Жураўліная пара
Шрифт:
***
Хоць, можа, я жыццю свайму не рады I з далечы вярнуўся не ў пару, Навошта мне чужыя далягляды? Я тут і нарадзіўся, і памру. Хай правакатар, Падхалімскі, Тонкі, Ка мне не набіваецца ў сябры, — Са мной мае бярозкі і сасонкі, Са мной мае зязюлі і бары. Ніхто мне волі злой не прадыктуе, Ніхто не навядзе на сэрца жах. Знайду заўсёды я сцяжынку тую, Што сцішана хаваецца ў жытах. I не бяда, Калі мяне гасцінец 3 базарным шумным цугам абміне... Не здрадзіў
***
Я думаю, Думаю, Думаю, Пытаюся «як?» і «чаму?» Пра долю цяжкую і сумную, Што выпала краю майму. Ніколі ні подлым, Hi хіжым Не быў ён, Калі ні вазьмі. А вось Ці то Богам пакрыўджан, Ці то занядбаны людзьмі. Як быццам нявольніцкай сеткай Аблыталі крылы яму I сілай і славай суседскай Змушаюць скарыцца ярму. Вякамі гібее ў знямозе У смерці з жыццём на мяжы. Скубуць, Як гарох пры дарозе, Яго і сваяк, I чужы. І поле ўзаранае зглумлена. I красак няма ў мурагу... Я думаю, Думаю, Думаю... А выйсця знайсці не магу... ***
Калі б душа мая зусім прымоўкла, Быць можа, Я б спісаў свае грахі На гэты свет, Халодны і прамоклы, На гэты час, Бязладны і глухі. I жыў бы я, Як за Сцяною плачу, Аддаўшы іншым і маю віну. Ды ж не — Сябе таксама вінавачу Ва ўсім, Што не прымаю і кляну. Малюся, Каб надзею ўваскрасілі, Спагаду На слабых руках нашу I слухаю Ў трывозе і бяссіллі Балючую нямоўклую душу... ***
Хай робіцца наш свет усё люцей I ў заўтра пазірае з недаверам, Для беспрытульных, стомленых людзей Не зачыняйце адвячоркам дзверы. Ім сёння выпаў незайздросны лёс, I доўгі шлях, I золкі злосны вецер, Што ў торбачку заплечную натрос Не каласоў, А палявога смецця. Іх крыўдзіла балюча Шмат разоў Нядоля вераломная, цяжкая... Не папракайце іх скупой слязой — Хто ведае, Што заўтра вас чакае. Не прывыкайце да чужой бяды. Для спачування, Літасці I веры I ў навальнічны дождж, I ў халады Не зачыняйце ў вашай хаце дзверы! ***
3 бомбамі, Здрадамі, Бітвамі, 3 п'янствам, Халуйствам I кратамі Час наш і праўда заблытаны, Час наш і праўда пракляты. Хціўцы да ўлады прычалілі, Плошчы заставілі крамамі. Хамы палезлі ў начальнікі. Сталі начальнікі хамамі. Звыклі да новых павеваў, Згодны з чужымі праявамі. Правыя сталі левымі. Левыя сталі правымі. Монстры палохаюць ікламі. Папы абдымаюцца з юдамі. Цуды зрабіліся звыклымі. Звыклае робіцца цудам. Свет у нязведанасць коціцца, Блытае
***
Божа, Як мы кінуліся ўсе У вясновы сад перабудовы! Верылі, Што нам вось-вось страсе Дрэва шчасця Яблык свой ружовы. Напрасткі да зараніц ішлі, Блыталі, Дзе казкі і дзе былі, Нават не заўважылі, Калі Сад ад нас сцяной адгарадзілі. Ну і што? Мы не сцішалі крок, Мы шапталі даўніх клятваў слова. А на браме ўжо вісеў замок, I затворам кляцала ахова. Нам гразілі Страшнаю цаной За яшчэ не бачанае шчасце. Яблыкі ж віселі за сцяной, I не ўмелі мы да іх дапасці. Выбіліся з сіл ад барацьбы, I надзеі засталося мала. Аб сцяну расквасілі ілбы. А яна стаіць, Як і стаяла. ***
I шум, I грук, I віск які Аб лізінгу, Аб бартэры! Высвістваюць статыстыкі. Такуюць агітатары. Няўжо хапае ежы нам? Няўжо хапае волі нам? I кожны з нас дагледжаны? I кожны задаволены? Няма ніякай радасці, Няма ніякай роўнасці Ад нашай талерантнасці, Ад нашай памяркоўнасці. I гонар наш раздушаны, Даведзены да крайнасці У ціхай раўнадушнасці, У хітрай прывыкальнасці. I халуі з падлізамі Сягоння — Трыумфатары... Дык сціхніце пра лізінгі! Дык сціхніце пра бартэры! ***
Пара ўжо нам прасіць падмогі: Далёка светлы небасхіл, А мы Ці збіліся з дарогі, Ці проста выбіліся з сіл. Ці воля д'яблава сляпая Нам затуманіла мазгі, Ці, можа, ўдачы не хапае I адракліся ўсе багі. Куды ні глянь, Пануе шэрасць, Паўзе чыноўніцкая раць... Так мала тых, Хто ўмее сеяць! Так многа тых, Хто хоча жаць!.. 3 «АМЕРЫКАНСКАГА ДЗЁННІКА»
***
О, як мне хочацца дадому! Вам гэта цяжка і ўявіць. Гатовы ля аэрадрому Я шчанюком бяздомным выць. Я стаць гатовы на калені I слёзна ў неба папрасіць Сыпнуць мне родных зорак жменю I скінуць каню пагасціць. Сню кмен духмяны за платамі, У росах ранішніх траву... Прачнуся, Сам сябе пытаю: — Няўжо я ўсё яшчэ жыву?.. ***
Калі на сцежку наплыве туман, Усё ўва мне ўстрывожана бунтуе. Ці глуха хвалю коціць акіян, Ці зашуміць пад цёплым ветрам туя. А недзе ж звонка булькае ручай, Гарэзнасці і прахалоды повен. Каб мог я дакрычацца, — Закрычаў. Каб мог даплысці — Змайстраваў бы човен. Ды так далёка мой любімы кут, Чый лёгкі сон мая душа вартуе, Куды вярнуцца хочацца... А тут — Ракоча хваля і шапоча туя...
Поделиться:
Популярные книги
Защитник. Второй пояс
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Хуррит
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Архил...?
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Князь
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Мама из другого мира...
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54