Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Лугавіны. Баравіны. Дым асенняга кастра. Журавіны. Журавіны. Жураўліная пара. Зажурыліся рабіны Каля голага бугра: За вясновыя правіны Чырванець прыйшла пара. Віскатлівыя драбіны Сонца вывезлі з двара... Павуціны. Журавіны. Жураўліная пара.
***
Гэта так — Мы ўсе там будзем. Ну а тут За шлях зямны Богу дзякую I людзям, Што былі са мной яны На
парозе
I ў дарозе, У застоллі I ў бядзе, I ў маёй жыццёвай прозе Не падводзілі нідзе.
I ў мяне ўсяляк бывала, Ды сказаць я не магу, Што было мне ласкі мала, Што я ў некага ў даўгу. Я рупліўцам Беларусі Давяраўся, Як братам. I таму я не баюся 3 імі ўбачыцца і там.
***
Да скону Я б шчаслівы быў бясконца, Каб на зямлі для ўсіх хапала сонца, Каб кожнаму аддадзена была Яго часцінка дзённага цяпла, Каб ні на міг Hi па чыім хаценні Нідзе Святла не засланялі цені. Ды не бывае шчасця без памаркі. I ўжо на неба Выплываюць хмаркі, I вецер іх збірае ў чараду, Пагрозна гоніць цёмную граду, I ўсё вакол імгненна спахмурнела, I прыцемак насунуўся нясмела... Чым я магу святлу дапамагчы, Як адвяду халодны цень начы? Hi ветру і ні хмар я не ўтаймую, Да сонца не знайду сцягу прамую — Хіба што толькі промень выпадковы Схаваю ў выпакутваныя словы, Каб перад тым, Як грукне ў дзверы смерць, Хаця б адну душу паспець сагрэць...
***
Мы ўсе праходзім поўны круг жыцця Ад першых слёз Да сціхлага дыхання, Адпіўшы чашу хмельнага кахання, Адчуўшы колкі холад забыцця. У ранішняга неба на віду Прымаем мы, Што нам наканавана, — Разгульную віхуру карнавала Ці будных спраў валовую хаду. Не разарве ніхто бясконцы круг, Не перапыніць торную дарогу... I мы павінны быць удзячны Богу За гэты вечны, хуткацечны pyx...
***
Чакання час паўзе старым смаўжом. Без шумнай грамады I без прыстанку, Пад дробным надакучлівым дажджом Стаю адзін на восеньскім паўстанку. Ну што ж, Калі я ад жыцця адстаў, Нямодны, I нямоглы, I нягеглы. Адгрукатаў па рэйках мой састаў, I ўдаль вагоны весела прабеглі. Лісты злятаюць на мае сляды. Ля ног маіх — і хлюпатна, I чорна... Дарэмна так спяшаўся я сюды — Былы расклад перамяніўся ўчора...
***
Асенні лес маўчыць, Як земляроб стамлёны. Пра што казаць, Калі паніклі кроны, А ля камлёў — апалыя лісты, Калі на ўзлесках голых Вецер свішча, I выстыла пустое такавішча, I павуцінне легла на кусты? Паляны адцвілі, Як быццам пастарэлі. Замоўклі птушак ранішнія трэлі. I вожыкі схаваліся... Ну што ж?.. Ды хочацца і мне Яшчэ хоць зрэдку Натрапіць на нявыцвілую кветку I перабыць пад хвояй Цёплы дождж. Ды гэты свет Ніяк не пераробіш. Ілес задумаўся, Як пасівелы пробашч, Сукном змяняе лёгкую парчу. Ён бачыць ужо блізкую завею... I я яго так добра разумею. I я таксама стомлена маўчу.
***
Ну што, Неўтаймаваны мой сябрук, Каштанамі гады ляцяць на брук I падае на сумнае чало Чупрыны пасівелае крыло? А так нядаўна, Родны мой, Было — Ажно
гуло
Цымбаламі сяло І да чупрыны Ў прыцемку садка Цягнулася дзявочая рука.
Мінула, Адплыло I адцвіло. I ўсё ж трымае Памяці сіло Зусім не попел — Толькі лёгкі дым Таго, Што знікла 3 часам маладым. Не, Мы яшчэ з табой Не ўсё ўзялі На гэтай грэшнай Веснавой зямлі. I калі ў сэрца ўдарыць крыгалом, I мы яшчэ ўзмахнём сівым крылом.
***
Як абрынецца ў зялёных шатах Квецені чаромхавай абвал, Майскімі начамі Сняць дзяўчаты Тайны свой мужчынскі ідэал. I да ix Калі не прынц, Дык рыцар Скача на запыленым кані, Каб насупраць весніц прыпыніцца I спытаць дарогу ў цішыні... Як трапеча ўзрушанае сэрца — Аж да горла коціцца адчай: Што калі ён міма пранясецца, Нават не зірнуўшы з-за пляча?! I ў сталіцах, I ў суседніх сёлах, На развілках тысячы шляхоў Так ix мала, Дужых і вясёлых, Стройных і прыгожых жаніхоў! Так нячаста выпадае дзіва Між жартаўнікоў і запявал Напаткаць аднойчы Свой адзіны, Свой зямны мужчынскі ідэал!.. I ніколі, Аж да самай смерці, Да завейных адзінокіх дзён, 3 запаветнай памяці Не сцерці Той вясновы, той чароўны сон...
***
Калі пад зорным купалам высокім I для мяне журботны звон праб'е, Адкінуўшы і крыўды, і папрокі, Я зноў цябе паклічу да сябе. I прыпаду ў апошнім парыванні Да дарагіх халаднаватых рук: «Даруй мне ўсе грахі, Даруй каханне. I вернасць старадаўнюю даруй. Сагрэй хаця б усмешкаю слабою, Пакінь мне пацалунак на ілбе. Калі мы там сустрэнемся з табою, Я зноў навекі выберу цябе...»
*** Я ніколі наш сад не забуду, Дзе сінічкі ўзляталі гурбой, Дзе, як вечнаму весняму цуду, Мы дзівіліся бэзу з табой, Дзе аддаў табе ў рукі пастронкі Ад свайго залатога ярма, Дзе свае запаветныя гронкі Раніцой для цябе адламаў... Тое ўсё — Як задальняй гарою. Ды, знябыўшы і сум, і бяду, Я аднойчы Асенняй парою Да забытага бэзу прыйду. Будзе мокры лісток целяпацца. Будзе стынуць пад ветрам шчака. Будуць доўга азяблыя пальцы Маладую галінку шукаць...
*** Першым у вёсцы ў цябе пад вакном Бэз загарэўся ліловым агнём. Быццам бы лёг на знаёмы паркан Ранішні дым ці вячэрні туман... Горка ўздыхаюць суседкі твае, Ранняя квецень ім спаць не дае. Бэзавым водарам вецер прапах. Бэзу пялёсткі ў цябе на губах...
*** Не судзі мяне залішне строга, Ад дурных спакус не зберагай. Нас паміраць Доўгая дарoгa I зялёны салаўіны гай. Нам даўно з табою даспадобы На дваіх разлітая туга, Вогнішча, I цёплы дожджык дробны, I вясёлкі чыстая дуга. I няма чаго дзяліць адчайна Hi крыніц, Hi навальніц, Hi слёз. Стала боскаю зямная тайна, Што тугім вузлом звязала лёс. Што ж яшчэ У гэтым свеце чорным Можа нас з'яднаць і зберагчы Разам з лесам, Разам з небам зорным, 3 вогнішчам ля возера ўначы?..
Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2