Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Беларускае слова

Валянціну Рабкевічу

Беларускае слова ад спеву, Бо спявае ў ім даўніна. Беларускае слова ад гневу, Ад Ярылы, ад Перуна. Беларускае слова ад ласкі — Сведчаць вусны ды салаўі, — Не наймалася ні ў падпаскі, Ні ў падбрэхічы, ні ў халуі. Беларускае слова ад злосці Да няпрошаных прыбышоў, Асалоду п’е з чараў мілосці, Медавуху духу — з каўшоў. Беларускае слова ад славы, Ад ракі, дзе светлае дно. Госці ўстануць з застольнай лавы, Як у хату зойдзе яно. Беларускае слова ад Бога, Слову нашаму Бог дапамог. Хто
не любіць яго, ад тога
Назаўсёды адвернецца Бог!

Курапаты

Свечка пацепвае Павекам успалымнелым — У гарачае вока запала Парушынка ляманту. Крыж паўтарае Паставу Хрыста. Старыя хіляцца Абнылымі каласамі, З якіх Павыдзяўбаныя зярняты…

Негабляваная дамавіна

Прывітаўшы балацявіністыя Агароднікі, Льга палуднаваць цішынёй На радзіме Дубоўкі, І захацець, і пачуць аднекуль вокліч: «…мой родненькі», Але нельга адбыць за паэта радоўкі, Радоўкі радка, як і ён, беспрытульніка. Хата вочы субожыла, адчуваючы здраду. Плот надумаў валіцца. Злубела дуддзё шчавульніка. Іржавее дрот дзікавага вінаграду. Тут роспач локці кусаць павінна. Ліст, як нязважаны грэх, За каўнер недаверу падае. Без паэта радзіма — Негабляваная дамавіна, Успамінамі жывымі шурпатая.

8 верасня 1514 года

Як гаварцьмем з рознаю поршаю, З той, Што сябе называе вялікаю, Мы даказалі У бітве пад Воршаю Не толькі мечам, Не толькі пікаю. Мы даказалі воляй крывіцкаю, Канстанціна Астрожскага геніем. І выжлам прадажным Дух наш не выцкаваць. Мы будзем жывыя І стаўшы ценямі!

Суцяшэнне

Бо вы, людзі разумныя, ахвоча церпіце неразумных; церпіце, калі хто вас панявольвае, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто вас за нікчэмнасць мае, калі хто б’е вас па твары.

Другое пасланне Апостала Паўла да карынфенаў 11:19,20
Няўжо цярпець, як і цярпелі мы, Ці толькі нам стае на ціхасць моцы, Няўжо нямыты прыхадзень нямы Чысцейшы, чымся нашыя прамоўцы. Ці ў роднай хаце, рубленай з вякоў, Мы будзем глухнуць, быццам кватаранты, Каб злыдні мелі нас за дзівакоў, Хвалілі люта: люд вы талерантны! Каб пастка пашчу шчэрыла шырэй, Каб рукі ў кайданах былі абедзве, Каб абіралі нас яшчэ шчырэй, Нам пакідалі воўчае аб’еддзе. Каб зброд, няварты нашае гразі, Меў за нікчэмнасць нас Ды біў па твары, Каб здзірца быў у рызе, Мы — ў рыззі, Каб мы прасілі ў ката самі кары. Здаецца, род наш Радавод вядзе З таго, калі Гасподзь яшчэ ў лагодзе Прымеркаваў, каго сяліць і дзе, Суцешыў крывічоў: Трывай, Народзе! Пераганяем мы бяду ў хадзе. Калі ж Гасподзь трываць нам скажа: Годзе?!

Мы ёсць таму

Мы ёсць таму, Што слова Бога Назвала літасціва нас І рупіцца на пэўны час Асцерагаць ад вока злога. Так і не ўцяміўшы нічога, У цемру йдзём, Адкуль прыйшлі. Дасць іншым памяць на зямлі, А нас забудзе Слова Бога…

Табе

Скінь кляймо варожых трантаў. Хай твой стан не абражае. Мова ўсьлед ідзе чужая, Як дзіця ад акупантаў, — Хоць твае смактала грудзі, Вырасла з душой сытою. Аднакрэўцы сіратою Выбіцца нялёгка ў людзі. Ты вякуеш
удавою,
Па чужых блукаеш хатах, Пакаёўкаю ў багатых — Ні пакоя, ні спакою.
А сыны? Яны зацята Чубяцца паміж сабою. Сэрца не шчыміць журбою, Што гніе ў матулі хата. Як сваю патраціш сілу, Свет твайго не ўчуе кроку, Шашаль помслівы папроку Сточыць сцены небасхілу.

* * * Што валун?

Што валун? Толькі бокі вылежвае У злінялым сваім каптане. А зямля з-пад рыдлёўкі Вясною І абветранай баразною, І магілай свежаю Тхне. І пасланніцай Усявышняга На грахоўнай зямлі сьвятая Маладзенькая вішня Першы раз зацвітае. …Што магіла, Што градка — Адна ў іх апратка…

Агонь

Юр згадаўшы, расплыўся ва ўсмешцы Ярыла, І зляцела іскрынка з усмешкі ягонае — І прачнуўся агонь, Полымя завірыла, І пажар пакаціўся ярамі, адхонамі. І курылася купа, стагналі аблогі, Вывіваўся ўшалела агонь у агоніі. Хмара чухала бок чарналессю аб рогі, Туманом слаўся дым над загнанымі гонямі. Навальніца-нявольніца шал затушыла, Задушыла рахрыстанага залеваю. Па сваім нарачонку цямней затужыла Беспрасветная цемра ўдавою ззалелаю. Цемра думае суха ў зацятай жалобе, Як бы выкрасці ёй бліскавічнае крэсіва. Да пары спіць у дрэве, ў заломе, ў сломе Нецярпліўца агню гаманкая экспрэсія.

Слуцкім паўстанцам

Пакутнікаў хапала нацыі, Змаганцаў не было каб густа. Паўстанцы слуцкія! Выгнанацамі Акрыла вас жалобы хуста. Як і ў часіны Каліноўскага, Паўстала шляхта й аратаі. Анёлы — Воі войска боскага Хацелі быць у вас братамі. Вы не чакалі раю скорага, Да чужакоў не мелі веры. Вам з двух бакоў хапала ворага. Вам адчынялі ў пекла дзверы. Паўстанцы! Ва ўвайшлі ў гісторыю, Трывацьме у ёй ныне й прысна. Свая зямля была апораю. У сведках Семежава й Вызна. Палеглі вы, Ды жыць працягвае Гнеў, незатушаны гадамі. Дасюль ваш спеў гучыць прысягаю: — Мы выйдзем шчыльнымі радамі…

* * * Язэп Драздовіч…

Язэп Драздовіч — Павятовы Мікеланджэла Знаёмы быў з Сатурнам і з Ярылам. А доле Па-скупечы доля ўсмешку важыла, Не дазваляла развінуцца крылам. І ён, адкопваючы замчышчы й паганішчы, Вяртаў дамоў крывіцкі дух забраны. Пусты булён На посным вогнішчы таганячы, Стаяў каля апостальскае брамы. Ніжэліся пад мастаковымі паглядамі У церамы Ўсяслававы парогі. Драздовічавымі кілімамі пулятымі Ўсланы ў беларускі дзень дарогі. Рупліўка ластаўка вяшчуе дзень, Гняздо ўючы, І праллі лёсу натамляюць верацёны. Язэп і хлеб Перагукаліся Драздовічу. Духоўны стаў Ягоны хлеб надзённы.

Няма кладачкі…

Ну, вядома, што не забывалася, Не заелася хітрымі стравамі. Зноў крывіцкае сэрца забілася Ці ў Амерыцы, ці ў Аўстраліі. Прыгадала снягі сыпучыя І самое сябе засмучвае. …Там на хрэсьбінах, На запоінах Ці завеі, ці йскрыпкі пілікаюць. І ў лясах успамінаў замроеных Цёпла выюць ваўкі ў Піліпаўку. Ах, Калядачкі, Бліны-ладачкі!.. Ды няма Цераз мора кладачкі…
Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сборник "Войти в бездну"

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Сборник Войти в бездну

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Имена мертвых

Белаш Людмила и Александр
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Имена мертвых