Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * * На сябе нацягваюць коўдру…

На сябе нацягваюць коўдру Сексуальныя схілы Капет-Дага. Кажаны з абымшэлымі крыламі Цені свае ж даганяюць, блытаюць, Перасякаюць — Ажно ў саладкаватым вечары Шоргат стаіць ппяшчотны.

* * * Інтэлігент у першым пакаленні…

Інтэлігент у першым пакаленні, А гэта значыць, Што малы, яшчэ Кроў у малым ад нормы адхіленні Па жылах першародная цячэ. Інтэлігент у першым пакаленні, А гэта
значыць,
Што калі, калі У небе згаснуць вечныя імгненні, У даланях насіцьме вугалі.
Інтэлігент у першым пакаленні, А гэта значыць, Што пакуль, пакуль Сыходзяць мазалі, як тыя цені, Пад цэпам развітання стогне куль. За ім зачыняцца нябыту сені, Знябудзецца, забудзецца зусім У пакаленнях, Што ідуць за ім, Інтэлігент у першым пакаленні. Наступнік будзе лепшы Ці халершы — Пра гэта не даведаецца першы.

Радоўка

А ранняя вясна І ранняя зіма, Світанне ды змярканне Між сабою Падобныя. І розніцы няма Між ворывам, жнівом І між сяўбою. Пяройдзе смех у плач, Брэх — у выццё, У смерць — жыццё.

Імгненне

І цень звініць, І дол пяе, І смутак будзіцца калішні. А вочы спелыя ў яе, Як неабтрэсеныя вішні. А бровам пырхнуць бы ў гульбе, Як лёгкім крылам з-пад узмежка. Зірнеш і чуеш — У цябе На вуснах маладзее ўсмешка.

* * * Я ўсё збіраўся жыць…

Я ўсё збіраўся жыць Разважліва, як людзі, Ды ў вечным перапудзе Ўсё бег сябе тушыць. Не бачыў лісця ў траў Ад клопатаў дарэмных І ў думках пад’ярэмных Паціху дагараў. І так прайшло жыццё, Я не астыў ад спешкі. Датушыць галавешкі Глухое забыццё. Надзею напавер Бяру, што нешта будзе. Паважна жыць, як людзі, Зьбіраюся й цяпер. А дождж імжыць: ім жыць, Наступнікам настрою. І кладка над вадою Дрыжыць… А цень бяжыць.

Да партрэта Ваўчэнскага возера ў гуках

Картавы крумкат крумкача. Чабохканне ўсычэлых качак. Галантны горнецца гарлачык На край каравага карча. Падрыць спрабуе бераг крот. Хмель млявы лёгкі на ўспаміне. Любіць лабатыя глыбіні Ці не, Вагаецца чарот. Ляшчыннік моліцца на лог. Маліннік млее ад блазенства, На возе возера вязецца Аблокаў малады мурог.

Жыві і доўжы цень!

Жыві і доўжы цень сваім дарогам, Пакуль вязуць твой воз Наіву колы, Пакуль не здасца белы свет астрогам І ты не станеш перад панам Богам, Як і твая душа, Таксама голы.

* * * Вясёлы і ў сваёй пакуце…

Вясёлы
і ў сваёй пакуце
І сумны — Радасці назло — Гук выдзімаюць, як у гуце Са шкла гарачага святло.
Бярэ знямогласць на парукі Апошні ўскрык, Апошні ўздых. Змаўкаем. І змаўкаюць гукі — Чакаюць вуснаў маладых.

* * * Вякі перасвістваюцца скразнякамі…

Вякі перасвістваюцца скразнякамі. Маўчання ў рот набіраюць званы. Датуль чалавек у нябыт не знікае, Пакуль жывуць ягоныя сны. І п’юць, і сварацца, як суседзі, Яны мілуюцца, як мілуны, Зязюльку ўчуўшы, Бразгаюць меддзю, Вандруюць сны І жабруюць сны. Сны аржаныя, Сны баравыя — Свае ў русалак, у лесуноў. Мы ўсе, і мёртвыя і жывыя, — Начлежнікі толькі Ў гасподзе сноў.

Бясконцасць

Бясконцасць болей дбае аб касьбе, Касу трымаючы напагатоўку, Знакі вякоў саскрэбвае з сябе, Нібы з рукі татуіроўку. І застаецца толькі рэк зліццё І нашай прагі яміна пустая. Бясконцасць чыстая, як забыццё, На дробязь часу ўвагі не звяртае.

Брэх

Сабака аж давіцца брэхам — Быццам глыбока ў горла Зелле горкае Заліваюць спехам. З ёкатам замаўкае — За ваўкамі Наўскоч пабег Азяблы брэх Па мулкай араллі. Хоць ваўкоў звялі, Вочы сабачыя У падхартаным сне Зграю ўбачылі.

* * * Смерць як жыццё…

Смерць як жыццё. Жыццё як смерць. І немінучасць і мінучасць. Жыві І ў гэтым свеце сцвердзь, І ў тым Сваю нежывучасць.

Ave!

Чатырохнога табурэткі Хадзіць вучыліся па зале. Нябожчыкамі пахлі кветкі, Што з вокнаў ранішніх звісалі.

* * * Мы, як апошнія ваўкі…

Генадзю Бураўкіну

Мы, як апошнія ваўкі, Пасляваеннікі-паэты. Ужо настаўлены цвікі, Каб шкуры нашыя з імпэтам Распяць на прыцемнай сцяне, Дзе рэбрацца старыя бёрны. І ўрэшце сківіцы сцяне Апошні адвячорак чорны. Мы па інерцыі бяжым, У свет яшчэ знаёмы выем, Ды цені тоіць кожны выем У змроку покуль што чужым.

* * * Гібее пад ільдом рака…

Гібее пад ільдом рака, Каб адагрэцца крыгаломам, Каб веснаход пачаць з рыўка, Каб безбярэжнай Стаць з раўка, Паказытаўшы спіны стромам, Не пакідаць ні астраўка Адмелінам — Былым знаёмым. Прыняць, як веру, раўнавагу, Але зімовую знявагу Трымаць у памяці бруйка.

* * * Чуючы цёмную сілу ў слове…

Поделиться:
Популярные книги

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Тисса горит

Иллеш Бела
Проза:
историческая проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тисса горит

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4