Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

— Во, мальцы, удружыў бог. За год паўслова не пачуеш.

Да таго ж бабка Грыпінка ведала травы. Як толькі свежае вясновае сонца і цёплыя туманы зганялі снег у Бяльчанку і да новага зазімку, лічы кожнае ранне, пакуль мы даглядалі свае звонкія бурштынавыя сны, бабка тэпала ў лес ці на паплавы па зёлкі.

Ці трэба казаць, што калі, стамлёныя ад гульняў і беганіны, са шчодра расфарбаванымі зялёнкай каленямі і локцямі, мы збіраліся ўвечары пад старой таполяю на сваё веча, ой колькі ўсякага рознага бывала гаворана пра Грыпінку...

Самы малы сярод нас, Юрка, пасля тых размоў, здаралася, баяўся адзін ісці ў двор, і мы

вялі яго ўсёй сябрынай. Аднак і ў нас каля Грыпінчынай хаты часцяком бегалі па скуры мурашкі.

Але ранак дазвання праганяў страхі, і наш кагал дружна імчаў на край вулкі страчаць бабку.

Яна паціху тупала, прыгорбленая, сівая, бы лебяда, даўганосая, у доўгай, да пят, картовай спадніцы. У адной руцэ — кульба, у другой — зёлкі, увязаныя ў старую хустку. Адтуль вытыркаліся то жоўтыя гронкі святаянніку, то свечачкі духмянага чабору, то чарнічнік, што добра памагае, калі нацюмрышся зялёных яблыкаў.

Мы лёталі вакол і на розныя галасы прасілі:

— Пачаруй! Пачаруй! Пачаруй!

А бабка маўчала сабе і ўзіралася ўперад, нібы мусіла ўбачыць нешта дужа важнае і баялася прапусціць.

А яшчэ... А яшчэ ў бабкі Грыпінкі былі ў садзе райкі. Раек на вуліцы не меў больш ніхто, і яны здаваліся нам смачнейшымі за ўсё самае смачнае на свеце — і за абсыпаныя цукрам «падушачкі», і за марожанае, і за бруснічнае варэнне з морквай.

У набег на райкі наша хеўра на схіле лета выпраўлялася кожны дзень. Як цудоўна было паўзці па брылёўніку, пералазіць, падсаджваючы адзін аднаго, цераз плот, джгаць да яблынь, хапацца за ніжнія сукі, уціскаць у плечы голаў пад дажджом дробных чырванашчокіх яблычкаў і хапатліва збіраць іх у запазухі ці ў шаравары!

А потым пачыналася самае цікавае. Хто-небудзь падкрадаўся да бабчынай хаціны і малаціў па сцяне палкай. Калі Грыпінка, трудна тупаючы, паказвалася з-за вугла, наша талака ўжо сядзела верхам на плоце.

Бабка абапіралася на сваго крывую кульбу і нейкім нечакана звоыкім голасам крычала:

— О-от сыны ў водпуск прыедуць! О-от штаны вам паспускаюць!

Мы, паміраючы ад смеху, сігалі з плота ў брылёўнік.

Але, калі па шчырасці, мне пасля бабчыных абяцанкаў рабілася сцішнавата. Неяк нават прысніліся два вусатыя злосныя дзядзькі: адзін быццам закруціў мне вуха і сцягваў шаравары, а другі трымаў у руцэ дужа чамусьці падобную да бацькавай папругу.

Ды толькі сыны да бабкі Грыпінкі ўсё не прыязджалі.

Аднойчы ўранні, гуляючы ў «калім-бам-ба», мы пачулі жаласнае мэканне і ўгледзелі, што на вуліцы няма чорнай бабчынай казы. Мы прыляцелі да Грыпінчынай хаты і сталі хорам мэкаць разам з казой, каб бабка хутчэй прачнулася і выпусціла яе. Але Грыпінка нешта не выходзіла, і мы раптам замаўчалі і пабеглі па дзядзьку Саньку.

Дзядзька Санька спярша пастукаў у дзверы костачкамі, забухаў кулаком, потым знайшоў трэску, прасунуў яе між вушаком і дзвярамі і адкінуў зашчапку.

— Ідзіце, мальцы, ідзіце, гуляйце...— замахаў дзядзька рукой, паказаўшыся праз хвіліну на парозе.— Не ваша тут дзела.

Надвечар мы сядзелі пад старой таполяю. Мы ведалі, што Грыпінка памерла, нам было яе шкада, але за дзень ужо неяк перашкадавалася, і цяпер нам найбольш рупіла, ці будзе, калі бабку павязуць на могілкі, граць аркестр, як тады, калі хавалі дзеда з суседняй вуліцы. Нам дужа хацелася, каб зноў прыйшлі музыкі з вялізным барабанам і блішчастымі трубамі і талеркамі.

Да нас падышоў і сеў

поруч на траву дзядзька Санька. Гэтым разам ён чамусьці ніяк не мог зладзіць сваю «казіную ножку».

— Во яно, мальцы, як...— нарэшце зацягнуўшыся, загаварыў дзядзька.— Яно ж няможна радні не даць знаць. Дык я адрасы глядзець стаў. Дык няма нідзе. А ў стале тамака, пад свечкамі, пахаронкі... Сыны... Валодзькам ды Грышкам звалі... Пад самую пабеду ўжо гэта... Во яно, мальцы, як...

— А што гэта — пахаронкі? — нясмела спытаў самы малы сярод нас, Юрка, калі дзядзька Санька, цяжка падняўшыся, пайшоў.

— Гэта калі татку заб'юць,— прыцішана адказаў нехта.

Мы сядзелі пад таполяй, маўчалі і думалі.

...Райкі ў тое лета ўрадзілі наўздзіў. Трыма агромністымі вогнішчамі гарэлі каля пустой Грыпінчынай хаціны яблыні. Толькі пад прымаразкі пагасіў іх вецер.

Тую нашу вуліцу даўно забудавалі сучаенымі шматпавярховікамі, але, калі іду па ёй, кожны раз здаецца мне, што вось-вось убачу, як Грыпінка, прыгорбленая, сівая, бы лебяда, трудна тупае, абапіраючыся на кульбу, здаецца, пачую, як нечакана звонкім голасам крычыць:

— О-от сыны ў водпуск прыедуць!..

Добры дзень, мая Шыпшьша!

Л. В.

Добры дзень, мая Шыпшына!

Я не баюся назваць цябе так, бо ты не атрымаеш гэтага ліста, хоць я і кіну яго заўтра ў паштовую скрынку, хоць на канверце будуць і назва твайго горада і тваё імя. Ты не атрымаеш яго, таму што лісты можна пасылаць толькі ў будучае, а я напісаў у мінулае, у тыя два навылёт прапахлыя маладым сенам тыдні.

Паслухай, табе ніколі не здаецца — у лютаўскую халадэчу з буйнымі і калючымі зорамі ці ў золкую лістападаўскую імжаку, калі, вось як цяпер, хочацца наглуха зашторыць воккы,— табе не здаецца, што там, у нас, заўсёды ліпень, макаўка лета, і, калі ідзеш роснай вечароваю сцежкай усцяж чыгункі, з-пад ног ратуецца процьма жабянятаў, учарашніх апалонікаў, што яшчэ не ачомаліся ад шчасця свайго другога нараджэння на свет? I зусім побач старая, набакір надзетая на ўзлобак дашчаная адрынка, дзе заміж чацвёртага слупа-старчака стаўбурніцай бярэзіны, што па начах кратае страху асцярожлівымі галінкамі. I гэты першабытны, вытканы з безлічы невідочных тонкіх ніцей пах... Ён не месціцца ў цеснай адрынцы, сцякае па лесках у мееячную ноч, плыве да копанкі, на цёмна-срэбным сподку якой цьмяна свецяцца сузор'і жоўтых гарлачыкаў... А звонкай ад свежасці раніцай у блакітным прастакутніку разнасцежаных дзверцаў з'яўляецца, адразу набліжаючы да нас неба, белая птушка, і мы робім адкрыццё, што ў нашых мовах у яе ад усеагульнай любові па два імені, і на хвіліну ўспыхвае дураслівая спрэчка, піто прыгажэй: нашае бусел ці вашае гандрас...

Але я хацеў пачаць не адсюль. Я хацеў пачаць з таго, што, калі б я быў паэтам, то неадменна стварыў бы не вельмі артадаксальную оду аўтобусным зайцам. Так, аўтобусным зайцам, бо без іх звяліся б і кантралёры, а значыць, не адбылося б нічога: ні нашага ліпеня, ні гэтага ліста, ні мяне самога, такога, які я ёсць.

Для цябе яшчэ не згубіўся сярод тысячаў іншых той спякотны дзень з жоўтым «Ікарусам», які, заплюшчыўшы вочы, няцяжка было ўявіць саунаю на колах? Я ехаў на вакзал. Заўтра пачынаўся мой першы адпачынак. Дома стаяў чамадан з кшгамі і стосам чыстых нататнікаў, і на вокладцы верхняга было з жахлівай самаўпэўненасцю выведзена: аповесць.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Девятая Крепость

Катлас Эдуард
1. Акренор
Фантастика:
фэнтези
8.68
рейтинг книги
Девятая Крепость

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2