Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
* * *
Певень-прыгажун сядзіць на плоце. Шэры сокал мкне за небасхіл. Трэба не па пер’ях, па палёце мераць вартасць і душы, і крыл.
* * *
Я смела прайшла праз нажы і крыжы, цвікі забівалі мне ў душу. Цяпер распінаюць мяне на ілжы – і гэта я вытрымаць мушу!
* * *
Народ наш – Хрыстос, варты веры і цуду, пасланы на крыж, ад пакут анямеў. Ты ж славіў Яго і прадаў, як Іуда, і трыццаць срэбранікаў займеў. Не будзеш мець шчасця з такога жыцця, з чужацкіх заслугаў і танных медаляў. Няўжо табе, хлопча вучоны, няўцям, што браццяў прадаў, як Хрыста прадавалі? Тут
насмерць, тут мурам стаяць смельчакі,
прыстыджаны вораг ад іх адыходзіць. А ты ад чужанца прыняў медзякі, пакінуўшы ганьбу на нашым народзе.
Іхняя справа – глуміць нас і біць і забіраць у народа святое. Народу ж належыць узняцца і жыць, і ён вас, як варту, паставіў на тое. І што ж вы данеслі, няшчасны, на нас – на нашу сямейку, што выжыла з мукаў? На сына, што падаў, падцяты, не раз? Ці пад удар падставілі ўнукаў? Ці за гасціннасць, за хлеб і за соль, што мы падзялялі з людзьмі без карысці, вы прадавалі народны наш боль і неспакойныя, вольныя мыслі? Прывычныя мы кожны дзень працаваць, цярпець за свабоду Айчыны каханай. Дык што ж вы хацелі урэшце прадаць – любоў да народа ці нашыя раны? Такога, як вы, сярод нас не сустрэць, бо мы гартаваныя ў горы, цярпенні. Калі хто з нас падаў, дык падаў на смерць, але ніколі – рабом – на калені! Лясы ў нас не з лозаў і не з бадылёў, і не адныя блукаюць там зайцы. Айчынныя пушчы – з адвечных дубоў, таксама зубрамі яны ганарацца! Народ не заплача, не плачуць па тых, хто так спадцішка да чужых адыходзіць. Вылеціць болей арлоў маладых, і болей дастойных жанчыны народзяць! Роўныя ненавісць ў нас і любоў, а ў небяспецы – не страх, а адвага. Калі ў нашых жылах яцвяжская кроў, то скажам вялікае дзякуй яцвягам! На поўначы лютай мы мерзлі наскрозь, Бог дасць, нашым людзям так не давядзецца. Марозілі старасць нам і маладосць, хацелі яшчэ замарозіць нам сэрцы. Не, так далёка мароз не пранік, не замарозіў душы і сумлення. Мы крыкнем – і праўнукі ўчуюць наш крык, патоптаных злыднямі ўзнімуць з каленяў! Не тое рабіў з намі люты маскаль, мардуючы лепшых ў нявольнай Айчыне. Нам сёння зламаных, застрашаных жаль, як маці шкадуе аблуднага сына. Нас мучылі, гналі, але не змаглі. Зноў недруг над намі, над вамі лютуе. Прыпадзьце абліччам да роднай зямлі – магчыма, зямля, зразумеўшы, даруе…
* * *
Лёг світаннем на стол позні ранак барвовы. Пераплаўлены боль выліваецца ў словы. Палягчала спярша. Боль зусім не сціхае. Мне крывавіць душа у зняволеным Краі. Як раз’іскраны жар, словы падаюць з ранаў. Выплывае з-за хмар, прачынаецца ранак. Ні расіцы з лугоў, ні птушынага спеву. Ў белай ваце снягоў не варушацца дрэвы. Думкі ўмерзлі у лёд, сцюжай скованы рукі. Ні назад, ні ўпярод – бесканечныя мукі. Словам лёд не скрышыць. Ды ў ярме адзіноты рвуцца вершы з душы, пакалечанай дротам. Калі ўстануць з калень нашых дзён недабіткі, панясуць ў новы дзень мае вершы, як зліткі. Калі скончыцца бой, як змагань нагарода, ляжа цяжкі мой боль у фонд скарбаў народа.
* * *
Хай віруюць снегапады, цягне вецер басам. Выюць злыдні супраць праўды да пары да часу!
* * *
Раве пурга, вятры ў тайзе павіскваюць, бушлат цярэбяць і збіваюць з ног. Клыкі сабак ашчэрана пабліскваюць. Ідзем па мерзлай тундры без дарог. І ад пургі хістаюцца канвоі, і кожны канваір – як нелюдзь-кат. Адна ў іх мова – мат агідны й зброя, да мату як дадатак – аўтамат. Сабакі налятаюць на дзяўчатаў, на смычы іх канвоям не ўтрымаць. Вучылі іх, як нашы рваць бушлаты і цела пад бушлатам наша рваць. Аўчарка наша, Альма наша мілая, сабачая краса і прыгажосць, глядзіш мне ў вочы, шчырая, прыхільная, ці моўчкі дагрызаеш сваю косць. Прыроду ведаю тваю сабачую, страшную пашчу, злосны ў тундры брэх. Здаецца зноў, што на марозе плачу я, і
слёзы-льдзінкі коцяцца у снег.
Твар заінеў і зледзянелі рукі, забіла дых і свет ўваччу пагас. Раве канвой, і ў давяршэнне мукаў аўчаркі дзіка шчэрацца на нас. Сыдзі з вачэй, аўчарка наша мілая, хай сціхне, крыху ўляжацца ўспамін. Раве пурга з нялюдскай дзікай сілаю, а недзе ў людзях горка плача сын…
* * *
На полі хлеб расце і зелля шмат у полі, каб колас не наліўся, не акрэп. Ды між свірэпы, пырніку, куколю расце і ў сонцы даспявае хлеб! Людскія душы слоўным шумавеннем, гарэлкаю мярзотнай і хлуснёй вам не заліць, ўстае з калень сумленне, каб з нелюдзямі весці смертны бой.
* * *
Мова мая палымяная, з дабра ўся і крыху са слёз. Пад світкаю саматканаю дзед мне цябе прынёс. У сэрцы маім – твой прытулак, У сэрцы маім і любоў. Даўно цябе выгналі з вулак нашых старых гарадоў. Густыя чужацкія хмары над нашай пакутнай зямлёй. Жаль – цябе выгналі з храмаў, мову Прадславы святой.
* * *
Вы хочаце зноўку мяне пакарыць, каб стала, як вы, на калені. Душа мая з праўды, яе не скрывіць, а вершы – маё сумленне!
Воўчыя зубы
Чую воўчыя зубы на горле. Што ж, жыццё толькі з бою аддам. Як мне жаль, што не птах, не арол я – узляцець бы, не дацца ваўкам. Сонца там і свабода ўгары, на зямлі ж не збываюцца цуды. Знаю я, як знікаюць сябры, як людзей прадаюць Іуды…
* * *
З гразі смярдзючай яе бярлога, далей карыта мозг не працуе. Калі свіння не ўбачыла Бога гэта не значыць, што Бог не існуе.
* * *
Дзесь пад дрэвамі поўначчу цёмнай заблукаў неспакойны мой дух. Там вятрыскі на сто верацёнаў незабыўныя казкі прадуць. Ліпы голлі ўзнялі аж да хмараў, зелянеюць старыя дубы. Па іх коўзалі громаў удары, ім маланкі палілі чубы. Засталіся стаяць, як стаялі, гояць раны ў зялёным галлі. Буры ўсе і навалы стрывалі і растуць, і шумяць на зямлі.
* * *
Калі кране нас злосны лёс суровай лапай і дыктаваць нам схоча хтось законы малпаў, святлом біць трэба ў хмару цьмы, стрымоўваць ката, трэ памятаць, што людзі мы, наш век – дваццаты! Як быццам выбеглі з лясоў шаленцы-малпы, і што ім скарбы ўсіх часоў? Ім трэба скальпы! Б’е жудасць з іх вачэй тупых, страшны малюнак. Не сіла розум супраць іх, страх – не ратунак. У пашаноце ў іх кулак – з бяссільным біцца. Жаль – той, хто людскасцю прасяк, крыві баіцца. І шчэрыць малпа злую пасць, раздзьмула храпы… Не, нельга сёння нам упасць да ўзроўню малпаў! Трэ выйсці з малпай твар у твар, браць зло за рогі і біць ударам на удар – да перамогі!
* * *
Не сумую, што пустая жменя, грошы у маім паняцці – пыл. Мне б гадкоў сягоння крыху меней і да працы крыху болей сіл.
* * *
О родны кут, зямелька мілых прадзедаў! З цяжкіх дарог я да цябе прыйшла. Застаўся тут мой кужаль недапрадзены табе ў падарак, родная зямля. Чым падарыць з далоні небагатае? Твой гонар бараніць якім мячом? Ці песнямі абвіць, як маладая свата прыгожым ручніком цераз плячо? Каханне верай сэрца ахапіла. То для цябе я засталася жыць, каб зноўку для цябе з астатняй сілы апошніх песняў на клубкі навіць.
Жыта
Жыта, жыта – мора палавое, хвалі срэбныя палі пакрылі. Вецер не дае табе спакою, да калоссяў прыпадае крыллем. Гоніць, гоніць хвалі да дубровы аж пад сіні небакрай бліскучы. А на грыве – кіпень васільковы, а на межах – чабарок пахучы. Вёска ў сонцы там, ля небакраю. Да высокіх дрэў прыпалі хаты. А пад сцены вецер падганяе хвалі жыта – акіян нязжаты.
Поделиться:
Популярные книги

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV