Жураўліная пара
Шрифт:
***
Няўжо я буду дома? Божа мой, Як доўга-доўга марыў я аб гэтым: Злавіць сняжынку вуснамі зімой I назбіраць суніц у жменьку летам. Збяруцца зноў адданыя сябры, 3 кім разам быў і ў радасці, і ў горы. Зязюля закукуе мне ў бары. Ускінецца касцёр на касагоры. Мы будзем смажыць сала на агні, Цягаючы ламачча з буралома, I радасна маўчаць у цішыні, Бо мне не трэба слоў, Калі я дома... ***
Вы чаго спяшаецеся ўпрочкі, Вас
НА НАЧНЫМ БЕРАЗЕ
У затоенай цемры начной Нізкі бераг праглядвае злёгку I пагойдвае хваляй рачной У трысці прыхаваную лодку. Навакол мяне ціша і змрок. Як я з прыстані цёмнай адчалю? Кожны шолах глухі, Кожны крок Набліжае мяне да адчаю. Зрэдку плёхае рыба ў рацэ. Вісне нізкае хмарнае неба. I вясло халаднее ў руцэ... Плысці трэба! ***
Полаччыны мілае аблічча. Як пароль дзяцінства, Кожны гук: Над лугамі кнігаўка кігіча I звініць пад хмаркамі жаўрук. Думалася, Гэтак будзе вечна, Покуль ідха коціцца Дзвіна: Каля хаты ластаўка шчабеча, Цінькае сініца ля вакна. А сягоння Даўняю разорай У нязвыклай цішыні іду. Толькі недзе ў небе Крача воран, На душу скідаючы жуду. Плыткая аглухлая Ушача Мерыцца ўцячы за касагор... Крача воран. Чуеш, Воран крача? Да чаго б яно, Браток Рыгор?.. ***
Адранку ў лесе поўна грыбнікоў — Прастор гудзе, Нібы святочны хорам. На ўсіх не тое што баравікоў, Але не хопіць нават мухамораў. Вялізны кош бязлітасна пусты. Хоць бы карэньчык зрэзаны — навокал... Усе палянкі, Сцежкі І кусты Прасвечаны старанна Хцівым вокам. Але няма радовішча грыбоў, Што высыпалі шчодра ва ўспаміне, — Hi пад бярозай, Hi каля дубоў, Hi на прыгорку, Hi ў балацявіне. I толькі недзе ўжо на схіле дня, Як ордэн за настойлівасць, На ўзмежку Шчасліўчык зможа стомлена падняць Крамяную старую сыраежку. ***
Цёплай ноччу вераснёваю Прымасціўся на сучок — Казку новую высноўвае Працавіты павучок. У цішы часінай светлаю Цягне тоненькую ніць, Каб пасля срабрыстай сеткаю Зорку раннюю злавіць. Марыць ён, Нібы аб цудзе, Як яна, Прачнецца ледзь, Каля лап ягоных будзе Дзіўнай музыкай звінець. ***
Карычневага не люблю Hi на палянах, Hi
***
Каля бяроз, таполяў і калінаў За далягляд скіроўвае шаша... Пасля Варшаў, Парыжаў і Берлінаў У Глыбачку спяшаецца душа. Ад плошчаў, сквераў, авеню і стрытаў Ты паімчацца стрымгалоў гатоў Да ўзмежкаў, крушняў, баравін і рытвін I пачарнелых ад дажджоў платоў. Засумаваў без сажалкі і рэчкі, Без студні з камяністым цёмным дном, Без шнура жыта і без поля грэчкі, Без лугавых рамонкаў пад вакном. Яшчэ ў вушах не ўспела сціхнуць скерца, Гучаць салонных скрыпак галасы, А ўжо табе жаўрук чаруе сэрца I радасць дорыць ранні звон касы... Здалёк цыгарка бацькі свеціць знічкай. Бяжыць насустрач згорблены сусед... Абмыеш вочы полацкай крынічкай — I ўбачыш раптам іншым цэлы свет... ***
Я горка вінаваты, Што рваўся так, Прасцяк, 3 вясковай цеснай хаты На гарадскі прасцяг. Я так наіўна верыў, Што толькі там Знайду У свет нязнаны дзверы — На шчасце ці бяду. Ну што ж — Набыў вядомасць I нейкі дабрабыт I прыязджаў дадому У госці ды ў грыбы. Ішоў на луг нясмела, Як нёс валун даўгоў. I ўсё душа балела Забытаю тугой. I ўсё яе цягнула На даўнія шляхі, Да баравога гула I ў цёмны сад глухі. I ўсё яна шукала Дзіцячы тайны след. I ўсё было ёй мала I згадак, і прыкмет. Як быццам апраўдання Хацела зноў і зноў За боль расчаравання I за нязбытнасць сноў... Ды час мінаў — Я марыў Паехаць ад крыніц Да плошчаў і бульвараў, Да шэрых камяніц. I зноў падслепавата Мне пазіралі ўслед Мая старая хата I мой сівы сусед. I рваў душу мне одум, Што, Як ні гамані, Удрэва ёсць заўсёды Не толькі карані... ***
Чакаю светлага наступства, Як рэдкіх зорак уначы, А навакол так многа глупства, Хоць крыкам на ўвесь свет крычы. Так многа хамства і паганства, I балбатні, I мітусні, I п'янства дзікага, I чванства, I інтрыганства, I хлусні... I ўсё на самы верх імкнецца, Да ўлады рвецца напрасткі, У праўды вырывае лейцы I страх наймае ў ямшчыкі... Я ў гневе праведным згараю, Бунтую ў нераце прычын, А не магу ўсю гэту зграю Хаця б на міг перамагчы...
Поделиться:
Популярные книги
Защитник. Второй пояс
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Хуррит
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Архил...?
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Князь
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Мама из другого мира...
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54