Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

На вуліцы рассыпецца шротам сухі і рэзкі трамвайны званок. I ты ўспомніш, што гэта — ваша падвоканне. Праўдзівей, ты ведаў гэта з самага пачатку, але марудзіў, каб не адразу... А званок стаўся нібы сігналам: час!

Вось тут вы з ім зухавалі перад дзяўчатамі, знарок паволі набіваючы духмяным валакністым тытунём вашу адну на двух адмысловую люльку, і насмоктваліся за перапынак да лёгкага галавакружэння, а потым кінулі, бо вырашылі, што гэта няшчыра і ненатуральна. Вы змагаліся за шчырасць ва ўсім, вы жадалі «быць, а не здаваццаоі непарушна верылі, што захаваць душу амаль

гэтаксама лёгка, як, напрыклад, вывучыць табліцу множання,— дастаткова толькі захацець.

Аднойчы ўлетку вы два тыдні жылі ўдвух на парослай хвоямі выспе ляснога возера, і вечарамі ты ляжаў ля вогнішча, глядзеў на зоры, і цябе поўніла светлая, як бярозавы гай, радасць ад таго, што ёсць на свеце ён. А ён вялізнымі літарамі накрэсліў на мыльцы вашы імёны...

Днямі ён быў праездам у тваім горадзе, пазваніў з вакзала, і ты паклікаў яго да сябе. Паклікаў, хоць і ведаў, што прыйдзецца прытушаць цягучыя стылыя паўзы, цэдзячы віно з кілішка, што будзеш хаваць вочы, каб не сустрэцца знячэўку з ягонымі, баючыся выдаць сябе, нібы ты ў нечым вінаваты. А ён будзе гаварыць пра хакей, пра свае перспектывы, пра цэны на гаражы, яшчэ пра нешта...

I тут, на падвоканні, спытаеш сябе: навошта ты запрашаў яго, навошта зрэдку пішаш яму буйным почыркам пакутлівы і нішчымны ліст на адну старонку? Дзячыш за тыя вечары ля вогнішча, за тую радасць, якая, здавалася, магла абняць цэлы свет, за кнігі, за размовы, за думкі, за ўсё, без чаго ты мог бы застацца ў жыцці матылём над поплавам?.. Захочаш спыніць, абарваць думку, але яна неслухмянай ручаінаю прарвецца праз тваю забарону. На душы зробіцца каламутна і ніякавата, як быццам ты пахваліўся, прынізіўшы другога, але яшчэ горш будзе ад таго, што — праўда.

Дзячыш... Хіба за тое, што без яго ты не стаў бы самім сабой цяперашнім, можна неяк аддзячыць цяперашняму яму? I само адчуванне абавязку аддзячыць — што гэта, як не адзнака таго, што між вамі ўсё скончылася, а спадзявацца нешта вярнуць гэтаксама наіўна, як спрабаваць сабраць на круглую пятачку абляцелага дзьмухаўца ўсе яго тычынкі; у жыцці ёсць выпадкі, калі ўжо позна, і самае страшнае, што мы часцей за ўсё і разумеем гэта тады, калі ўжо сапраўды бывае позна.

«Ну як, як такое магло здарыцца?» — падумаеш, а здасца — ускрыкнеш. I не знойдзецца адказу, а будзе адно горкае разуменне, што і ты, які быў побач, у нечым прычыніўся да таго, што адбылося з ім.

Нібыта ўцякаючы ад кагосьці, збяжыш па лесвіцы... Уволю паздзекуешся са сваёй чуллівасці, але ўсё-ткі не ўтрымаешся і зойдзеш у інтэрнат.

У пакоі ўсё будзе іншым — выразаная з часопіса каляровая фотка патлатых гітарыстаў новай «групы», падсвечнік з аплытаю свечкай... Але паставіш на стол пару бутэлек піва, хлопцы палезуць па шклянкі, і ў шкапчыку ты ўгледзіш вашу старую ўчарнелую патэльню, і да душы здзівішся, што простай патэльні можна ўсцешыцца так, як рэдка чаму ў жыцці.

А хлопцы, вядома, будуць мець цябе за дзівака. Яны вып'юць па кроплі з рознакаліберных шклянак, дзеля прыліку памаўчаць. Затым адзін некуды зазбіраецца, і ты зразумееш, што іх цікавасць да цябе высілілася і трэба ісці.

Будзеш чакаць свой начны

аўтобус, і падумаецца пра сябра, які цяпер далёка, ды ў вас будуць іншыя дні і вечары, многа-многа, безліч дзён і вечароў. I з ціхай радасцю і цеплынёй уявіш, як сябар чытае альбо курыць на балконе і ў цемры чырванее жарынка яго цыгарэты...

Ужо ўсе парассядуцца, а ты будзеш непрыкаяна таптацца на пляцоўцы. I нарэшце горад зразумее і лёгенька падштурхне цябе: «Ну давай, стары! Не забывай!»

I доўга будзе міргаць услед табе сваімі агнямі...

Пасля заложных халодных дажджоў чыста вызарыць. Над начнымі палямі ў зыркім мройным малодзіве будзе песціцца востры і звонкі — хоць жаць ім — маладзік.

I спакваля ўвойдзе ў душу дзіўная ўладная заміранасць. Будзеш прыцішана, без думак глядзець на ноч і неўпрыкмет заснеш, і сасніцца няўлоўны, светлы і журботны сон з высокаю травой і белагаловым малым, з хуткімі пяшчотнымі вуснамі і яшчэ з нечым, таксама цудоўным і шчымлівым...

Прахопішся, калі ноч ужо стане святлець. Папросіш вадзіцеля спыніцца на далёкай ускраіне і пойдзеш далей пешшу.

Будзе налівацца пунсам дзянніца, будуць раставаць зоркі і ярчэць антонаўкі ў садах.

I падымецца несляпучае пераспелае сонца.

I неба будзе падвышаным і нечапана блакітным.

I ты неяк пранізліва зразумееш, што бярэцца на бабіна лета, што будзе задумёны, засінены па даляглядах смугою дзень з палахлівай трапяткой цеплынёю і незнаёмай, трошкі захмялелай ад гэтага дня дзяўчынай, якую ты абавязкова спаткаеш на вуліцы і ўбачыш у яе чорных валасах павучынку...

I раптам, нібыта крынічнай вадой у спякоту, захлынешся пякучым і поўным у край адчуваннем жыцця з усім яго хараством, радасцю і болем.

I будзеш незварушна стаяць пад высокім чыстым небам, каб не расплёскаць ні кроплі таго, што жыве зараз у табе, затрымаць яго, запамятаць...

I доўга будзеш берагчы ў партманеце два білеты: зялёны самалётавы і ружовы аўтобусны.

Прыцемкам па клёне пад тваім акном нягучна залапоча дождж...

Сыны бабкі Грыпінкі

I Тады на нашай вуліцы пад вокнамі з зялёнымі і сінімі аканіцамі стаялі прысадзістыя лавачкі на тоўстых калодках, у гародчыках цвілі пяшчотныя завушніцы, вытыкаў між штыкецін калючыя лапкі агрэст, і ад ранку да вечара грымелі, пужаючы катоў і коз, рэхвы.

Па кожнай такой вуліцы на радасць дзятве абавязкова жыве які-небудзь дзікаваты, незвычайны чалавек.

У нас гэта была бабка Грыпінка.

Нават каза ў яе была не белая ці пярэстая, як ва ўсіх наўкола, а чорная, быццам чорт, намаляваны ў маёй кніжцы з казкамі.

I ніхто пра Грыпінку нічога не ведаў, не ведалі нават, адкуль яна ў нас узялася. Казалі дарослыя толькі, што ў сваёй, уперад пустой хаціне, якая касавурылася на белы свет трыма несамавітымі акенцамі з буграка над Бяльчанкай, пасялілася бабка адразу па вайне.

Жыла Грыпінка сугнеем, у госці да яе ніхто не хадзіў — не ездзіў, і бабчын сусед дзядзька Санька, седзячы на лавачцы і спрытна круцячы адной пакінутай вайною рукой «казіную ножку», часта скардзіўся нам:

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Девятая Крепость

Катлас Эдуард
1. Акренор
Фантастика:
фэнтези
8.68
рейтинг книги
Девятая Крепость

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2