Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ciвая легенда

Караткевiч Уладзiмiр

Шрифт:

– Заб’яце яго – смута будзе! Забылі, як пры магілёўскім бунце ў порткі клалі, будзеце і цяпер. Стаха Мітковіча ды Гаўрылкі Іванова [19] на вас няма. Памяць каціная! Забылі, як дзверы судовай залы адбілі? Набату не чулі даўно?! Будзе і вам тое ж!

І тады Загорскі сказаў апошняе слова:

– Добра. Нобіляў на пласе не забіваюць. Няхай быдла верыць.

Мы з ганка, а пасля з акна вазка бачылі, як рухаліся на гару, пад аховай крылатай варты, драбіны. І ў драбінах той, хто загадаў

мне трымаць замак. Пасівелы на скронях, бледны, але спакойны.

19

Стахор Мітковіч і Гаўрыла Іваноў – верхаводы паўстання горада Магілёва супраць караля (1606 – 1610 гг.)

Толькі на імгненне кароткае ён спакой свой згубіў. Падвезлі яго ўжо да самых дзвярэй ратушы і спынілі воз. А тут з акна дома Славенскага ашалелая войтава жонка закрычала і стала яму пальцамі вілы рабіць:

– Антыхрыст! Дваран пабіў, прымучыў. Судзіце яго, людзі добрыя, ды не патурайце. Калі ягоная дзеўка гэтага ірада яшчэ хоць раз пабачыць – канец панству на зямлі, а славуты горад у смутах зняможацца.

Я заўважыў – шмат хто сумеўся ад гэтых слоў. Нават сам Друцкі, што стаяў на высокім ганку з граматай у руцэ, апусціў вочы.

А Раман справіўся і нават з усмешкай і са светлымі вачыма слухаў прысуд. Мы далёка стаялі і толькі-толькі да сэнсу дайшлі па асобных словах:

– Маетнасці пазбавіць... адсячы рукі, дабы падступнага мяча не ўздымалі... шчыт ганьбаванню падвергнуць і адусюль, акрамя Гарадзельскага прывілею і статута, самае імя вытравіць на застрашэнне другім іншым.

І яшчэ зразумелі: баніцыя [20] за межы Мсціслаўскага ваяводства: вечная ссылка ў малую весь.

Ударыў бізун па конскіх спінах. І давялося Раману праехаць увесь шлях. Правезлі яго ад вазніцы да замка, да насыпной гары, міма храма Сарака Пакутнікаў да Спаскай царквы. Па ўсім горадзе, дабы бачылі, як караецца ліхадзейства.

20

Выгнанне

Прывезлі на плашчу ўжо ўвечары, змяркацца пачало. Там паклалі на насілы, прыкруцілі і, накрыўшы саванам, панеслі ў храм – жывога адпяваць.

На ўсё жыццё я гэта запомню. Снягі лілавеюць, з акон на снег – цёплыя жоўтыя агеньчыкі. І спевы – ох, якія страшныя спевы!

Юрод на паперці заскакаў:

– За гарэлку бога прадалі! Возьмуць вас за гэта чорт Савул і чорт Калдун! Брамы вашы паваляцца, магілы мышакоўскія ўвесь Мікалаеўскі спуск зоймуць. Косткамі ён заваліцца. Быць крумкаччу сытым! Костку быдлячую знойдзеце ў зямлі – і ад той пойдзе паморак і пошасць.

Стала нельга слухаць – так страшна завыў народ.

А Рамана ўжо вывелі – ён і сапраўды быў бялейшы за труп, хоць ішоў цвёрда, – узвялі на памост, на якім стаяў містр, а па-простаму кат у чырвонай доўгай сарочцы. Так яны і стаялі, чырваны і белы на Рамане быў саван.

І сталі

падаць на натоўп цяжкія словы:

– Меч яго зламай, кат... Вось нарог ад ніў яго – аддай яго другому, кат.

І пад канец узяў містр шчыт і ўцяў сякераю яго востры канец, а верхняе поле замазаў дзёгцем і сажаю.

Жонкі дваранскія так загаласілі – хоць затыкай вушы: няма кары страшнейшай за гэту для двараніна.

А Ракутовіч паглядзеў на іх вялікімі незразумелымі вачыма і толькі ўсміхнуўся:

– Нічога, затое шчыт цяпер на вашы непадобны, на чысценькія.

А сам сеў, абняў плаху нагамі, каб на калені не станавіцца.

Твар ката, барадаты да самых вачэй, пацямнеў, і рукі дрыжаць.

– А ты смялей, – кажа яму Раман, і голас такі просты.

Кат узяў сякеру.

– Пачакай, – кажа Раман, – дай апошні раз на пальцы паглядзець.

Сагнуў іх некалькі разоў. І раптам шырока перахрысціў народ. Крыкнуў:

– Ударыць за цябе яшчэ раз не магу, дык прымі хоць апошняе маё бласлаўленне.

Плач узняўся, стогн. А Раман паклаў ужо рукі на цурбан:

– Сячы.

Занеслася сякера. І мы толькі ўчулі глухі ўдар.

Ж-жак!

Задрыжаў лядашчы памост.

А Раман устаў, стаіць і рукі ўздымае, Правая рука вышэй кісці адсечана, левая – наўскос, засталіся на вузкім абрэзку мезены і безыменны палец. Ці то пашкадаваў кат, ці не разлічыў.

І тут лекар з яўрэйскага кагалу замітусіўся: толькі жоўтая галаўная павязка мільгае. Памазаў чымсьці абрэзкі, і кроў свістаць перастала. Ледзь капае.

А Раман быў такі моцны, што нават прытомнасці не страціў і застаўся стаяць на нагах.

Так і скончылася ўсё гэта. Не атрымалася ўстрашэння.

Цяпер трэба было толькі лёс “дзеўкі” вырашыць. І прымеркавалі гэтае рашэнне да таго дня, калі везці належала Рамана ў выгнанне.

Напярэдадні гэтага пані Любка дабілася спаткання з Ірынай.

Суправаджаў яе і я. Спусціліся мы ў сутарэнне ля драўлянай брамы, і зноў я ўбачыў аленевыя вочы ды надламаныя бровы. Праз краты.

Любка расказала ёй аб усім. А тая ўсміхалася:

– З-за мяне... А я праз горшае прайшла б, толькі б ён маё каханне ўбачыў.

Ох, якія гэта вочы былі! Шэрыя, прамяністыя, такія зіхатлівыя!

У пані Любкі нават ярасць на твары выступіла.

– Загубіла нобіля сваім чараўніцтвам. У ссылцы цяпер будзе. Аддай яго другім. Здымі чары.

– Не, пані, гэтых чараў не знімеш. А калі нават магла б – не зняла б. Ён – сонца маё. Хіба што з сэрцам толькі гэтае святло ў мяне ўзяць можна.

Любка ўстала, пайшла да дзвярэй.

– Дык не аддасі?

– Не, гаспадыня. Загубіла ты нам жыццё, а шкада мне цябе. Дзеля дзіцяці свайго – не цкуй, не ўціскай да канца Рамана. А мяне хоць і забі. Усё адно я цябе шкадую, я ж мацнейшая.

Наступнага дня мы зноў прыехалі ў вазку да Замкавай плошчы. Вырашаўся лёс Ірыны, а лёс халопкі без гаспадыні не вырашаецца.

І ледзь паспелі мы праехаць праз гурты народныя – узняўся на вуліцах плач:

– Дзяўчынанька, бедная!

– Не быць вам разам!

Поделиться:
Популярные книги

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая