Жураўліная пара
Шрифт:
УСЁ НЕ ЗАТУХАЕ БОЙ...
Здаецца, мірныя часы У Беларусі незалежнай — Няма нейтральнай паласы I акупацыі замежнай. А ўсё не затухае бой I ў ранах боль не дагарае, I над тваёю галавой Зноў кружыць крумкачова зграя. I батарэя прыбышоў Б'е па табе прамой наводкай, — I той, Хто з чорнаю душой, I той, Хто з луджанаю глоткай. Ах, як карціць ім, Бачыць Бог, Каб да зямлі цябе прыгнулі I неўсвядомлены спалох, I ўладай пушчаныя кулі! Іх злосць бярэ, Што ты дажыў Да пераможнай майскай кроплі Не
***
Ніхто за нас не здзейсніць нашай долі I не адорыць задарма дабром. Хто ўласны дом не ўладкаваў, Ніколі Так і не зможа стаць гаспадаром. Даволі жыць чужою галавою, Цяплом суседскім грэцца ў чорны дзень. Ці не пара ўжо Воляю жывою Узняцца над вуголлямі надзей, Не гнацца за падманліваю казкай, Не верыць у бяздонную дзяжу, Калі ўжо нават і ад ласкі панскай Паэты уцякаюць за мяжу? Пакутліва Мы самі Адбядуем Увесь свой лес — Аж да шчаслівых дзён. і дом свой сіратлівы адбудуем. I песню сваю гучную складзём... ***
Калі ты жыў нямала на зямлі, Дык у сябе пытаўся хоць аднойчы: Навошта птушка пырхае ў галлі I месяц з хмаркі выплывае ўночы, Навошта вожык шастае ў кустах, Міргаюць светлячкі ў смузе вячэрняй?.. Няўжо ўсё гэта ў свеце проста так — Hi сэнсу, Hi патрэбы, Ні значэння? А можа, гэта ўсё — He каламуць, Але падказ маўклівы, старасвецкі, Каб ты паспеў Пабачыць і пачуць, Што да цябе ўжо ўсё было на свеце, Што і табе таксама жыць лацвей, Калі звысоку не прымружваць вока, I што з табою вожыку цяплей I зорцы ў вышыні не адзінока, Што ты патрэбен Птушкам і траве, А калі клікне ў дол зямля сырая, Ты будзеш ведаць, Што твой свет жыве I што нічогаў ім не памірае... У МАЙСТЭРНІ ЛЕАНІДА ШЧАМЯЛЁВА
...А я ні пра Галгофу, Hi пра церні Не ўспомніў нават, Калі з чорных рам Святло святое Хлынула ў майстэрні, I я паверыў, Што майстэрня — Храм. I я стаяў, Шчаслівы і вясёлы, Нібы паломнік пасярод зямлі. I недзе блізка Лёталі анёлы, I побач Шаты райскія цвілі!... Я быў гатовы Майстру памаліцца, Паспавядацца, Быццам святару, Бо з дрэва спасціжэння таямніцаў Счышчае ён будзёншчыны кару. У грэшным свеце Ён святлом Патроху Выводзіць цемры ліпкую паршу, А церні ўсе I вечную Галгофу Забраў сабе ў збалелую душу. ПАНIXIДА
Сон Ну вось i мне ўжо ладзяць паніхіду. Каля труны расстаўлены вянкі. Стаіць начальства, Сумнае для віду. Маўчаць калегі. Плачуць сваякі. Непадалёк ад ганаровай варты Пад сарамлівы перашэпт глухі Зайздроснік малады Зладзеявата Прыпамінае ўсе мае грахі. Разгублены і вінаваты нейкі Сярод чужых цікаўных разявак Былы мой сябра Ціснецца да сценкі, Бліжэй не можа падысці ніяк. А ўзад і ўперад Мой смяротны вораг — Вось нечаканка дзе, Вось дзіва з дзіў! — Каля маіх сяброў, Старых і хворых, Унурана і згорблена хадзіў. Ён гэтак шчыра гараваў па мне, Ён гэтакім асірацелым чуўся, Што я не змог улежаць у труне, Умомант усхапіўся. I — прачнуўся. НАРОД
Пад засядальніцкі куродым Каторы раз, Каторы год Клянуцца лідэры Народам. А хто ж ён гэтакі — Народ? Худы п'янчужка непрытомны, Які
СТРАХ
Вы верыце прамовам, Што на сваёй зямлі Нарэшце канчаткова Мы страх перамаглі I што ніколі болей Не ступіць на парог, Не сцісне сэрца болем Бязлітасны спалох?.. А за спіною глуха Паузе зларадны шэпт, Свідруе мозг і вуха: — За ўсімі сочыць шэф. Усе ўзнімайце лапкі, Во на любога з вас Есць у архівах папкі I рапартаў запас. Там вечар учарашні I кожны цмок i глык, I плёткі ўсе, I шашні Пастаўлены на ўлік. I гэта ўсё аднойчы, Як выбуховы тол, He паглядзеўшы ў вочы, Вам пакладуць на стол. I колькі б ні лячылі, А стрэс па сэрцы — Трах!.. Ну вось. А вы лічылі, Што вас не возьме страх. СТАРЫЯ РАДЫКАЛКІ
Вы бачылі іх самі На мітынгах і ў краме — Настойлівасць, Рашучасць I імпэт. А за спіной — Нястачы, Ваенны снег гарачы I ідала вусатага партрэт. Старыя радыкалкі Яшчэ ля рэчкі Калкі Вялі інгэграцыйныя баі. У іх у рэдыкюлі Па тры ідэйных кулі I «корачкі» інспектара ДАІ. Яны ва ўсякім разе Дадуць любой заразе Суровы і бязлітасны адлуп. Яны дакажуць сходу Працоўнаму народу, Дзе на зямлі марксісцкай думкі пуп. А вечарам Бабулі Зачэрпнуць суп з каструлі I чай пусты сагрэюць на пліце. I сядуць да экрана Прыслухацца старанна, Што там чарговы правадыр пляце... ЭЛЕКТАРАТ
Ён у нас рашае шмат, Дарагі электарат, На стале ў яго заўсёды — Хлеба кус І сала шмат. Ён зусім не хоча звад, Мудры наш электарат. Кожны выбраны начальнік Для яго — I сват, і брат. Мае наш электарат Самагонны апарат. Ён яму для прапаганды Падыходзіць акурат. А яшчэ электарат Прызнаваць не хоча страт і сябе невінаватым Лічыць ён ва ўсім падрад. Ды часамі сам не рад Родны наш электарат, Што загруз даўно ў балоце — Hi наперад, Hi назад... ДЫЯЛОГ ПАЭТА 3 ФІНАНСІСТАМ
— Ад нястачы змізарнеўшы, Запытаць хачу: Чаму Вы мне плоціце за вершы Менш, Чым дворніку свайму? — Мы клапоцімся пры гэтым Аб здароўі на зямлі: Плоцім мы ўсё менш паэтам, Каб яны ўсё менш пілі... ПАКУЛЬ НАРОД СМЯЕЦЦА...
Мяціце з хаты смецце, Трымайце ў галаве: Пакуль народ смяецца, Ён на зямлі жыве. Надзеяй цепляць вочы I жарт, І анекдот. Пакуль народ рагоча, Не ўмёр яшчэ народ. I хай чужынец цягне Дурных прароцтваў мех, Ён захлынецца ў багне Пад наш агульны смех. На мару залатую I нам даў Бог правы... Пакуль народ жартуе, Датуль народ жывы...
Поделиться:
Популярные книги
Защитник. Второй пояс
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Хуррит
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Архил...?
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Князь
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Мама из другого мира...
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54