Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ciвая легенда

Караткевiч Уладзiмiр

Шрифт:

І толькі тут пані загадала спыніць вазок, выйшла з яго і па костачкі ў расталай жыжцы, змешанай з гноем, пайшла да брамы. Я таксама злез з каня і глядзеў.

А яна падышла бліжэй і проста ў футры, у вішнёвай фалендышавай [15] сукні павалілася на калені ў снег, прынікла галавой да зямлі.

– Маці божая, заступніца, святыя вочы, чыстыя. Ты хоць даруй грахі нашы. Прайдзі стапою лёгкай, пачуй нашы мукі.

А зверху глядзіць на яе цёмны валавокі лік. І па ім цені: мітусіцца знічка. І здалося мне, быццам з болем, са спагадай глядзіць лік

на зрынутага чалавека, а нічога не можа зрабіць. І рука, тонкая, вузкая, блакітная, толькі запясцем сына лёгка трымае: “Вазьміце, людзі, калі лягчэй вам будзе. А я нічога зрабіць не магу. Цяжкі ён, крыжовы шлях.”

15

Фелендыш - галандскае сукно

А ў пані ўжо голас здзічэў:

– Маці божая, кахання не дала, шчасця не дала – яго ж хаця пашкадуй. Сама бачыш, крыж з народа твайго здзіраюць, каб ярмо нацягнуць. За яго, за люд твой пакутаваць чалавек будзе... Не давай выгаляцца... Не папусці агнявой пакуты, не папусці сякеры. Уратуй, злітуйся міласэрным сэрцам сваім.

Ледзь я яе падняў, адчайную, з голаю галавой. Каб яе ў гэты час нажом рэзаў – не адчула б. І пайшлі мы па горадзе, таму што хутка з вазком праехаць нельга было: столькі народу набілася ў галоўныя вуліцы.

Каля драўлянай Спасапрэабражэнскай царквы, распісной, лядаштай, цэлы натоўп мяшчан, больш цвярозых, раіўся, як быць. Крычалі, хапалі адзін аднаго загрудкі; адразу было відаць – нічога талковага не атрымаецца.

Ландвойта [16] , што прыехаў сунімаць крык і агіднасць, закідалі расталым конскім гноем і наўздагон свісталі ў два пальцы і ўлюлюкалі. А на Замкавай вуліцы і таго горай. Цяжкае гарадское пахмелле.

Ды толькі позна ўжо: за два дні паспелі сцягнуць у Магілёў такое войска, што кожны трэці чалавек на вуліцы – латнік або ўзброены дваранін.

16

Намеснік войта, адзін з упраўляючых горадам

Даведаліся мы толькі, што Ірына жывая. Сядзіць у склепе, у клетцы, на Ветранай вуліцы, каля драўлянай брамы. І нават на пробу вогненную яе яшчэ не ставілі і наўрад ці паставяць – усім ясна, невінаватая.

Гамарня, носяць на каромыслах цэбры з яблыкамі, мяшчане журавіны марожаныя з рук ірвуць – на пахмелку, штурхаюцца разносчыкі, непатрэбныя дзеўкі.

І раптам зараўлі дуды, расступіўся народ, і – як паміж сцен – прайшла гарадская варта, а за ёю шэсць чалавек у дарагім сукне, з пальцамі, унізанымі золатам і каменнямі.

– Магістрат ідзе. Войт, – зашапталіся ў натоўпе.

Ішлі яны, апусціўшы вочы. Толькі што самі аддалі Ракутовіча ў рукі замкаваму правасуддзю. Ды і нічога нельга было зрабіць – дваране замкавай юрысдыкцыі падпадаюць. Вытаргавалі толькі, каб судзілі ў ратушы і каб у складзе судзілішча быць войту і двум радцам, і на тым дзякуй.

Некалькі дзён кідалася пані Любка па горадзе. Усе яе прынялі, і ласкава аднесліся, і шкадавалі за ўдовіна гора і сіроцтва сына. Сказалі, што быць ёй галоўнай сведкай і пры вынясенні выраку дадзены ёй “цяжкі голас” права выказаць сваю думку. Яны ўздыхнула. Ясна было, куды вядзе справу

каптуровы [17] суддзя.

17

Суддзя, якога выбіраюць з дваран на час смуты або міжцарства

А на Аляксея, божага чалавека, да Замкавай столькі народу збеглася – не прапхнуцца праз натоўп. Ледзь нам удалося ўзабрацца на ганак у доме былога войта Славенскага. Сам ён ужо год трыццаць як у зямлі спачываў, а ў доме жыла яго звар’яцелая жонка-дваранка ды дачка-пярэстарак.

Стаім, ціскаемся. Сырасць такая золкая.

І раптам зашумеў, неахвотна даў дарогу магілёўскі люд. Убачыў я перш за ўсё коннага чалавека ў чорным, насатага, са шчокамі, якія быццам да зубоў прыліпалі. Галава непакрытая – яшчэ б, скруха: нобіля, што зганьбіў саслоўе, судзіць давядзецца.

А за насатым яшчэ і яшчэ коннікі, у парчы, сабалях, утэрфіне [18] . Шаблі рознакаляровымі агеньчыкамі ззяюць.

Прыехалі Дэспат-Зяновіч, Загорскі, Сапега, князь Друцкі – судзіць у ратушу. І павезлі з сабою універсал караля, згоду рэляцыйнага суда на любое рашэнне дваран аб нобілю Ракутовічу.

І не паспелі праехаць – завыў, загаласіў юродзівы, прабег за імі, закрываючы пальцамі – у засохлай крыві – вочы.

– Дэманаў бачу, чорныя ўсе... лятуць! Светленькага агнца хочуць зарэзаць, кішкі ягоныя зубамі валачыць.

18

Тонкае, вельмі дарагое сукно 

Народ шарахнуўся ўбок. А тыя праехалі да ратушы, і дзверы зачынілі.

Да вечара яны там прэлі. І наступнага дня. А мы абодва дні стаялі ля дзвярэй ратушы і на ганку. Пані Любку выклікалі сведкай, але яна сказала, што Раман мужа ў баі забіў і езуітаў павесіў за атруту, усяму ж астатняму даў літасць. І пад канец самлела.

Суд застаўся ёю вельмі незадаволены.

А народ усё больш шумеў ля дзвярэй ратушы і на плошчах. Я сам чуў, як багаты хлопец з мяшчан, абуты ў саф’янавы кабці, у лісіным кітліку наапашкі, крычаў нема:

– Не даць ім Рамана на разарванне. Ён веру правую ўратаваць хацеў, як продак ягоны ратаваў ад татар. Усім вядома, што не Міндоўг іх біў ля Крутагор’я. Ён і граматы дагары нагамі трымаў, кажух смярдзючы. Хто конніцу татарскую апракінуў? Ракута, Раманаў продак!.. Таму мы і белыя, што татар не нюхалі!

Людзі рваліся і да дзвярэй ратушы, крычалі:

– Няправедная гэта справа, нобіля судзіць.

І ім паказалі ўдаву Кізгайлы, жывое абвінавачанне, і немаўлятка Якуба паказвалі з гульбішча, лаялі Ракутовіча:

– Немаўля нявіннае яшчэ ў чэраве асіраціў. Ірад! Вораг усіх беларусцаў з існымі!

А спрэчкі ў ратушы ўсё цягнуліся. Сапега з Друцкім стаялі за смерць. Але магістрат быў супраць. І на яго бок схіліліся Дэспат-Зяновіч і Загорскі. Апасаліся, не было б спакусы для малых.

Крычалі да хрыпаты, лаялі адзін аднаго псамі і па-іншаму. І, можа, нічога б не вырашылі, каб не прыйшлі людзі з Лупалава і Падуспення. У натаўпе адразу засмярдзела скурамі і рогам, і крычаць пачаў натоўп зусім іначай:

Поделиться:
Популярные книги

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая