарам душы маёй, сэрца напевам паканаць грозны лёс і суровую смерць. Калі ў землю ўжо птушкаю лягу падбітай, шапацець вецер будзе ў засохлай траве. Хай імя маё будзе людзьмі незабыта, а натхнёнае слова – у сэрцах жыве. * * *
Зямля мая, ты – кніга непрачытана, дар велічны скарынаўскіх радкоў. Сялянка мудрая і працавітая ў кароне з руж і сініх васількоў. Душа мая крынічная, сунічная, бярэзінка кужэльная ў гаі, азёрная, пушчанская, пшанічная, дзе зубр раве і звоняць салаўі. Апаясана сінімі палотнамі сваіх празорых быстрагонных рэк, узнятая з пабоішча гаротнага, зямля мая – мой цудатворны лек! * * *
Зорамі ўсеяна, месяцам згорана, хмаркамі месцамі злёгку замглёнае, ў Нёман глядзіць цёмна-сіняе ворыва – неба начное сцюдзёнае. * * *
Зноў сцюдзёнае шэрае ранне і скупое святло з вакон. А з душы маёй, болем раненай, Вырываецца цяжкі стогн. Сёння доля суровым росчыркам Сіратлівым зрабіла дом. Стаяць кветкі вакол нябожчыка, Пазяхаюць яшчэ жыццём. Дзень апошні ты ў хаце бацькавай, адчуваю, што ты пры мне. Мы — супружжа, сябры-прыяцелі, ішлі поплеч, як на вайне. Ты штодзень трываў бой няспынены з тупым ворагам за жыццё, за спакой пры дзвярах зачыненых. Дом адзіным быў укрыццём. Урываліся і паганілі, павуціну няпраўд плялі. А душы твае беззаганнае, беларускае не змаглі. Замаўкалі перад мадоннамі, прад Купалам сціхалі, псы. А ты гладзіў ціха далонямі мае белыя валасы. Бой трываў за сумленне людскае, да канца стаяў супраць цьмы — за абсяг душы беларускае, бо інакшай не мелі мы. Жаль — не зможа вясною сонейка на нас, змучаных, паглядзець. Даканалі цябе, саколіку, даканалі цябе насмерць. Сядзяць людзі вакол спрыяльныя, стаіць ў сенях твая труна. Словы падаюць развітальныя. Заўтра буду зусім адна. Стыне кроў мне з вялікай роспачы. Цябе клічу, а ты маўчыш. Цяжка хворы, ужо не могучы, ты стараўся мне памагчы. Гаспадар мой, сіла адзіная, ў хворым целе нязломны дух. На магілку ў хвіліну крыўдную я не раз да цябе прыйду. Ты даруй мне, не дакаханы мой, не даслуханы мо калі. Вечна бітыя, вечна гнаныя, мы жылі на сваёй зямлі. Мы не зналі долі інакшае, як за праўду, за волю бой. Не нясеш ужо крыжа цяжкага — ён стаіць цяпер над табой. 1979
* * *
Зноў мароз, узнялася мяцеліца, лютаваць прадаўжае зіма. Мілы дружа, мне ўсё не верыцца, што са мною цябе няма. Дома свечкі даўно пагашаны, і магілкі пад снегам спяць. Дык няўжо і мяне, няшчасную, пад канвоем будуць хаваць? Ад удзячнасці беларускае вартаваць будуць нас дваіх. Пад аховаю сэрцы з вуснамі – не зляцела каб слоўца з іх! Як з зямелькі дзядоў і прадзедаў ты сыходзіў, мой гаспадар, нават сонца цябе пагладзіла, цалавала твой мёртвы твар. Мы не ў роспачы, а з надзеямі ў веліч праўды з табой жылі. І таму сціхлі буры з завеямі, калі з хаты цябе няслі. Не сумеліся толькі ворагі, больш люцейшыя за звяроў – злыдні, мучылі цяжка хворага, запалохвалі дактароў. Пахаваць нас і з хатаў вынесці не удасца ім без пары. З мукаў нашых родзяцца й вырастуць беларускія змагары! З хмараў выгляне сонца яснае, па балоце праляжа гаць. Не, не будуць мяне, няшчаснае пад канвоем чужым хаваць!
Поделиться:
Популярные книги
Возвышение Меркурия. Книга 13
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Игра престолов. Битва королей
Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.77
рейтинг книги
Око василиска
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР 5
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лэрн. На улицах
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00