Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
За кармушкаю ўслед не бегаю I не каркаю, як усе. I таму варонаю белаю Станаўлюся я пакрысе. Чарадою крыклівай ходзячы, Натапырыўшыся ў імгле, Падазрона глядзяць суродзічы На нязвыклыя крылы мае. Не куваю, Не кукарэкаю, Не шукаю глушцовых сцяжын, А здаюся ім недарэкаю, Непатрэбным зусім і чужым. Перад зграяй безабаронны, Пад вятрамі трываючы ледзь, I памру я белай варонай, Не збіраючыся чарнець.
***
Сумна
падлічваем страты.
У прэсе і ўлесе — Прагалы... Губяць прыроду нітраты. Губяць народы нейтралы.
Зменены флагі на транты. Мора прадэджваюць тралы... Вецер разносіць нітраты. Просяць спаксш нейтралы. Сквапныя лічаць караты. Спрытныя дягнуць каралы... Выбух рыхтуюць нітраты. Здраду не чуюць нейтралы. Ніва чарнее ля хаты. Душы адчужанасць сцяла... Губяць прыроду нітраты. Губяць свабоду нейтралы.
***
Мінаюць гады. Адсяваюць яны Усё выпадковае, Дробнае. Раней казалі: «Было да вайны». Цяпер ужо кажуць: «Было да Чарнобыля». Спалохана 3 неба глядзіць маладзік На мёртвыя рэкі, Пустыя выжарыны... Няўжо ён не скончыцца Чорны адлік 3 крыжамі, Крывёй I пажарамі? Няўжо не сплыве Сумнай памяці тло, Каб з радасцю нам I за межы ісці I горда расказваць, Калі што было: «Пасля Адраджэння», «Пасля Незалежнасці»? Няма на зямлі ў нас Ніякай віны. I край наш лагодны. I людзі ў нас добрыя.. А ўсё паўтараем: «Было да вайны...» А ўсё паўтараем: «Было да Чарнобыля...»
***
Дзядок ступаў хадою лёгкай, Пускаў усмешку з-пад павек I мне гукнуў яшчэ здалёку: — Паклон вам, Добры чалавек! I стала мне на сэрцы светла, Як жаўруку сярод атаў, Бо гэтак проста, Гэтак ветла Даўно ніхто ўжо не вітаў. Я крочыў сцежкаю надрэчнай Паўз маўчуноў і прастарэк І паўтараў Усім сустрэчным: — Паклон вам, Добры чалавек! I раптам гамана змаўкала, I сонца ўспыхвала ў вачах... О, як усім нам трэба мала, Каб прысак ласкі не ачах!.. Таго дзядка няма ўжо з намі, Ды ў наш суровы, жорсткі век Я зноў кажу I пад крыжамі: — Паклон вам, Добры чалавек!
***
Я помню той нядаўні час У беднай вёсачцы ля гаці, Калі пыталіся і ў нас: — А колькі душ у вашай хаце? Для будучых дзяржаўных спраў У спісы ўносілі, Дарэчы, I тых, Хто ў цеснай люльцы спаў, I тых, Хто грэў на печы плечы. Хоць за спіной хаваўся страх, Улік ішоў разважна дужа — Не па галовах і руках, А па жывых і мёртвых душах. Той дзень я ў памяці нашу. Трывожыць сны мне згадка тая. Чаму ж сягоння Пра душу Ніхто нікога не пытае? I думка лезе ў мозг сама 3 наіўнасцю неандэртальца: Ці то ўжо душ у нас няма, Ці некаму пра іх пытацца?..
***
Які
б наш дзень ні быў убогі,
А словы і цяпер чутны, Нібы адказ на ўсе трывогі: «Каб толькі не было вайны!»
Паўвека адгуло над краем. Дзядамі робяцца сыны. А мы ўсё Горка паўтараем: «Каб толькі не было вайны!» I на экране, I з трыбуны Не раз Высокія чыны Адводзяць крытыку любую: «Але ж у нас няма вайны». I з неўсвядомленай віною Не моўкнуць памяці званы: «Ну колькі ж можна жыць вайною? Калі ж мы вернемся з вайны?» Ды кожным вечарам Матулі, Як да калысак клічуць сны, 3 адной надзеяй Дзетак туляць — Каб толькі не было вайны.
ПУШЧАНСКАЯ ЛЕСНІЧОЎКА
Ці салоўка каля весніц шчоўкне, Ці ўпадзе на ганак яблынь бель, — I не варухнецца леснічоўка — Сухапутны Ноеў карабель. Тут усё ідзе адвечным ладам, У суладдзі з небам і зямлёй: Звоняць пчолы над прасторным лядам, Пахне вецер цёплаю смалой. Тут вавёрка ўранні на сасонцы Правярае схованкі свае, Гулка дзяцел Тэлеграмы сонцу Кожны божы дзень перадае. А калі апошні філін змоўкне, Загарацца зоркі ў сіняве, У начным тумане Леснічоўка На сустрэчу з вечнасцю плыве.
***
За цёплы вецер верасовы, За сіняву над галавой Я б так хацеў Зямлі суровай Дабавіць радасці жывой. За мірны гуд пушчанскай борці Я падарыў бы Па вясне Сасонцы кожнай — Па вавёрцы, Ялінцы кожнай — Па жаўне. Я б кожным вечарам 3 дубровы Настой палян асенніх піў I баравік чорнагаловы Старому вожыку ўстуггіў. А на зіму Зайцоў вушастых Я пасяліў бы ў будане... Ды ў гэтым свеце Так нячаста Залежыць нешта ад мяне!..
***
Простае жыццё. Чаго прасцей — Не зважаць на гучныя прамовы, Думаць пра работу і дзяцей, Пра жніво, Пра сена I пра дровы. Ведаць і касу, I серп, I склюд. Абрабіць і бервяно, I чурку. I любіць свой небагаты кут — Пералесак, Поле I рачулку. Выкапаць калодзеж у двары, Каля хаты пасадзіць ігрушку, Адшукаць баравіка ў бары, Не пакрыўдзіць ні звярка, ні птушку. I ў вячэрняй мудрай цішыні, Як прымчыцца сын белагаловы, 3 лустай хлеба сесці пры агні, Каб паслухаць гучныя прамовы...
ПЯШЧОТА
Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ... Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю I ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым недалёкім 3 ім адну бяду перажылі. У абдымку мы стаім ля плоту, Пэўна, адчуваючы адно... Ну, а вы казалі: Пра пяшчоту Выказана ўсё даўным-даўно...
Поделиться:
Популярные книги

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...