Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Беларускае грамадзкае жыцьцё ў Канадзе распачалося з прыбыцьцём у гэты край беларускіх эмігрантаў па другой сусьветнай вайне. Гэтыя эмігранты прыяжджалі з лягероў IPO з Нямеччыны і па дэмабілізацыі польскай арміі пад брытанскай камандай, як і Другога корпусу пад камандай генэрала Андэрса з Англіі. У 1948 годзе ў Торонто была заснаваная першая арганізацыя — Згуртаваньне Беларусаў у Канадзе (ЗБК). Заснавальнікамі яе былі К. Акула (Качан), Я. Пітушка, Ц. Салановіч, М. Пашкевіч і іншыя, разам 14 асобаў. Мэтамі арганізацыі былі: дапамога беларусам у Канадзе, інфармаваньне чужынцоў аб Беларусі, прапаганда і дапамога вызваленьню Беларусі з расейскай няволі,

падтрымка БНР з М. Абрамчыкам на чале і іншае. З бегам часу колькасьць сяброў арганізацыі расла і дзейнасьць яе разгортвалася. У Торонто існавала цэнтраля ЗБК, а аддзелы паўсталі ў Торонто, Гамільтоне, Судбуры і Монтрэалі. 17—18 траўня 1952 году на зьезьдзе ЗБК адбыўся падзел паводля прыхільнікаў дзяржаўных устаноў БЦР і БНР. Прыхільнікі БЦР заснавалі Беларускае Нацыянальнае Аб'яднаньне ў Канадзе (БНА). Мэты гэтай арганізацыі былі ідэнтычныя да беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у кожным краі.

У 1950 годзе беларусы Вінніпэгу заснавалі Беларускі Нацыянальны Камітэт, старшынёю якога абралі Г. Галожына, сакратаром М. Сільвановіча. У гэтым самым годзе камітэт арганізаваў адзначэньне дня 25 сакавіка як беларускага дзяржаўнага юбілею. Сябры камітэту разгарнулі дзейнасьць у галіне рэпрэзэнтацыі беларускага фольклёру, супрацоўнічаючы з УМСА. У гэтай дзейнасыці вялікім посьпехам карыстаўся таленавіты сьпявак М. Радчанка. У 1955 годзе Беларускі Нацыянальны Камітэт зьмяніў свой назоў на Беларуска-Канадзкае Нацыянальнае Аб'яднаньне.

У студзені 1952 году беларусы Монтрэалю склікалі сход і арганізавалі Згуртаваньне Беларусаў у Монгрэалі з тым, што гэтая арганізацыя не будзе належаць да ніякага беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва, а будзе займацца толькі культурнымі, адукацыйнымі і інфармацыйнымі беларускімі справамі.

У 1950 годзе ў Торонто быў арганізаваны прыход Беларускай Праваслаўнай Царквы імя Сьв. Эўфрасіні Полацкай, настаяцелям якога быў сьв. Міхаіл Мігай.На пачатку службы адбываліся ў залі англіканскай царквы, наступна пры ўкраінскай праваслаўнай царкве,а пазьней прыхажане купілі дом пры вуліцы Куннінггам, які перабудавалі на царкву. У 1952 годзе сход прыхажан пастанавіў сваёй вялікай бальшынёй увайсьці ў юрысдыкцыю Экзарха Канстантынопальскай Патрыярхіі. У канцы гэтага самага году Экзарх прыняў прыход пад сваю апеку. У 1957 годзе быў куплены большы будынак пры Довэркоўрт Роад, які быў дастасаваны для патрэбаў царквы, куды і быў пераведзены прыход. Да прыходу належыць група казакаў і група румынаў.

Пасьля падзелу беларускай грамады на сяброў ЗБК і БНА хутка адбыўся і царкоўны падзел. Сябры ЗБК

(прыхільнікі БНР, званыя «крывічамі») арганізавалі сваю асобную царкву імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў юрысдыкцыі яп. Тамашчыка, што было завершана 20 лістапада 1954 году. Настаяцелем тут быў прызначаны сьв. Міхаіл Мацукевіч. Пазьней гэты прыход купіў дом пры Ст. Кларэнс Авэню ў Торонто і перабудаваў яго для царкоўных патрэбаў.

Арганізацыі абодвух напрамкаў, БНА і ЗБК, арганізавалі гурткі самадзейнасьці моладзі, якія вывучалі беларускія народныя танцы, сьпевы і займаліся спортам.

Беларускае Нацыянальнае Аб'яднаньне ў 1954 годзе арганізавала Беларускае Страхавое Таварыства «Пагоня» як аўтаномны аддзел Украінскага Работніцкага Саюзу ў Торонто. Старшынёй таварыства быў абраны Б. Сладкоўскі.

У Вінніпэгу ў 1957 годзе стварылася арганізацыя Беларускі Вызвольны Фронт. На пачатку дзейнасьці яна адзначыла 50-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі.

Беларусы гораду Ошава ў 1961 годзе арганізавалі

Беларускую Самапомач. Мэтамі арганізацыі былі маральная і фінансавая дапамога сябрам, забясьпячэньне іх культурных патрэбаў, удзел у беларускіх нацыянальных сьвятах і ў канадзкіх гарадзкіх і краёвых імпрэзах.

У 1966 годзе прыхільнікамі абодвух напрамкаў з мэтай заснаваньня агульнага адпачынковага рэсорту была купленая ферма каля Парры Соунд у Онтарыё, названая «Слуцак». Там быў арганізаваны прыход, які заняла Аўтакефальная Беларуская Праваслаўная Царква. Астаточна собсьнікамі гэтага рэсорту сталіся прыхільнікі аднаго напрамку ЗБК.

У 1967 годзе ў Торонто быў заснаваны Беларускі Выдавецка-Мастацкі Клюб «Пагоня». Мэтамі клюбу былі выдаваньне кніг і іншых публікацыяў аб Беларусі, як і прадукцыя беларускіх музычных і харавых запісаў.

У канцы 1970 году ў Торонто заснавалася Беларуска-Канадзкае Аб'яднаньне Моладзі.

Гэтая арганізацыя пастанавіла быць незалежнай ад абодвух напрамкаў — ЗБК і БНА. Сваёй мэтай яна паставіла захоўваць і культываваць беларускую спадчыну ў Канадзе. Неўзабаве гэтая арганізацыя далучылася да Беларуска-Канадзкага Коордынацыйнага Камітэту.

У 1971 годзе дзень Беларускай Дзяржаўнай Незалежнасьці 25 сакавіка быў адзначаны ў Вінніпэгу разам: Беларускім Вызвольным Фронтам і Беларускім Нацыянальным Аб'яднаньнем. Гэтым разам тут адбылося першы раз беларускае праваслаўнае богаслужэньне.

Канадзкая Рада Этнічных Мастацтваў ад 1972 году пачала арганізаваць у Торонто этнічныя імпрэзы, у праграме якіх беларускія групы арганізавалі ў сваіх залях выстаўкі фольклёрнага мастацтва, нацыянальную кухню і праграмы нацыянальных танцаў, песьняў, музыкі і інш.

У 1972 годзе ў Торонто адбылася Онтарыйская Канфэрэнцыя Этнічнай Спадчыннасьці, у якой прымалі ўдзел беларусы ад некалькіх арганізацыяў напрамку ЗБК і ад газэты «Беларускі Голас».

Ад 1950 году ў Монтрэалі знаходзіцца прадстаўнік БЦР — В. Гуцько. Прыблізна ад таго самага часу ў Торонто знаходзіўся прадстаўнік Рады БНР, а ад 1970 году — Старшыня Рады БНР Вінцук Жук-Грышкевіч.

На пачатку 1967 году ў Торонто заснаваўся Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, які арганізуе лекцыі беларусазнаўства, выстаўкі беларускага народнага мастацтва і інш.

У 1974 годзе ў Канадзе выйшла друкам кніга, падручнік беларускай мовы для англамоўных вучняў — «Асновы беларускай мовы» (Fundamental Byelorussion), апрацаваная В. Пашкевічавай. На друк кнігі была атрыманая датацыя фэдэральнага ўраду ў квоце 15 000 даляраў. У 1978 годзе выйшла другая частка гэтай кнігі.

У 1948 годзе ў Торонто пачала выходзіць месячная газэта «Беларускі Эмігрант», якая ў 1954 годзе спынілася. Выдавец яе, К. Акула, пазьней пачаў выдаваць часапіс беларускіх вайскоўцаў «Зважай» пад фірмай Камітэту Сувязі Былых Беларускіх Вайскоўцаў. Абедзьве гэтыя публікацыі падтрымлівалі БНР і крытыкавалі БЦР, часта адхіляючыся ад фактычнага стану спраў.

Ад 1952 году ў Торонто выходзіць месячная газэта «Беларускі Голас», выдаваная і рэдагаваная С. Хмарам (Сіняк), агульна ведамая з тэндэнцыйнага перакручваньня праўды.

Ад 1960 году ў Канадзе існуе Коордынацыйны Камітэт, які ладзіў супольнае адзначаньне беларускіх нацыянальных юбілеяў праз усе існуючыя беларускія групы. Аднак прыхільнікі «крывіцкай» БНР выкарыстоўвалі гэтыя супольныя імпрэзы для сваёй групы, прамоўчваючы іншых. Таму гэтыя супольныя сьвяткаваньні спыніліся і па 1970 годзе кожная трупа арганізавала іх асобна ў сваім абсягу.

Поделиться:
Популярные книги

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3