Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

– - У нас тут добра.

– - Адзін чалавек мне раіў: ніколі не вяртайся туды, дзе табе некалі было добра. Цябе там сустрэне нуда.

– - Я гэта таксама ведаю, бо змушаная хадзіць па сцежках маладосці. Але гэта, калі ідзеш без клопату.

– - Дзе прыдбаць такі клопат, ад якога чэзне нуда?

– - Клопат прыдбаць лёгка. Спачатку трэба ўзяць сабаку, потым знайсці жанчыну, а па вясне пасадзіць бульбу і купіць парася. Але найперш вам след павесіць фіранкі на вокнах. Хто не ідзе па ходніку, зазірае ў хату. Гэта

як жыць на шашы.

– - Мне звыкла жыць у дарозе.

– - Я вам пашыю фіранкі.

– - Дзякуй. Сёння чырвонае сонца і падвячоркам мароз асядзе на вокнах. Вось і будзе мне заслона ад чужога вока.

– - Маразы ў нас доўга не трымаюцца.

– - А што на свеце доўга трымаецца?

– - Вашая праўда. Але якраз таму і патрэбныя фіранкі. Яны, як запруда на рэчцы, затрымліваюць струменчык часу і тады яго збіраецца даволі, каб нарадзіць дзяцей і дачакацца ўнукаў.

Як быццам іх шпурлянулі, пападалі на сцежку вераб’і.

Ён стаяў на ганку і ганку было прыемна, што на яго абапіраецца гаспадар.

– - Пастой ля дзвярэй,-- схітраваў ганак.--Дзьверы любяць быць зачыненымі.

– - Мы любім, каб нас зачынялі. А гэта зусім іншае.

З розных куткоў зімы вярталіся на ноч людзі і машыны. Ён глядзеў на людзей і машыны, слухаў галашэнне варон, чорным кропам засмеціўшых барву неба, і казаў ці то ганку, ці то дзьвярам:

– - Добра бярэцца на мароз. Не адзін варабей акалее да ранку, калі не ўваб’ецца ў застрэшша.

– - Халера іх не возьме. Такая шкодная птушка, дзе крок зробіць, там і нагадзіць,-- сварліва заўважыў ганак.

– - Не ўсё раўно, хто па табе топчацца, чалавек ці птушка? А дзьверы – адно для чалавека.

– - Ды хопіць вам сварыцца, разумнікі,-- памяркоўна сказаў чалавек, аббіў боты ад снегу і ўвайшоў у хату.

У сенях зняў ватоўку, скінуў на цвік шапку і пасунуў твар да люстэрка.

– - Здымі бараду,-- параіла люстэрка.-- Жанчыны любяць маладых.

– - Жанчыны любяць тых, хто іх любіць, -- запярэчыў ён і нахіліўся распаліць пліту.

– - Ну як табе сёння на бацькаўшчыне?—адно ўсчаўшыся, запытаўся агонь.

– - Так сабе,-- адказаў ён і прычыніў засланку.

Як толькі ў вакне суседкі гасла святло, ён падсоўваў да ложка табурэтку, ставіў на яе попельніцу, кубак з моцнай гарбатай і залазіў пад коўдру.

Ён муліў бакі, паліў цыгарэты, зрэдку глытаў гарбату і думаў усё пра адно. Ён вярнуўся на бацькаўшчыну жыць ці паміраць? Калі жыць, дык трэба павесіць фіранкі на вокнах і шукаць нейкую сталую працу.

Аднак жыць не вельмі хацелася. Ён ужо раней перабраў усё, што ў жыцця было загатавана для чалавека, а паўтарацца, пэўна ж, не мела сэнсу.

Жыць не вельмі хацелася, паміраць таксама. Як ні круці, выходзіла зноў праставаць у дарогу. Там хутчэй стаптаць рэшткі гадоў.

Але перш чым звягнуць брамкай, трэба было ўспомніць, чаму ён вярнуўся да хаты?

Можа

ён проста стаміўся шукаць прытулак на ноч?

Дарога – гэта пошук прытулку на ноч. Вось і ўся яе немудрагелістая праўда. І нічога іншага ў дарогі няма. Як толькі знайшоў прытулак, дзень прамінуў. А назаўтра будзе ранейшы клопат. І гэтак да скону, які аднойчы выхапіць цябе з плыні часу і тымсамым назаўжды прыбярэ ўсе твае турботы.

Ён раз-пораз перагортваў ацалелыя старонкі ўспамінаў, пакуль не зразумеў, што ўсё гэта дарма. Бо мінулае і будучае ходзяць рознымі сцежкамі. Таму няма сэнсу ні азірацца за спіну, ні пільнаваць далягляд. Без дай прычыны вярнуўся і гэтаксама пойдзе адсюль. Нішто нідзе не трымае чалавека, калі ўвесь ягоны набытак – адзінота.

У сінім прадонні неба самотна кружляў вазок, а на выстылай зямлі некуда беглі хуткія сані. Ад чырвонага сонца і белага снега жыццё здавалася прыгожым і завершаным, як велікоднае яйка. Ён ішоў з крамы і нёс у торбе віно, а ў кішэнях цыгарэты. Насустрач трапляліся местачкоўцы, але яны яго не цікавілі. У адрозненне ад дрэваў, снегу, гурта сініцаў на бэзавым кустоўі, людзі былі выпадковымі ў гэтай чырвона-белай стыні...

Абмінаючы могілкі, ён пачуў, як за каменным мурам дзяўбуць грунт сталёвыя ламы.

– - Зайдзі,-- сказаў цень.

Жалезная брама была расчыненая і ён збочыў з ходніка.

– - Бог у помач.

– - Дзякуй на добрым слове.

– - Птушка птушку не хавае, звер -- таксама. Адно чалавек баіцца сябе мёртвага і засыпае зямлёй,-- сказаў ён абы сказаць.

– - Калі летам, дык яшчэ нічога,-- заўважылі яму.

– - Па вялікіх гарадах зямлю не трэба дзяўбсці, бо там нябожчыкаў у печах паляць.

– - Замест дроў?!

Ад такой навіны ўсе кінулі грукатаць.

– -У вялікіх гарадах столькі народу, што калі кожнаму нябожчыку аддаць па кавалку зямлі, дык не будзе дзе жыць, адно як на могілках,-- растлумачыў ён

– - Скуль столькі людзей развялося? Можа іх аднекуль прысылаюць, дзе няма месца хаваць?—загаварылі іншыя.

Але доўга гаманіць не выпадала.

– - Неўзабаве нябожчыкак прывязуць,-- патлумачылі яму на развітанне.

На могілках зноў усчаўся грукат. Вароны адразу пападалі ў неба, а на гурбы снегу асыпалася дробнае вецце. І туды асыпалася, дзе пад зямлёй і снегам ляжалі яго бацька ды маці...

Цяпер у той бок нават сцежкі не было.

Апошнім часам людзі яго мала цікавілі, але жанчыны яшчэ вабілі, бо ў чэраве не скончылася хэнць. Таму аднойчы ён не вытрываў і пагрукаў у дзьверы суседкі.

– - Я не ведаю, чаго прыйшоў,-- паспавядаўся ён.

– - Суседзі ходзяць адзін да аднаго таму, што яны суседзі.

– - Дзе вашыя дзеці?—запытаўся ён потым.

– - Яны служаць анёламі.

– - А гаспадар?

– - Парукаўся з д’яблам.

– - Я ніколі не бачыў яго на падворку.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие