Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Я веру, Што і ў кветак ёсць душа, Якая адгукаецца, Жывая, Калі іх нехта ад дажджу хавае Ці палівае ў спёку з гладыша. Яна ўсё добра помніць, Што было I ў сумны прыцемак, I ў дзень вясёлы, Пакуль да сонца цягнецца сцябло I палісаднік абмінаюць пчолы. А потым, Як лісты напоўніць сок I фарбамі суквецце набрыняе, Яна рванецца ўверх Над каранямі, Пылок з пялёсткаў стросшы на пясок. I расцвіце, I здзівіцца сама Сваёй
пяшчотна-яркай прыгажосці.
I да яе злятуцца пчолы ў госці, I ўспырхне побач матылёў гурма...
I ўсё ж Ёй будзе, пэўна, адзінока I крыўдна, I пакутліва, Калі Хаця б на міг Яна не ўсцешыць вока Таму, Хто з гладыша яе паліў.
***
Ты задаеш мне Зноў і зноў Наіўныя пытанні: — На чым трымаецца жыццё? — На працы і каханні. На вечным клопаце зямным, Што ў поле кліча ўранні, I на цярплівасці тваёй, I на маім чаканні. На вернай дружбе, На сям'і, На юным парыванні, На вейках стомленых тваіх I на маім дыханні. На аблачынцы ў сіняве, На ветаху ў тумане, I на тваёй скупой слязе, I на маім маўчанні... Такі няхітры мой адказ На ўсе твае пытанні. — На чым трымаецца жыццё? — На працы і каханні.
***
Забываю звонкі вокліч «Тата!», Прывыкаю да звароту «Дзед!». «Мілы» — Як юначая цытата, Так даўно не чуецца мне ўслед! Новы час — I новыя найменні, Новая самота і журба. У вачах гарэзнасці ўсё меней. I ўсё больш гаркоты на губах. У душы ні зайздрасць, ні нянавісць Не хаваю нават у кутку, Хоць мяне ўжо ўнукі абганяюць На жыццёвым людным бальшаку. Я спакойна памахаю маю — Хай за небасхіл сплывае сінь... Толькі аддзявочага «Кахаю» Адвыкаць не хочацца зусім.
***
У электрычцы пры вакне Яна прымроілася мне, Як прывід з даўняга стагоддзя, Што раптам мімаходзь мільгне, А з памяці ўсё не выходзіць. Ці ўбачыў, Ці прыдумаў сам Я тое мілае аблічча: Пагляд наіўна-таямнічы, Кудзеркі светлыя, Каса I вусны вабнасці сунічнай... Яна ўсміхнулася з-за шкла Ці мне, Ці радасці прывычнай. I знікла. Як і не была. I змоўкла рэха электрычкі...
***
Я не шукаю прывіднага шчасця У велічных заморскіхгарадах, Каб вуснамі да рэк чужых прыпасці I аж ля хмар займець надзейны дах. Я не прашуся ні да кога ў прымы, Аб крыўдах і спагадзе не крычу. Hi ў Лондане, Ні ў Мельбурне, Hi ў Рыме Прапіскі дабівацца не хачу. Не прымяраю рускую ліўрэю. Яна мне не да твару, Далібог. Мне хочацца, Як ціхаму яўрэю, Пацалаваць бацькоўскі свой парог. 3 усіх дарог, 3 усіх далёкіх станцый, Як продак мой, Як полацкі мужык, Я буду ў хату родную вяртацца Даскону дзён, Да суджанай мяжы.
***
Справядліва
ці не,
Толькі ўсюды сягоння Бізнесмены ў цане, А паэты ў загоне.
Без развагі цяпер Нават мілыя дуры 3 самых розных папер Выбіраюць —купюры. Ля бухгалтарскіх кніг Баль свой ладзяць фінансы. Маладых і старых Не цікавяць рамансы. Людзі рвуцца да кас, Дзе скарбонка цяжкая. На паэмы заказ Толькі смех выклікае. Ім адно б — Паспяваць Грэбсці маркі і ліры... А калі заспяваць Раптам схочуць банкіры? Што рабіць ім тады, Дзе ўзяць песень няспетых?.. Ох, і будзе нуды На зямлі без паэтаў!
***
Я не хачу мяняць свой лес, Які ўжо мне наканаваны. Хай дзён будзённых караваны Знікаюць за смугой нябёс. Ён не такі ўжо і паганы — Без лішніх слоў і смешных кроз, Без помсты і прытворных слёз... Я крыж свой без папроку нёс I бінтаваў спагадай раны. I не хачу мяняць свой лёс, Які ўжо мне наканаваны.
***
Ты і на чужыне Сінім дымам Спавіваеш мой трывожны сон. Я цябе разгадваю, Радзіма, Ад калыскі I да гэтых дзён. Па рамонках I па іван-чаю Зноў і зноў, Захмелены, Хаджу, I глядзець мне не надакучае На твой чысты луг пасля дажджу. Я люблю твае лясы і воды, Бальшакі I сцежкі між бяроз. Для твайго спакою і свабоды Я сяродлюдзей зычлівых рос. Мне заранкі раннія I знічкі І сягоння Свецяцца ўваччу. Я цябе не помню ваяўнічай І пакорнай Ведаць не хачу. Я цябе ад забыцця ўратую, Ад чужой навалы адстаю, Вечную, Адзіную, Святую Беларусь пакутную маю...
***
Калі жыццё ідзе на заканчэнне I дагарае свечка на стале, Не надавай залішняга значэння Hi лаянцы чужой, Hi пахвале. Ты можаш сам спакойна разабрацца, Якія выбраў некалі шляхі, Дзе да вышынь цябе ўзнімала праца, Дзе ледзь не ў бездань кідалі грахі. Ну а калі судзіць сябе не здатны, А ўсе гады — Як парахня і тло, Не ўспамінай дарма былыя даты: Лічы, Пустым жыццё тваё было...
***
Як нашы караблі Віхуры ні гайдалі, Да ўстойлівай зямлі Усё бліжэй з гадамі. Злізала соль вада На вуснах агрубелых. I мне ўсіх тых шкада, Што збеглі ў шторм на бераг. Хоць дружбу прадалі, Шчаслівымі не сталі. Ім месца не далі На цесным п'едэстале. На беразе пустым Стаяць яны ў адчаі. Як Богавы лісты, Над імі кружаць чайкі. Ім з белых караблёў Не прысылаюць позвы. I да былых сяброў Ужо вяртацца позна.
Поделиться:
Популярные книги

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...