Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1980

Каментар

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны.

Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: а) храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; б) тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. На жаль, датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі

адносна твораў, надрукаваных у 1940—1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку.

У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.

Зборнік “Ад родных ніў” укладаўся і рэдагаваўся Вітаўтам Тумашам – рэдактарам газеты “Раніца” (1942—1943), праз якую прайшлі амаль усе вершы пражскага зборніка. “Невадам з Нёмана” рэдагаваў Уладзімір Караткевіч, які дзеля гэтага прыязджаў у Зэльву і жыў у доме Геніюшаў. Машынапіс зборніка з ягонымі праўкамі захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук (ф. 31, воп. 1, спр. 1—3). Падрыхтоўкай да друку зборніка “На чабары настоена” займалася паэтка Данута Бічэль, з якой у Л. Геніюш былі даўнія сяброўскія адносіны.

У раздзел “З беласмертнай Поўначы” укладальнік уключыў вершы на лагерную тэму, якая займае істотнае месца ў творчасці паэткі. У ім сабраныя творы з пасмяротных кніжных і часопісна-газетных публікацый. Назва раздзела падказаная радкамі Л. Геніюш: “Я іду беласмертнай Поўначчу руку смелую вам падаць” (верш “За Урал сонца ўпала, бы зарава…”).

Раздзел “Скарбы слоў” складаецца з твораў, апублікаваных у кнігах паэткі: “Белы сон” (1990; укл. Б. Сачанка), “Маці і сын” (1992; укл. Я. Чыквін), “Выбраныя вершы” (1997; укл. М. Раманоўскі), “Выбраныя творы” (2000; укл. М. Скобла).

У раздзеле “Кліч Пагоні” сабраныя вершы з перыёдыкі, якія ніколі раней не ўключаліся ў кніжныя выданні. Асаблівую каштоўнасць маюць перадрукі з маладаступных крыніцаў. Прыкладам, камплект згаданай газеты “Раніца” маецца толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, ды і то ў выглядзе мікрафішаў.

І, нарэшце, раздзел “З архіўнай сховані” цалкам складаецца з твораў, якія ў нашым выданні прыходзяць да чытача ўпершыню. Гэта 72 вершы, выяўленыя ўкладальнікам у архіве паэткі (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1).

Паэтычныя тэксты ў двухтомніку друкуюцца ў адпаведнасці з сучасным правапісам і арфаграфіяй. Укладальнік стараўся беражна адносіцца да аўтарскага правапісу ў выпадках, калі напісанне тых ці іншых словаў мела для паэткі прынцыповае значэнне. У некаторых выпадках аўтарскія правапісныя нормы адноўленыя і ў прыжыццёвых выданнях, дзе яны былі раней уніфікаваныя, што часам парушала рыфму і рытміку.

Выдавецтва і ўкладальнік выказваюць падзяку дырэктару БДАМЛіМ сп. Ганне Запартыка і загадчыку

аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі сп. Аляксандру Стэфановічу – за спрыянне.

Паэзія
Ад родных ніў (1942)

Уздымам сэрц нашых шуміць Белавежа… (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 10–20 жніўня, дзе апублікаваны пад назвай «Беларусы». Угра — рака на Смаленшчыне, левы прыток Акі.

Там толькі (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1940, 29 верасня.

Краю мой родны… (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1941, 20 красавіка.

Мінулыя дні (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 5 лютага.

Братом-палонным (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 10–20 жніўня.

Не сумуйце (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 15 лютага.

Ой пайду я (с. ), Адказ (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 20 верасня.

Князь Усяслаў Чарадзей (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 30 верасня — 10 кастрычніка. Усяслаў Чарадзей (?–1101) — князь полацкі, які імкнуўся ўнезалежніць Полацкае княства і пашырыць яго межы. Адзін з персанажаў «Слова пра паход Ігара». У звон святой Зофіі ўдараць…– маецца на ўвазе полацкі Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XI–XVIII ст. Пабудаваны ў 1044–1066 гг. пры князі Усяславе Чарадзеі; неаднаразова перабудоўваўся.

Забэйдзе-Суміцкаму (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 10 траўня. Забэйда-Суміцкі Міхась (1900–1981) — беларускі спявак (лірычны тэнар). Спяваў у Харбінскай і Пазнанскай операх, з 1940 г. — саліст Народнага тэатра ў Празе; пахаваны на пражскіх Альшанскіх могілках.

О, Краіна (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1940, 15 кастрычніка.

На чужыне (с. ). Упершыню – газ. “ Раніца”, 1940, 29 верасня.

Дзявочыя думкі (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1941, 10 ліпеня.

Мой лён і сны (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 20 кастрычніка.

Жнівом (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1940, 29 верасня.

На начлезе (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 10 чэрвеня. Верш перакладзены на ангельскую мову В. Рыч.

Родная мова (с. ), Нёмне (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 29 сакавіка — 5 красавіка.

Нішто так няміла (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 30 лістапада.

Дзяды (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 25 лютага.

Краіне (Ці за рокат гучных громаў…) (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 15 лютага.

Калісьці (с. ). Упершыню — газ. “Раніца”, 1941, 10-20 жніўня.

Было свята (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 30 лістапада.

Дзяўчына (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1941, 5 лютага.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8