Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ciвая легенда

Караткевiч Уладзiмiр

Шрифт:

Чырвоны, разгарачаны, з валасамі, якія зліпліся на лбе, высіўся над забітым Раман. І я не заўважыў на яго твары радасці, звычайнай для пераможцы. Ён працягнуў руку і здзічэлым хрыплым голасам кінуў адно слова:

– Піць.

Служка, што стаяў побач з шэрымі манахамі, спешна сарваў з пояса біклагу і, усміхаючыся ліслівай і жалкай усмешкай, стаў наліваць з яе віно ў вялікую срэбную чару, якую дастаў з-за пазухі. Потым трушком падбег да Ракутовіча.

Рука Рамана імпэтна схапіла чару.

І тут Лаўр зноў

здзівіў мяне. Яго скуласты прыгожы твар стаў раптам грубаваты і халодны. Ён паклаў руку на локаць Ракутовіча:

– Не пі, гаспадар.

– Гэта чаму? – Раман здзіўлена глядзеў у шэрыя доўгія вочы хлопца.

А ён ужо перавёў упарты позірк на аднаго з манахаў. У таго былі таксама шэрыя халодныя вочы, толькі пад вялікімі верхнімі павекамі, і ён спакойна вытрымаў позірк Лаўра.

– Хлопчык непакоіцца, – з халоднай кплівай усмешкай сказаў езуіт. – Ну што, дайце віно мне. Вып’ю я. Яно такое ж чыстае, як кроў Хрыстова.

– Дурная галава, – з грубаватай пяшчотай працягнуў Раман, – хто ж гэта скурай рызыкаваць будзе? Кеміць трэба.

– Дайце. Дайце мне, – спакойна сказаў езуіт.

– Ну не. Ты не працаваў, табе потым, – і Раман пацягнуўся да віна.

– І ўсё ж не пі, – упарта сказаў Лаўр.

Вочы яго з-пад доўгіх, як стрэлы, вей глядзелі падазрона і пільна.

– Глупства.

– А я кажу – не пі!

І ўзмахам рукі выбіў чару з рук Ракутовіча. Пунсовы, як кроў, цурок слізгануў па беласнежнай скуры каня. Бразнула чара. Расплылася па каменнях чырвоная лужынка.

– Ну і дам я табе зараз лупцоўку, – сказаў Раман.

– І дай. А іхняе віно ўсё адно няможна піць. Ніколі.

– Хлапчыска дурны.

У гэты час вялікая белая хортая Кізгайлы, цемнавокая і дрыжачая, як спружына, пацягнулася падціснутым жыватом, падышла, стукаючы кіпцямі, да конніка і, соладка прыжмурыўшыся, лізнула лужынку языком. Потым лягла, паклала доўгі шчыпец на складзеныя крыжыкам лапы і зажмурылася, уздрыгваючы бровамі.

– Бачыў, – хітнуў галавою Раман, – у пса разумення болей.

Лаўр усё глядзеў на езуіта. Потым падышоў да хортай і штурхнуў яе нагою. Яна бязвольна, як ватная, асунулася набок.

– Бачыў, – перадражніў Лаўр. – У пса разумення болей. Столькі, колькі ў цябе, бацька.

Ракутовіч не звярнуў увагі на дзёрзкасць. Ён глядеў на жывёліну, вокамгненна забітую ядам. Потым перавёў позірк на езуітаў:

– Што ж вы, панотцы, маруднага яду не ўзялі? Каб праз тыдзень забіў. Не знайшлося? Каб ведалі – прыгатавалі б?

Веі-стрэлы Лаўра сярдзіта дрыжалі. Ён, надзьмуўшыся, глядзеў на манахаў. А езуіт усміхнуўся і па-ранейшаму спакойна адказаў:

– Так, трошкі сарвалася. Не пашанцавала збавіць гэты няшчасны край ад лішняй смуты. Але цябе нішто не зберажэ, Раман. Пры жаданні і ў яйка можна пакласці адплату.

І ўсмешка яго была разумнай, з’едліва-хітрай і чымсьці нават прыгожай.

І

Раман паглядзеў на яго таксама з усмешкай, якая, аднак, адразу знікла.

– Маладзец.

Я не разумеў, чым можа скончыцца гэтая сцэна, але ў гэты час Дамінік падвёў да ног Раманавага каня пані Любку і капуцына Фелікса.

– Канчай і гэтых адразу, бацька, – змрочна сказаў ён.

– З бабамі не ваюю, – кінуў Раман.

Любка глядзела на яго нейкім незнаёмым мне шырока адкрытым позіркам.

– А гэты? – сказаў Дамінік, падштурхоўваючы Фелікса.

– А што гэты? – іранічна спытаў Ракутовіч.

– Ты што ж, гаспадар, не бачыш, хто гэта?

– Бачу. Ціхі п’яніца.

Іякінф кінуўся да сабутэльніка і замітусіўся вакол яго. З рук Фелікса ўпалі вяроўкі, і капуцын шырока ўсміхнуўся.

– Ну вось, ну вось, – задыхаючыся, сказаў Іякінф, – літуй мя, божа, ды і на алтар твой цяльцы.

А Раман, ужо не звяртаючы на іх увагі, павярнуўся да Лаўра:

– Ты даруй мне мой грэх.

І паказаў рукою на езуітаў:

– Бяры іх, Лаўр. Ваўка не заўсёды забіваюць, але змяі раструшчваюць галаву заўсёды.

Цвёрда і сурова кінуў:

– На зубцы.

ІІІ

“І калі жонка засталася ўдавой без дзяцей, што мацуюць дом, – дай ёй па сэрцу ладу на час кароткі, дабы не паклаў бог канца і мяжы дому і роду мёртвага... Але не для ворага дай, бо пракляне цябе зямля, і дом, і народ твой”.

Старажытны закон

Познім вечарам гэтага дня я стаяў на вахце ля дзвярэй замкнёнай бібліятэкі. Гэты загад даў мне сам Раман. Пані Любка дабілася праз Лаўра размовы з гаспадаром і хутка павінна была прыйсці. А вартаваць іх павінен быў я, і я сцяміў, што яны не хочуць, каб пра гэта ведаў нехта са сваіх.

Дзверы былі прычынены няшчыльна, і мне можна было бачыць цёмны дуб сцен, кнігі ў нішах за драўлянымі кратамі, цяжкі васьміногі стол, вялізны глобус і зорную сферу, абхвачаныя меднымі бліскучымі абручамі. Тут быў спакой, і мір, і кніжны пыл.

А перавёўшы позірк правей, я праз вузкае акно бачыў замкавы двор, вогнішчы, раскладзеныя на плітах, узброеных мужыкоў, залітых чырвоным вадкім святлом. Адтуль ляцела ціхая і страшнаватая песня аб наплываючай хмары і наступаючым турэцкім цару. І твары тых, хто спяваў, былі задумлівыя і, як заўсёды ў тых, хто спявае, прыгожыя. Але ж я ведаў, якія яны бываюць жахлівыя. Песня. Агонь. Косы.

І гэта было жыццё.

А ў бібліятэцы Раман казаў Лаўру:

– Ну, забіў. А ўсё ж так шкада дурня, быццам не загубіў ён майго жыцця... Разам галубоў з дурнем ганялі. Собіла ж яму пярэваратнем стаць, людзей мучыць. І мучыў, можа, таму, што сумленне было неспакойнае.

Поделиться:
Популярные книги

Циклопы. Тетралогия

Обухова Оксана Николаевна
Фантастика:
детективная фантастика
6.40
рейтинг книги
Циклопы. Тетралогия

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка