Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
ВЯСКОВАЯ ВЯСНА
Кожны раз вясна-красна Сумны свет раскоўвае. Ды сапраўдная вясна Толькі ў нас — Вясковая. Тут Журбу страсае лес Шатамі намоклымі. Тут Такі пахучы бэз У дзяўчат пад вокнамі. Тут У кожнай хаце кут 3 цешчамі нядрэмнымі. Тут Чаромху валакуць Цэлымі бярэмамі. Тут Кляновік на сталы Жонкі ставяць ранкамі. I да вечара Буслы Кружаць
над буслянкамі.
Кум на кумку Адцямна Салаўёў нацкоўвае... Вось такая ў нас вясна — Хмельная, Вясковая.
***
Я раней задумваўся не часта У штодзённай мітусні зямной: А ці ёсць яно — Людское шчасце, Ці было яно калі са мной? Меў, здаецца, я і хлеб і сала, Роўным быў сярод гаспадароў. Толькі вось часамі не хапала Волі, Грошай, Ласкі I сяброў. 3 нядобразычліўцамі спрачаўся, Да высокіх спраў шукаў дарог, А ці бачыў хоць здалёку шчасце, Так я і не ўведаў, Далібог. А цяпер для шчасця мне даволі — Каб пяро не выпадала з рук, I ля ног шумела жытам поле, I звінеў над галавой жаўрук.
***
Відаць, і супакоіцца пара. Ужо нахваляваўся дастаткова. I золата нясказанага слова Не лепш няшчырай згоды серабра. Стаміўся ў лабірынтах калатні, Заблытаўся ў сілках чужой інгрыгі. I засталіся мне Сябры ды кнігі, Ды адзіноты споведныя дні. Наперадзе — Бясконцы шлях глухі, Што ўдачы і нажытку не пазычыць. I праўды мне нямаў каго пазычыць. I нечым расплаціцца за грахі...
***
Даруйце людзям таленавітым Дзівацтвы, Выдумку I віно. Ім за будзённасцю I за бытам Жыццё, Нябачнае нам, Відно. Душой наіўнаю і раскутай Яны адчулі раней за нас I невядомыя нам пакуты, I незнаёмы далёкі час. Іх летуценнем I азарэннем Мы адкрываем дабро і зло: Што ўсе лічылі пустым вярзеннем Высокай ісіднаю ўзышло... Дык не цягніце Галля бярэмы У той касцёр, Што ля іхніх ног. Грахі даруйце ім. Недарэмна Ім падарыў сваю ласку Бог.
***
Які б нам лес ні выпаў горкі, Стрываць патрэбна ўсё ў жыцці I на святло высокай зоркі, Не наракаючы, ісці. На зло туманам і аблокам, Узняць свой твар у вышыню, Шукаючы бяссонным вокам Крупінку боскага агню. Паўзці, Прастуючы без стомы, Без хлеба нават і вады, Праз гушчары і бураломы, Праз багавінне і груды. Ад злямчанай травы пажухлай, Ад высахлых пахілых верб, Каб толькі зорка не патухла, Уверх карабкацца, Уверх. I ўрэшце, Дыхаючы ледзьве, Дапасці да крутой гары, Упасці I шчасліва ўгледзець, Што зоркаўсё-такі гарыць...
***
Што
ж такое дзееца на свеце? —
Здрада, Як жыла, Так і жыве I вандруе весела ў карэце 3 залатым вянцом на галаве.
Ёй натхнёна ў бубны б'юць музыкі. Ёй нясуць букеты гваздзікоў. Разявакі, Як на фэст вялікі, Да яе бягуць з усіх бакоў. У карэце, Гружанай мяхамі, Здрада ў свет імчыцца нацянькі, і смяецца, I рукой махае, Раскідае шчодра медзякі. Праляцела паўз натоўп імгненна, Знікла з пылам за тарой крутой... I стаіць наводшыбе Сумленнасць, Што ідзе па свеце пехатой...
3 КІРМАШУ
Паўз пералескі, У паўдзённым пыле Кіруемся з гравійкі на шашу. Усё, Што трэба, Мы з табой купілі I нетаропка едзем з кірмашу. Не тузаем апушчаныя лейцы I не вядзём старых пустых размоў. Хай воз наш і няпоўны, Ды не ўлегцы Вяртаемся, Стамлёныя, Дамоў. Далёка ззаду Засталіся зыкі Гандлярак, Што крычаць на ўсе лады. Чутно, Што ўсё стараюцца музыкі. Але ўжо не для нас — Для маладых...
***
Прайшла, мінула маладосць. Патушана агнёўе. I мудрасць ёсць, I хата ёсць, Але няма здароўя. I лёс ужо не б'е пад дых, Не сыпле соль пагарды. Але памкненняў маладых Няма і за мільярды. Прыгнута клопатам спіна. Не спакушае брага... Жыццём аплочаны спаўна I воля, I павага. I колецца грахоў асцё. I сэрца цісне стома... Так і павінна быць усё. Хоць і шкада, Вядома...
***
Так бела за вакном, Аж адбірае вочы. Так ціха за вакном, Як у дзіцячым сне. На дрэвы і платы, На сцежкі Пасля ночы Лёг Мяккі і густы Нячутны Першы снег. Па ім яшчэ Ўдвары Дзятва не прабягала. I сад Яшчэ не строс Яго 3 галін сваіх. Ён ахінуў зямлю Пушыстым пакрывалам Інавакольны свет Загадкава заціх. Надыхацца хачу Гаю чай цішынёю, Як найдаўжэй Пабыць У мройнай чысціні... Дык дай сваю руку I пасядзі са мною. I хоць на міг Вакно Шырока расчыні!..
***
Калі з начных дарог прыходзіш У бацькаў двор Пасля бяды, 3 вадой крынічнаю калодзеж Цябе сустрэне Як заўжды. I сонца выкаціць з-за гаю Сваё чырвонае ядро. I з неба зорка, Хоць якая, Зляціць у поўнае вядро. Дык не дазволь, Каб нехта іншы, Хто пот не ліў I гразь не тоўк, Аб зорку вусны апаліўшы, Зрабіў тут ранішні глыток...
Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2