Цемра зямлю ахінае
Шрифт:
Неўзабаве ўзброены рэгімент, акружыўшы карэту Вялікага інквізітара, вырушыў з кляштара Санта Клара. Ужо запаў змрок, і пахолкі паходнямі асвятлялі дарогу сярод пустых заснулых вуліц. Мінуўшы гарадскія муры пры Пуэрта дэль Соль, атрад дамоўнікаў скіраваў трактам на Кордабу.
Ноч была зорная, вельмі спакойная, як на добрую, ясную пагоду. У глыбіні цемры, у сяйве, выплываў вялікі руды месяц.
Падрэ Тарквемада не спаў, маўчаў. Апошнім часам яго ўсё менш і менш гарнула да адпачынку, і ён часта падоўгу, а то і аж да світання праседжваў у самотным чуванні. Спачатку брат Дыега хацеў падтрымаць вялебнага айца, але неўзабаве стома і манатоннае калыханне карэты перамаглі яго добрую волю.
Ноч спакваля раз'яснялася нябесным свяцілам,
Недзе апоўначы, а можа, і пазней падрэ Тарквемада неспакойна заварушыўся і гучна, нібы гаварыў да кагосьці, сказаў:
— А калі памылка ўсё гэта?
Брат Дыега адразу прачнуўся.
— Клікалі мяне, ойча? — спытаўся.
Тарквемада адказаў праз хвіліну:
— Не, мой сыне. Спі спакойна.
Раздзел пяты
Аўтар неаднаразова памянёнай кронікі піша:
«У першай палове верасня года ад нараджэння Госпада Бога нашага тысяча чатырыста дзевяноста восьмага, на шаснаццатым годзе кіравання, г. зн. маючы гадоў семдзесят і восем, Вялікі інквізітар каралеўстваў Кастыліі і Арагон, вялебны айцец Томас Тарквемада, прыехаўшы з горада Таледа, цяжка занядужаў.
Вартыя найбольшага даверу сведкі, асабліва найбліжэйшы давераны Вялікага інквізітара, сакратар Каралеўскай інквізіцыйнай рады айцец Дыега Манэнтэ, дамініканец, пазней інквізітар Сарагосы, у шчаслівыя часы, калі словы пра нядаўнія гістарычныя падзеі мы для памнажэння славы божай запісваем, аднадушна сцвярджаюць, што вялебны айцец Вялікі інквізітар каталіцкага каралеўства, не зважаючы на глыбокія старэчыя гады і падарванае здароўе, пастанавіў задаць сабе клопат падарожжа з Валадоліда ў Таледа і толькі з тою мэтай, каб асабіста выясніць і ў пэўным святле каталіцкай веры высветліць складаную справу нейкага Ларэнца Перэза, рамесніка з Бургіласа.
Калі чалавек, такі святы і знакаміты, надаваў гэтай справе столькі значэння, то і мы не можам збыць яе ў некалькіх словах, на слушны бо маглі б сябе надарыць на папрок, што, захапіўшыся вонкавым бляскам, угоньваемся толькі за слаўнымі падзеямі і ўчынкамі, абмінаючы легкадумным маўчаннем усё тое, што ў здарэннях менш цудоўных сведчыць пра веліч нязбытных праўд. А таму мы ўдзелім працэсу Ларэнца Перэза столькі слоў, колькі таго наша служба ў салодкіх аковах веры вымагае.
Памянёны Ларэнца Перэз, мужчына трыццаці васьмі гадоў, у час, пра які мы распавядаем, быў увязьнены і прыцягнуты да адказнасці перад Святым трыбуналам у Таледа, і гэта ўсё з той прычыны, што з бессаромнай і агіднай яўнасцю, характэрнай для зацятых непапраўных ератыкоў, пашыраў бязбожныя погляды, сцвярджаючы, што нібыта не існуе ніякіх д'яблаў, дэманаў і іншых пякельных стварэнняў, якія былі б здольныя завалодаць чалавечай душой.
Вялебны айцец Тарквемада, атрымаўшы на прагляд паказанні абвінавачанага, палічыў не толькі за карыснае, але нават за неабходнае асабіста справу на месцы даследаваць, і хоць бліжэйшае атачэнне і — як сцвярджаюць відавочцы — нават Іх Каралеўскія Мосці адгаворвалі яго ад падарожжа, такога цяжкага, ён адважыўся на яго, даючы гэтым рашэннем прыклад самаахвярнасці, якое кожны з нас не павінен шкадаваць дзеля патрэб веры.
Паводле сабраных сведчанняў, правільна і з дазволу царквы перапісаных намі з судовых пратаколаў Святой інквізіцыі, памянёны Ларэнца Перэз прызнаў перад Святым трыбучалам даслоўна наступнае:
«Я зведаў у сваім жыцці з сама ранняга дзяцінства так многа згрызот і няшчасцяў, што, калі мой лёс пачаў мне здавацца над усякую меру вартым шкадавання, я ў хвіліну роспачы паклікаў д'ябла, каб ён дапамог мне ў нядолі, ахвяруючы яму ўзамен сваю душу. Выклікаў я яго некалькі
Цяжка ў гэтым месцы не ўсклікнуць хрысціяніну: Божа ўсемагутны, ці ж можна знайсці большае сведчанне д'ябальскага апантання, чым гэта? Сапраўды, д'ябальскія віжоўкі, сатанінскія інтрыгі перш за ўсё грунтуюцца на тым, што ў апантанасці адбіраецца здольнасць распазнаваць непрыяцеля.
І вось, учыняючы такія агідныя жарты з цёмным рамеснікам, вымушаны быў сатана скапітуляваць перад пранікнёнай мудрасцю вялебнага айца Вялікага інквізітара.
Было ўсім вядома, што айцец Тарквемада рэдка калі асабіста вёў следства ератыкоў, абвішвачаных у злачынствах супраць веры, таму што святасць, шырокія тэалагічныя веды і глыбокае пранікненне ў людскія натуры ўкараніліся ў ім так моцна, што ён мог без пахібы разабрацца ў сутнасці кожнай справы толькі па адным абвінаваўчым акце. Мала хто ў такой меры, як ён, разумеў, што лішнія падрабязнасці могуць толькі зацямніць вобраз злачынства, а таксама — і гэта гаварыла за яго вялікі розум, не забываўся ён, што грэх, хай сабе сама мізэрны, ніколі не бывае адасоблены і там, дзе нараджаецца адзін, павінна іх быць больш. На гэты, аднак, раз айцец Тарквемада адступіў ад сваіх правілаў і, не зважаючы на цяжкі стан здароўя і не шкадуючы вялікага напружання думкі, асабіста старшыняваў на пасяджэнні Святога трыбунала і сам задаваў пытанні, каб, нягледзячы на супраціўленне абвінавачанага, дабрацца да самага споду сутнасці праўды.
Нашым першым намерам было сваімі словамі распавесці пра ход таго пасяджэння Святога трыбунала, але нас своечасова прасвятліў Святы Дух, унушыўшы, што мы натхнёныя вышэйшай мудрасцю не выстаўляць асабістых амбіцый, якія пры такой няроўнасці сіл лёгка могуць спаўзці да агульнага калечання, ашуканства і поўнага скажэння праўды. А таму, служачы праўдзе, перадаём слова ёй.
Паводле ўдаступненых нам пратаколаў, Ларэнца Перэз стаў перад Святым трыбуналам восьмага верасня года тысяча чатырыста дзевяноста восьмага ў прысутнасці вялебнага айца Вялікага інквізітара, айцоў інквізітараў Святога афіцыума ў Таледа, вялебнага айца Дыега Манэнтэ, сакратара Каралеўскай інквізіцыйнай рады, а таксама пісараў, братоў дамініканцаў, званых Ніколасам і Паскуалем.
Вялебны айцец Тарквемада пытаўся, а Ларэнца Перэз адказваў — наступнае:
Т. — Няхай абвінавачаны шчыра і нічога не тоячы раскажа Святому трыбуналу пра свае грахі.
П. — (Маўчыць.)
Т. — Ці абвінавачаны азнаёмлены з актам абвінавачвання?
П. — Так, Ваша Мосць.
Т. — Ці прызнае абвінавачаны сваю віну?
П. — Прызнаю, Ваша Мосць, што я выклікаў д'ябла, які не з'явіўся.
Т. — Не пытаюся, каго абвінавачаны выклікаў, а ці абвінавачаны прызнае сваю віну?