Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
НАСЛЕДАВАННЕ ЯСЕНІНУ
Не шкадуй таго, што адбылося. Не сумуй па тым, што не прыйшло. Павуцінкаю звязала восень 3 маем Жураўлінае крыло. Вось яна, срабрыстая, віецца У замоўклай чыстай сіняве. I яе неасцярожны вецер, Можа быць, навекі разарве. Я яе, здаецца, не ўтрымаю. Пальцы халаднеюць ад імглы. I ляціць, Як прывітанне маю, Сумнае, апошняе «курлы»...
***
Глынуўшы ветру і прыволля, Шукаў я мудрасць і спакой У цёмным лесе, Чысты мполі, Над
віратліваю ракой.
Ураз забыўшы ўсе навукі, Як голас з космасу, Лавіў Старых гаёў начныя згукі I шэпат вечаровых ніў. Ці недзе піскнула палёўка, Ці дзяцел грукнуў па сасне, — А мне і жудасна, I лёгка, Як быццам у дзіцячым сне. I небу хочацца маліцца, I роднай сцішанай зямлі, Што гэтак проста Таямніцы Душой спазнаць дапамаглі. Як выкліканы боскай позвай, Стаю ў сутонні над ракой. Шчаслівы, Што, Хаця і позна, Знайшоў і мудрасць, і спакой.
***
Калі ў маіх вершах знайсці Вы раптам захочаце тое, Чаго не бывае ў жыцці, — Адкіньце жаданне пустое. Я проста збярог між лістоў, Як памяці светлай закладкі, Засохльія кветкі гадоў I мар незавялыя згадкі. Я проста паклікаў з вясны Наш бэзавы вецер ліловы, Яшчэ не забытыя сны, Яшчэ не сказаныя словы... Я вас не абражу маной, Не ўражу фантазіяй смелай. Было гэта з вамі, Са мной Ці ў нашай душы набалелай...
***
Я ведаю адно: Няма на свеце Зямлі, Дзе я хацеў бы вечна жыць, Акрамя той, Дзе сінія дасвецці I чорныя пахілыя крыжы. Яна даўно Суседам абсмяяна I моўчкі прыняла Свой горкі лес. Ды толькі тут я Яблыкаў крамяных На ўсе гады Наследнікам натрос. Хаця на ёй Саманадзейны гіцаль Збіраецца да скону цараваць, Я буду ёй Прыслужваць і маліцца. I сцежкі ёй Гатовы цалаваць...
***
Калі гэта скончыцца ўсё? Адкажыце, Калі гэта скончыцца? Калі з нашых душ адплыве Беспрасветная доўгая ноч? А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч. Калі развітаемся мы 3 безнадзейнасцю лютаю? Калі ўжо На шыях сваіх Не адчуем ярма?.. А маршы грымяць. I расквечана неба салютамі. I весела пеніцца піва... А шчасця — няма. Няўжо ад нахабнай хлусні Мы не зможам апомніцца? Няўжо мы не змыем 3 вачэй нашых Ліпкую ноч?.. А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч...
ЗДРАЙЦАМ БЕЛАРУСІ
Ну што ж, Прыходзіць час Ля новай дамавіны I вам ужо Дзяліць чыны і медалі За тое, Што даўно схілілі нізка спіны I гонар свой былы Так проста прадалі. Вы думаеце, Мы не чуем і не бачым, Як прадзедам на здзек, На радасць прыбышу Вы з пенай на губах I з віскатам сабачым Ірвеце беларускую душу? Забылі легка вы I продкавы магілы, I праведную кроў, I матчын запавет, Апосталаў сваіх І нават — Божа мілы! — Гаворку землякоў, 3 якой пайшлі вы ў свет. Нібы
кашулю танную, старую,
Радзіму Вы кідаеце ў лабаз... Вы думаеце, Мы вам некалі даруем? Панове, Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...
***
У тупой базарнай даўцы На нязжатай паласе Занялі хрыстапрадаўцы Месцы выгадныя ўсе. I цяпер глядзі: Нібыта Не скародзяць, Не куюць — А агульны наш набытак Вельмі бойка прадаюць. Прадаюць і край свой горды За суседскі мех дзярма, Хто — за крэсла, Хто — за ордэн, А хто — проста задарма. Ладзяць д'ябальскія гульні, Лапяць зношаны хамут... Што ім клопат наш агульны? Што ім наш бацькоўскі кут? Што ім матак галашэнне I зусім пустая клець?.. Ім бы з поўнаю кішэняй На чужы кірмаш паспець. Знікнуць тлумным караванам I акажамся мы ўсе На збуцвелай, Здратаванай, Неўзаранай паласе...
ЧОРНЫ ЧАЛАВЕК
Нада мною Чарнакрылым воранам Вісне прадчуванне — Быць бядзе: Чорны чалавек 3 партфелем чорным Назіркам за мною ўслед ідзе. Кожны крок мой сочыць неадступна, Цэліцца, Як вопытны стралок. Змрочна, Недаверліва I тупа Акуляры бліскаюць здалёк. Ухмыляецца прыблудным чортам, Дыхае натужна за спіной... Чорны чалавек 3 партфелем чорным Цёмным ценем цягнецца за мной. Стражнікам сгаіць над кожным словам, На парог прыходзіць без ключа, Нават ноччу за сталом пісьмовым Зазірае хітра з-за пляча. Што ты скажаш подламу прыблудзе? Як яго прагоніш з хаты прэч?.. Тонкім пальцам тыцкае мне ў грудзі I сіпіць пагрозна: «Не пярэч!» Каб я стаў Лагодным і пакорным, Сціплым і бяздумным, Як усе, Чорны чалавек 3 партфелем чорным Варту сваю пільную нясе.
***
Задыхаюся ў пыле I ў мыле, 3 ног валюся ад сумятні. Ухайдокалі, Надламілі I мяне акаянныя дні. Пазаблыталі ўжо ўсё чыста: He ўяўляю, Дзе я жыву. Палітолагі, Журналісты Затлумілі зусім галаву. Цягнуць злева I клічуць справа, Звон разгойдваюць вечавы... Божа мой, Ну якая справа Мне да гэтай бойкай братвы? Ну навошта мне День вусаты I стары акрываўлены сцяг?.. Хай мусоны ўсе і пасаты Міма нас ляцяць у прасцяг. Хай ля ўлады таўчэцца чэлядзь I падбрыкваюць порстка панкі, I зладзюжны набытак дзеляць, I да славы бягуць нацянькі!.. Не па мне сёння ўсё такое. Напрамілы Бог я прашу: Ну пакіньце мяне ў спакоі! Ну не лезьце пішчом у душу!
***
Душу сціскае стомленасць цяжкая, I вецер сыпле жоўтыя лісты. А я ўсё роўна цеплыні чакаю, Шукаю ў лета тайныя масты. Я не хачу паверыць, Што на полі Даўно адкрасавалі васількі, I маладосць не вернецца ніколі, I не парвуцца старасці сілкі. Прагнаць імкнуся навалач адчаю, Трымаю ўдачы кволую свячу, I ўсё яшчэ шчаслівых дзён чакаю, I з холадам змірыцца не хачу. Быць можа, У нябыт парыў мой кане I дзіўны цуд прысніўся не ў пару, Але пакуль жыве ўва мне чаканне, Я не ўпаду, Не знікну, Не памру...
Поделиться:
Популярные книги

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...