Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

– - Ну то пытайся.

– - Твой бацька збудаваў жытло, выкапаў студню, змайстраваў варштат. А што зрабіў ты?

– - Я бавіўся жыццём, як цацкай, пакуль не апрыкла. А цяпер вось думаю, якога яшчэ ражна мне трэба? Ты не ведаеш?

– - Чалавеку нічога не трэба, абы было што рабіць. А работа ёсць заўсёды. Таму чалавеку нічога не трэба.

– - Хіба чалавек усяго толькі прылада?

– - Чалавека выпраўляюць сюды не на пагулянку. Так лічыў твой бацька. І той, хто не лянуецца, будзе мець пасля ласку на тым свеце, а лайдака зноў вернуць, каб рабіў тут самую брудную работу.

– -

Мне хапіла аднаго разу, болей я не хачу.

– - Тады бярыся за справу. Можа яшчэ паспееш…

– - Каб жа я ведаў, за што мне брацца?

– - А чаму цябе навучылі?

– - Хадзіць па дарогах і без дарог.

– - Хада – гэта не работа, хада – гэта шлях да работы. А калі ты прыходзіў, дык што там рабіў?

– - Калі я прыходзіў, то ішоў далей.

– - Дык ты пасвіў вецер,-- здагадаўся варштат.

На падворку суседа бязладна скакала сякера. Ён падумаў, што яму не абыйсціся без сякеры і пайшоў праз дарогу да суседа.

Пасярод занядбанага двара стаяў маленькі вазок з брэзентавымі крыламі. Дробны, як згублены грошык, гаспадар кінуў абчэсваць бярозавы калок і з ахвотай патлумачыў:

– - Раней я хацеў змайстраваць драбіну на неба, але пасля ўзважыў: ну, усцягнуся туды, і што? Буду сядзець на драбіне, як жаба на карчы.

– - Калі паляціш, накінь кажух. На небе халадней, чым на зямлі.

– - Я сена нацерушу і посцілкай падаткнуся.

– - А куды табе трэба?

– - Абы ад зямлі адарвацца. Каб ты адно ведаў, як яна мне апрыкла.

– - Ці вернешся?

– - Не ведаю. Дзяцей у мяне не было, а жонка памерла. Цяпер куды закарціць, туды і палячу. Ніхто за крысо не трымае.

– - Сякеру з сабой возьмеш?

– - На халеру яна здалася? Яшчэ зваліцца каму на галаву.

– - Ну, тады ляці.

– - Можа дзе жонку сустрэну.

– - Жанчыны на неба рэдка трапляюць.

– - Хто ведае? Людзі чаго толькі не чаўпуць, а як яно на самой справе бывае, хто ведае?

Сонца было лагодным, а далеч празрыстай. У накірунку выраю шуганула ладная сціжма ластавак і зноў запанаваў пакой.

Каб восень была заўсёды, паміраць было б лёгка, -- думаў ён, напрасткі прамінаючы пожню.

Ад хутара дзеда засталіся толькі састарэлая дзічка і мураваны склеп. Падчас вайны ў ім хаваліся людзі з суседніх вёсак, а ў мірную пару на доўгіх паліцах берагліся да вясны антонаўкі і каштэлі.

– - Бомбы – гэта яшчэ не самае горшае,-- сказаў склеп.

– - Ці быве што горшае за вайну?

Не дачакаўшыся адказу, ён па ацалелых сходах сыйшоў ў нетры. У даўкай цемры пахла не яблыкамі, а невараццю.

Ён запаліў сярнічку, каб агледзецца і прайсці аж да тыльнай сцяны, дзе звычайна клаліся каштэлі. Падшыванцам ён заўсёды чакаў зручнага моманту, каб крадком праслізнуць туды і з пахкай цемры выхапіць салодкі, як грэх, яблык.

– - Не хадзі туды,-- сказаў склеп.

І ён паслухаўся, ды і сярнічка ўжо згасла.

На сонцы ціха назвоньвала цішыню срэбра павуты. Удзірванелая зямля была спрэс усланая дробнюткімі грушамі. Ён падумаў перапытацца пра вайну яшчэ ў дрэва, але адразу расхацеў. Калі восенню на гарышча не ссыпаюць дзічкі, а ў склеп яблыкі – дык што там у каго

пытацца. Ён толькі назбіраў поўную торбу дзічак і пайшоў. Але ўжо не напрасткі праз пожню, а па ледзь прыкметнай сцежцы да гасцінца.

Яна карміла курэй, ён стаяў пад яблыняй і спадылба пазіраў на нізкае сонца. Неўзабаве сонца асела ў гушчар старых могілак, а куры разбрыліся па завуголлю. Трэба было развітвацца, аднак яны марудзілі. Жанчына азірнулася і знайшла сабе зграбаць бацвінне, а ён глядзеў на яе і думаў, што іхнія хаты амаль кранаюць адна адну стрэхамі і гэта, напэўна ж, не выпадкова.

– - Вам трэба паставіць плот,-- сказала яна.—Не агароджаная хата, як голая дзеўка…

– - Тады давядзецца хадзіць да вас праз вуліцу.

– - Можна зрабіць брамку.

– - Брамка будзе рыпець.

– - У дбайнага гаспадара брамка не рыпіць.

Раптам зашумела неба і над імі прыпыніўся вазок. Сусед схіліўся долу і радасна паведаміў:

– - Цяпер я ведаю, чым ёсць вецер. Гэта такія дробненькія вусякі, можа ў сто разоў драбнейшыя за вош. Яны збіраюцца натоўпамі і лётаюць абы куды, а мы кажам, што гэта дзьме вецер. Раней я ўсё дзівіўся, як можа дзьмуць тое, чаго няма, бо калі вецер ні дзьме, дык яго няма…

– - Ты часам не бачыў там двух анёлкаў?-- перапыніла яго жанчына.--Такія ружовенькія, з маркотнымі вачыма…

– - Там шмат хто снуе, хіба ўсіх упомніш,-- сцепануў плячыма сусед і пакіраваў на свой падворак.

Над імі зноў расхінулася настылае шэрае неба і яны доўга ўглядаліся ў гэтую шэрань, спрабуючы разгледзець прыкметы тамтэйшага жыцця. Але адсюль нічога не было відаць. Яны ўнурыліся кожны ў сваё і моўчкі разбрыліся па хатах.

Каторы дзень таўстаматыя хмары наплывалі на мястэчка, каб тут апрастацца ад сцюдзёнага друзу. Гурбы снегу падымаліся на вачах і ў нейкі момант перапынілі ўсялякі рух. Нават трактары кінулі грукатаць, каб не захлынуцца снегам. Свет знерухомеў і што ні рэч, што ні істота – усё апынулася сам-насам, як быццам ужо выспела вечнасць. Быццё страціла свой пакрыёмы змест, які раней трымаўся на повязях усяго з усім, і прысутнасць кожнага цяпер высвятлялася адно яго уласным сэнсам. А калі ў ва мне ніякага сэнсу няма, сам у сябе запытаўся чалавек, а яго напэўна няма, дык што можа акрэсліць мой змест? Хіба толькі вось гэтыя дзьверы, гэтая лава, гэтая столь над галавой. Ці не таму чалавек выгароджвае сабе месца ў прасторы плотам, сценамі, фіранкай, што без хоць якой агароджы ён адно рухомая цень на пялёстках быцця?

Чалавек глядзеў на засмечаную снегам шыбу і слухаў, як запавольваюць хаду ходзікі. Неўзабаве яны зусім спыніліся. У хаце запанавала цішыня. Сэрца таксама ўтаймавалася. Гэтую хвіліну ён чакаў шмат гадоў, на яе прышласць абапіраўся, прымаючы будучыню. І вось яна настала. Свет белы ад снега і ён у сваёй хаце лашчыцца спіной да выпаленай печы.

Вецер вымеў з нябёсаў увесь ледзяны хлуд і жанчына з мужчынай зноў перастрэліся ля студні.

– - Вы яшчэ тут?-- як бы здзівілася яна.

– - Можа і няблага, што я вярнуўся на зіму. Пакуль растане снег і высахнуць дарогі, я, можа, абвыкнуся. Зімой хочацца быць там, дзе ты ёсць, а ўлетку там, дзе цябе няма.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие