Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Гэты свет, здаецца, збіўся з тропу: Бляск рэкламы, Мітульга машын... Хочацца ўцячы хутчэй з натоўпу, Адпачыць у векавой цішы. Каб вакол — Hi пляжаў, Hi гатэляў, Hi вакзалаў з шумнай мітуснёй, Каб цябе Hi радыё, ні тэле He глушылі джазам і хлуснёй. Дзе знайсці той астравок спакойны, Той прытулак мудрай цішыні, Дзе маўчаць I зоркі, I іконы I праклёнаў не чуваць ані? ... Ды навокал — Крыкі і грымоты, Танкі, Самалёты, Караблі... I мы ўсё бліжэй да адзіноты — Аж
да той, апошняй,
Што ў зямлі...
***
Хоць навокал хамства расцвіло, Не збірайце для душы атруту I нікому не рабіце зло Нават і ў адчайную мінуту. Ворагу свайму ў труну не плюйце — Ён ужо адваяваўся тут. Хай ідзе ў апопші шлях па-людску. Там яго чакае Страшны суд. I якім бы ён ні быў увішным, Як бы ні куражыўся сп'яна, Там нарэшце Перад Усявышнім Ён за ўсё расплоціцца спаўна...
***
Так мне хочацца заўсёды, Каб з фартунаю самою Мы не толькі мелі згоду, А жылі адной сям'ёю. Каб сваю адметнасць неслі Мы не толькі ў вымаўленні, Перад матчынаю песняй Стаўшы моўчкі на калені. Каб мы ўсе не забывалі, Як да светлага прычасця — Да прадзедавых падвалін Сэрцам стомленым прыпасці. Не саромеліся ўскрыку I скупой слязы гарачай, Калі ў радасці вялікай Ці ў бядзе Душа заплача. I каб выстаялі Нават Пад касмічнай перагрузкай 3 нашай доляй, Нашай славай, 3 нашай мовай беларускай.
***
Паслухмяныя, мілыя дзеткі, Акуратненькія, яку кіно. Вас я ўсё ўспамінаю гэткіх, Хоць і выраслі вы даўно. Я ў сваёй мітусні і не ўгледзеў, Як вы лёгка набралі разгон, Маладыя мае суседзі, Дзеці новых, няўтульных дзён. Што ж вы сталі так хутка бякамі I прыслужваеце рублю, Засялілі горад сабакамі, Утапталі кветкі ў зямлю? Вундэркінды, Акселераты — Папрыладжваліся, аднак... Дзе тут час, Дзе тут мы вінаваты?.. Дзе тут заўтрашняй злыбеды знак?..
БІЛЬЯРД
Калі твой першы шар Улёгся ў лузе, Уверх не ўскідвай трыумфальна кій, Бо, Нібы статак неслухмяны ўлузе, Разбегліся шары ва ўсе бакі. А твой супернік спадылба цікуе, Праходжваецца моўчкі ля бартоў. Ты здагадацца паспрабуй, Якую Паставіць пастку ён табе гатоў. Узваж усё спрактыкаваным вокам, Прыберажы галоўны свой удар I ўверх ускінь свой кій, Калі з прыцмокам Улузу ляжа Пераможны шар...
НА СМЕРЦЬ МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА
Як нам хочацца доўга жыць! Як нам хочацца шмат пабачыць!.. А ўжо хваля да ног бяжыць, Затаіўшыся па-сабачы. І цямнее, Як быццам хто ўкраў На матулінай пскуці свечку. I хаваецца за небакрай Горад вечны I мора вечнае. Падкрадаецца са спіны, Свой бязлітасны час вызначае Хваля зай здрасці і маны, Недаверу, Бяссілля, Адчаю... Пены прывідны паясок. Як прыбой, Гамана салонная... I ля вуснаў — Пясок, Пясок I вада, Як сляза, Салёная... На Палессе Па сотнях дарог Пакацілася сонца кола... Што ж для нас ты сябе не збярог, Мі-ко-ла?!
***
Каля
шляхоў гаі палаюць жоўта.
Між лужынаў пятляе каляя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая!
Сюды я ад сталічнага бедламу Употайкі спяшаюся ўдячы, Каб адшукаць каля дзвярэй пад лавай Да адзіноты роздумнай ключы. Тут Мой вясковы клопат вечаровы Стамлёна абапёрся аб вушак, I весела гараць у печы дровы, I аж звініць ад цішыні ў вушах. I не злуе мяне ўжо вокрык нейчы, Не кліча звадыяш у свой пакой. Hi вэрхалу няма, Hi калатнечы, А толькі — Вецер, Неба I спакой. Забылася заморская вандроўка. Не сыкае трывога, Як змяя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая!..
***
Як вяртаешся дадому, Сустракае і ўначы Незабыты пах знаёмы, Што не выветрыць нічым. Удвары, На падыходзе, Вецер радасна дыхне Свежым кропам, Што ў гародзе, I смалой, Што на сцяне. I павее ад паветкі Сена звезенага дух. I настой мядовы ў кветкі Разліе суседні луг... Выкідай з душы ўсе страхі, Прыпыніся I пастой, Каб адчуць, Як домам пахне, Пахне роднаю зямлёй...
ПАЭТ І КАТ
Яны прыйшлі з сялянскіх хат I звычак гарадскіх не мелі — Паэт затурканы I кат, Што быў заўсёды пры партфелі. Адзін Узносіў да нябёс Прысады родныя I ўзгоркі. Другі ж Вярнуў ад вёскі нос I кпіў з матулінай гаворкі. Іх сцежкі розныя вялі, I розныя манілі былі. Яны сустрэліся, Калі Іх па суседству пасялілі. Паэт Прывёў сваіх сяброў, Спяваў I рагатаў без меры. А кат Стаіўся між муроў, Надзейна зачыніўшы дзверы. Паэт Чытаў пра шум атаў, Пра кветкі, Што цвітуць усюды. А кат У гэты час шаптаў Свае смяротныя прысуды. Паэт захмелены Дзяўчат Прыводзіў вечарамі ў госці. I кожны раз Паэту Кат 3 тупой нянавісцю зайздросціў. Ён быў гатоў маліцца сам На вусны юныя і косы. I на паэта Зноў пісаў Да самай раніцы даносы. I ледзь стрымаў шчаслівы крык, Калі даведаўся пра тэта — Што сэрца Ад згрызот і крыўд Спынілася ў грудзях паэта. 3 журбой, Узятай напракат, 3 яхіднай стоенаю ўсмешкай Каля труны паэта Кат Стаяў сярод людзей няўцешных. Валокся ён за імі ўслед 3 мужчынскаю слязой скупою I ўсім расказваў, Што сусед Памёр, Нябога, 3 перапою. I цешыўся — Усім на зло — Сваёю ўдачай непадсуднай. Ды толькі На душы было Чамусьці Горка і паскудна.
***
... Нясуць дзяўчаты юбіляру краскі. Прэм'ер схіляе нізка галаву... А мне не трэба афіцыйнай ласкі. Я без дзяржаўных кветак пражыву. Жыццё мне дорыць простыя прэзенты Шумлівы лес I ціхую ваду. Адыдуць рэзідэнты, прэзідэнты. I сам я ў свет інакшы адыду. Забудуцца праклёны і законы. Мінецца мімалётная бяда. I будзе лепшым дарам — Лес зялёны I ціхая блакітная вада...
Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2