Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Па сканчэньні вайны прызнаньне заходнімі аліянтамі лёнданскага польскага ўраду ў эміграцыі было спынена адначасна з прызнаньнем польскага Ураду Нацыянальнага Адзінства. Гэты апошні ўрад быў сфармаваны Сталиным у Маскве 17—24 чэрвеня 1945 году з палякоў камуністых, куды Чэрчыль далучыў Мікалайчыка з некалькімі яго прыхільнікамі з Лёндану, спадзяючыся на магчымасьць адбудовы незалежнай Польскай дзяржавы. Аднак маскоўскі ўрад разбудоўваў у Польшчы камуністычнае і прасавецкае панаваньне і ў 1948 годзе Мікалайчык мусіў патаемна ўцякаць з Польшчы. Польскі эміграцыйны ўрад, вайсковае камандаваньне і новая польская эміграцыя спадзяваліся на адбудову незалежнай Польскай дзяржавы і на вяртаньне туды ў хуткім часе. Такія спадзяваньні меў шмат хто ў заходнім сьвеце, як ватыканскія дзейнікі. Такую надзею мелі і беларусы, пераважна рыма-каталікі. Магчыма, што такія мяркаваньні былі спушчаныя беларускім каталіцкім кіраўнікам з

Ватыкану, які ў гэтым часе актывізаваў сваю вуніяцкую дзейнасьць сярод беларускіх эмігрантаў. Цяпер гэта частка эміграцыі распачала энэргічную дзейнасьць з намерам узяць кіраўніцтва ўсёй беларускай нацыянальнай справай на эміграцыі ў свае рукі. На чало гэтай групы высунуўся Мікалай Абрамчык. У 1945 годзе ў Празе Чэскай ён атрымаў ад Ларысы Гэніюш пісьмовае паўнамоцтва на захоўваньне спадчыны Рады БНР, якое яна атрымала ад свайго сваяка, Васіля Захаркі, перад яго сьмерцяй у 1943 годзе. Л. Гэніюш са сваім мужам ня мелі намеру ўцякаць на захад перад наступленьнем савецкіх арміяў, I таму яна перадала паўнамоцтва М. Абрамчыку. Ад гэтага часу М. Абрамчык пачаў прадстаўляць сябе за прэзыдэнта БНР на чужыне. Ён наведаў Ватыкан, перайшоў з праваслаўя ў вунію і ўвайшоў у зносіны з польскім урадам у Лёндане. Разам са сваімі прыхільнікамі Л. Рыдлеўскім і В. Шыманцом Абрамчык пачаў выдаваць у Парыжы газэту на беларускай мове «Беларускія Навіны», якая пашыралася ў лягерох ІРО ў Нямеччыне і сярод беларусаў у Англіі ды ў іншых краінах. Абрамчык часта наведваў лягеры ІРО ў Нямеччыне, стараючыся апанаваць сваімі людзьмі іх кіраўніцтва. Абрамчык і яго прыхільнікі на пачатку дзеілі кансьпірацыйна. Яны зрабілі захад для ліквідацыі БЦР, каб мець у сваіх руках беларускую дзяржаўную рэпрэзэнтацыю. Група сяброў БЦР (С. Станкевіч, Ф. Кушэль, А. Калубовіч, С. Кандыбовіч і іншыя) дамагліся ад прэзыдэнта БЦР P. Астроўскага скліканьня паседжаньня сяброў БЦР у канцы 1945 году. На гэтае паседжаньне прыбылі сукрытыя прыхільнікі Абрамчыка. Нічога не падазраючы, Астроўскі згадзіўся з прапановай паўстрымаць дзейнасьць БЦР, а стварыць для кіраўніцтва беларускімі справамі ў зьмененых абставінах нацыянальныя беларускія грамадзкія арганізацыі. Беларускі Нацыянальны Камітэт, выбраны на зьезьдзе беларусаў у Рэгэнсбургу ў 1945 годзе, гэта група адразу захапіла ў свае рукі, выбіраючы сваіх людзей. На першым паседжаньні гэтага камітэту яны распачалі безпадстаўна чарніць сяброў камітэту не свайго напрамку, жадаючы выключэньня іх са складу камітэту.

Па нейтралізацыі БЦР і Астроўскага група разгарнула акцыю дыскрэдытацыі ўсёй беларускай нацыянальнай дзейнасьці і барацьбы пад час другой сусьветнай вайны супроць савецкай і польскай дывэрсыі на Беларусі. Ачоліваючыя дзейнасьць гэтага часу асобы, як Ермачэнка, Астроўскі і іншыя дзеячы праваслаўнага веравызнаньня, чарніліся як ворагі беларускага народу. А каталікі, як В. Іваноўскі, Ф. Кушэль і іншыя, прадстаўляліся нацыянальнымі гэроямі. У гэтым асяродзьдзі зьявілася жаданьне і прапановы неадкладна зьмяніць назоў народу з беларусаў на крывічоў, што выклікала называньне гэтай групы «крывічамі».

Ватыканская дзейнасьць сярод беларусаў праводзілася сугучна з палітычнай акцыяй «крывічоў». У мяйсцовасьцях, дзе пражывалі беларускія бежанцы, былі прызначаныя вуніяцкія духаўнікі, зьвязаныя з «крывічамі»: ў Францыі кс. Л. Гарошка, у Нямеччыне кс. В. Macкалік, у Англіі кс. Ч. Сіповіч і ў Італіі кс. П. Татарыновіч. Апостальскі візытатар і адміністратар вуніяцкай царквы ў Нямеччыне а. М. Воякоўскі ськіраваў да беларусаў адмысловае пасланьне, заклікаючы іх запісвацца ў вуніяцкіх духаўнікоў. Вялікая бальшыня беларускіх бежанцаў былі праваслаўнымі, толькі невялікая частка былі рыма-каталікамі, а вуніятаў зусім ня было.

У паразуменьні «крывіцкага» кіраўніцтва з ватыканскімі дзейнікамі была арганізаваная дапамога беларусам, каталікам і праваслаўным пры студыях у рыма-каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне, Бэльгіі ў 1948 годзе. Там быў арганізаваны інтэрнат для беларускіх студэнтаў і прызначаліся стыпэндыі. Прыйманьне і кіраўніцтва студэнтамі было даручана Б. Рагулі, які стаў актывістам «крывічоў». Бэльгійскі духаўнік Пэр Робэрт, апякун над гэтай акцыяй, поўнасьцяй падтрымліваў усю дзейнасьць Рагулі. Прынятыя студэнты мусілі ўкладвацца ў «крывіцкі» напрамак.

Праваслаўны беларускі япіскапат у тайніцы ад беларускага грамадзтва рабіў стараньні аб уваходзе ў склад Расейскай Зарубежнай Царквы ў Нямеччыне. Калі аб гэтым стала агульна ведама, то Беларускі Царкоўны Камітэт у Рэгэнсбургу з прот. М. Лапіцкім на чале склікаў царкоўны зьезд з прадстаўнікоў ад япіскапаў. духавенства і вернікаў з трох зонаў Нямеччыны. Зьезд адбыўся ў Рэгэнсбургу 5 траўня 1946 году. Па дыскусыях была прынятая пастанова аб захаваньні арганізацыйнай самастойнасьці Беларускай Праваслаўнай Царквы і не ўваходзе беларускіх япіскапаў у склад Расейскай Зарубежнай

Царквы. Аднак япіскапы поўнасьцю зігнаравалі пастановы зьезду і ўвайшлі ў склад Расейскай Зарубежнай Царквы. Беларускія япіскапы атрымалі становішчы вікарных япіскапаў у розных гарадох Нямеччыны і адзін з іх увайшоў у склад Сыноду Расейскай Зарубежнай Царквы. Пасьля гэтага «крывічы» распачалі дыскрэдытацыю беларускіх япіскапаў, паніжаючы ня толькі іх, але і праваслаўе. Нарэшце 5 чэрвеня 1948 году яны склікалі падсабор у Канстанцы. Па папярэднім узгадненьні Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква дэлегавала на падсабор свайго япіскапа Сяргея Охотенко, які аказаўся некананічным, які і кіраваў падсаборам. Падсабор пастанавіў стварыць Праваслаўную Аўтакефальную Беларускую Царкву, галавой якой ён абвесьціў яп. Охотенко. Ад гэтага часу сярод праваслаўных беларусаў на эміграцыі паўстаў падзел Беларускай Праваслаўнай Царквы на кананічную і некананічную. Можна прыпушчаць, што «крывіцкім» кіраўнікам хацелася, сьпіхаючы Правзслаўную Беларускую Царкву з кананічнага на некананічны стан, ня толькі панізіць яе, але і зрабіць больш падатнай для прыняцьця вуніі. У канцы 1948 году ў сан беларускага япіскапа быў пастаўлены ўкраінскімі некананічнымі япіскапамі Уладзімір Тамашчык, які ня меў ніякай багаслоўнай асьветы.

Пераканаўшыся аб шкоднасьці дзейнасьці «крывічоў», беларускі актыў зьвярнуўся да прэзыдэнта БЦР Астроўскага з прапановай узнавіць дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады як агульнай беларускай дзяржаўнай рэпрэзэнтацыі. Прэзыдэнт згадзіўся і склікаў чарговы пленум БЦР у лягеры IPO ў Эльвангэне ў 1947 годзё. Пленум апрабаваў узнаўленьне дзейнасьці БЦР, абраў сталы прэзыдыюм і апрабаваў склад калегіі БЦР. Дзейнасьць Абрамчыка і «крывічоў» была прызнаная за шкодную, разьбіваючую беларускае нацыянальнае адзінства, якое існавала ад 1939 году.

На зьезьдзе беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у Рэгэнсбургу было абранае Беларускае Цэнтральнае Прадстаўніцтва, старшынёй якога быў абраны інж. А. Русак.

Абодва бакі арганізавалі публікацыі рознага характару, прапагандуючы свае погляды і крытыкуючы другі бок. «Крывічы» выдавалі газэту «Бацькаўшчына» і часапіс «Сакавік». Беларусы выдавалі газэту «Беларускае Слова».

У гэтым пэрыодзе актывізаваліся беларускія палітычныя партыі. Д-р Ян Станкевіч вярбаваў сяброў у «крывіцкую» партыю, Я. Кіпель — у Беларускую Народную Партыю. Беларусы арганізавалі Сялянска-Работніцкую Партыю Вызваленьня Беларусі, вядучымі яе сябрамі былі Р. Астроўскі, Ю. Сабалеўскі, М. Шчорс, А. Русак і іншыя. В. Рагуля ўгрымліваў традыцыю Беларускага Сялянскага Саюзу з краю. Тры апошнія партыі аргані-завалі ў 1948 годзе зьезд, на якім пастанавілі выступаць супольным фронтам у беларускай нацыянальнай справе.

Трэба адзначыць частае разыходжаньне з праўдай пры трактаваньні гістарычных падзеяў на Беларусі праз «крывійкіх» кіраўнікоў гэтай пары. У брашуры «Bielorussie», апрацаванай Л. Рыдлеўскім і В. Шыманцом і выдадзенай на францускай мове ў Парыжы ў 1948 годзе, савецка-расейскія партызаны на Беларусі ў колькасьці 250 000 чалавек прадстаўляюцца за беларускія. Непраўдзіва падаецца дзейнасьць беларускіх дзеячоў з часоў другой сусьветнай вайны: Ермачэнкі, Астроўскага і кіраваных імі ўстановаў. Але польска-ватыканская агрэсыя на Беларусі на працягу мінулых стагодзьдзяў, іх гвалты над беларускім народам поўнасьцю прамоўчваюцца, нібы іх ніколі ня было.

XL

Эміграцыя беларускіх бежанцаў (ДП) з Нямеччыны.— Прыезд беларускіх бежанцаў у ЗША ды іх грамадзкая дзейнасьць.— Захаваньне падзелу беларусаў на прыхільнікаў БЦР і БНР.— Грамадзкая дзейнасьць беларусаў у Канадзе, Аўстраліі, Заходняй Нямеччыне і Англіі.

Пачынаючы ад 1946 году распачалася паступовая эміграцыя бежанцаў з лягероў ІРО ў Нямеччыне ў розныя краіны. Англія, Францыя, Бэльгія, Аргэнтына, Марокко, Аўстралія, Канада і, нарэшце, ў 1949 годзе ЗША пачалі прымаць эмігрантаў на сталае жыцьцё. Беларусы выяжджалі ў розныя краі, але пераважна ў Аўстралію, Канаду і ЗША. У асноўным эміграцыя з Нямеччыны закончылася ў 1951 годзе. Невялікая колькасьць беларусаў засталася жыць у Нямеччыне.

У краінах сталага пасяленьня беларусы былі спачатку расьцярушаныя, бо мусілі ехаць на працу да спонсара. З часам яны гуртаваліся ў паасобных мяйсцовасьцях, дзе тварылі свае грамадзкія і рэлігійныя асяродзьдзі. Аднак значная колькасьць беларусаў засталася расьцярушанай або ўлілася ў чужанацыянальныя асяродзьдзі па рэлігійным прынцыпе: праваслаўныя ўліваліся ў расейскія, а каталікі ў польскія цэрквы і грамадзкія арганізацыі, Яны былі страчаныя для беларускага грамадзкага жыцьця.

Падзел беларусаў на прыхільнікаў БЦР і БНР быў перанесены з Нямеччыны ў краіны сталага пасяленьня. Тут пачалі працаваць дзьве асобныя дзяржаўныя рэпрэзэнтацыі: БЦР і БНР, былі арганізаваныя падвойныя грамадзкія, рэлігійныя, культурныя і выдавецкія арганізацыі і ўстановы.

Поделиться:
Популярные книги

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3