Жураўліная пара
Шрифт:
***
Шаноўны дружа мой, Калі ўсур'ёз Прыняць усе твае самаўсхваленні, Дык трэба тут жа, Не схаваўшы слёз, Перад табою ўпасці на калені. Ты так сябе спасціг і ацаніў, Што мы, Дурныя, Ўрэшце зразумелі: Мы б ні густых гаёў, Hi плодных ніў У родным краі Без цябе Не мелі. Пішы гісторыю свайго жыцця, Пішы, Бо ці даўмеюцца пасля Нашчадкі У лабірынтах скрыўджанай душы Шукаць
***
I ў задуменні вечаровым, I ў дзённым клопаце сваім Заўсёды быў я з родным словам, Нідзе не разлучаўся з ім. Калі яно са мной дружыла, Я шчаслівейшы быў з людзей, I хмельна кроў бурліла ў жылах, I песня рвалася з грудзей. Калі ж яно ўва мне змаўкала I адцалялася на міг, Я халадзеў душой завялай I быў няшчасны і нямы. Яно, Як сонца, Без спачыну Свяціла ўсім маім гадам. Дык як жа я яго пакіну? Дык хіба ж я яго прадам?.. ***
На шырокім лузе, На папары, У затоцы ціхай, У трысці I буслы, і качкі ўсе — Па пары. Так ужо заведзена ў жыцці. Пад дажджом, Пад ветрам радыяцый, Калі ўсё пастаўлена на кон, Толькі ўдвух і можна пратрымацца Гэтакі няпісаны закон. У цяжкой мітрэнзе шматвяковай Удваіх Заўжды прасцей было I гняздо ад ворагаў ахоўваць, I падлёткаў ставіць на крыло. Вось і чалавеку Не да твару Не захоўваць мудрасці ключы — Вечна Богам дадзеную пару, Як жыцця заруку, Берагчы. ***
Зноў наш сад вечаровы весніцца, Сыпле з яблынь ружовы цвет. Ты стамлёна ідзеш за весніцы, За блакітным туманам услед. 3 хмарак першыя зоркі выцеклі, За бярозкамі вецер прыціх. Ты вось-вось схаваешся ў прыцемках, Не пачуўшы крокаў маіх. Пачакай мяне за варотамі, Дзе буяе духмяны май. Непаўторнае, Незваротнае Хоць на міг адзін затрымай. Прыпыніся з журбой-вячэрніцай На старых раздарожках нямых. Можа, нешта ўсё-такі вернецца. Хоць на міг. На кароткі міг... ***
Пад маім акном У ліпкім лісці, Дзе ў пупышках дрэмле ранні цвет, Цёплай майскай ноччу Пасяліўся Малады няўрымслівы сусед. I ажно да
***
Жаночае цела чаруе таемнаю музыкай — То скрыпка заплача, То сумна пакліча габой... У лёгкай, як ветрык, спаднічцы, Кароткай і вузенькай, Дзяўчына Як быццам плыве Над травой лугавой. То ўскінецца прутка, То раптам абвяне са скрухаю, То вочы заплюшчыць, То гляне гарэзна наўкруг... А я ўсё гляджу закахана I слухаю, Слухаю, Як поўняцца музыкай Сэрца, I неба, I луг... ***
Я чытаў, Як сляпы, Тваё цела рукамі. I збянтэжанасць піў 3 тваіх вуснаў глыткамі. Ад пяшчоты хмялеў, Блытаў яву і казку. Ад спалоху смялеў I хаваў сваю ласку. Маё сэрца Без сіл Біла ў грудзі адчайна. I свяціў небасхіл Мне тваімі вачамі. Быў гатовы Да ног Малітоўна прыпасці I паверыць не мог У няўлоўнае шчасце. ***
Што ты непастаянная такая, Мне плётак пра цябе панаплялі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. Ты да маіх нясмелых слоў глухая. Прызнанні скласці іншыя змаглі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. Напэўна, Доля горкая, ліхая Нас не звядзе, Малі ці не малі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. ***
Найвышэйшыя сілы Нашы зоркі звялі На святым небасхіле I на грэшнай зямлі. I сцяжынкаю зорнай Лёсы побач пайшлі I па небе прасторным, I па цеснай зямлі. Нам ніколі замнога Не было на дваіх Hi кахання зямнога, Hi трывог незямных. I жыцця прыбаўляе Незычліўцам на зло Таямніца былая — Нашых зорак святло. ***
Як на сэрца ляжа горыч, Пацямнеюць дні мае, Дык цябе са мною поруч Мне так часта не стае. Я зусім не папракаю. Проста я цябе прашу: Клапатлівымі рукамі Прытулі маю душу. Паміж здрайцаў і прыблудаў Захіні мяне ямчэй Ад бязлітасных прысудаў, Ад зайздрослівых вачэй. I не дай з душы ўспаміну Адляцець у сіняву. I тады я не загіну. I тады я аджыву.
Поделиться:
Популярные книги
Последняя Арена 9
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Единственная для невольника
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Советник 2
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00