Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
Чуючы цёмную сілу ў слове І не дужа верачы ў словы свае, Чалавек найменні дае Сабаку, каню, карове. Каб клікаць і смакаваць уладу: — У хлеў, Лысоня! — Лыска, на двор! Ды, Ўсявышняга лепшы твор, Чалавек не дасць сабе зладу. Загадвае жабракам багаты: — Іван, маўчы! — Стахван, бяжы! Воз чутак цягнучы, рве гужы, Чалавек наступае сабе на пяты. Не развязваецца са страхам клумак, Хоць не пусты на карку Носіць збанок, Дрыжыць на крык, Бяжыць на званок Чалавек, Паслугач сваіх жа прыдумак.

Цішыня

Вякі
вячыстыя і дні,
Жывое й нежывое — Усё належыць цішыні З паніклай галавою.
Ці зорную бяром сяўню, Ці назаляем ліху, Мы толькі будзім цішыню — Глухую парадзіху. Такога б закілзаць каня, Каб устурыў — Ды дзе там! Як ні крычым, А цішыня Валодае Сусветам. Мы толькі плодзім мітусню І робім тлум усіхнім, Нахабна будзім цішыню — І ўрэшце самі ціхнем.

Свінец

Нябёсы ў жудасці сумеліся, Ды помняць тую хмару шэрую, З якой зямля Яшчэ пры Велесе Свянцілася паганскай вераю. Цяпер наш свет — Парнік пад плёнкаю, Дзе дбаюць аб надзённым сіласе. Свянцонку б лепш назваць Свінцонкаю — Цяжкім свінцом вада свянцілася. Вясёлка неба дах змацоўвае. Хаўтурам галасней галосіцца. І хмары робяцца свінцовыя, І гоні ўсцяж свінцом калосяцца. Нам піць свінец, Нам жаць свінец. Карцам карэць, Сярпам звінець…

Бо

Бо пачынаю глухнуць без яго я, Як дзень, старэць, як прысмерк, вечарэць І разумець калючы лёс ізгоя. Час, рэдзь ніты, але пакінь хоць рэдзь, Каб выткалася слова дарагое, Якое б выбегла мяне сустрэць.

Там, дзе Нёман б’е хвастом

І сапраўды, як хатняя рака, Тутэйшы Нёман — Б’е хвастом ля ганка. І вусны песцяць казку-інтрыганку, І пражу грэе цёплая рука. У рэшаце падскоквае клубок, І дзед-штукар дапамагае бабе. Славутасць у падпечкавым маштабе, Каток, вядома ж, залаты лабок Зацягвае маркотную курню, Марцовай кошцы дзён да марца мала. І песня, Што на момант прыдрамала, Адчула: Цісне столь высачыню. І паплыла, На Нёман павяла Ад ступы, ад красён, ад памяла Спякотны голас На марознай ноце: Сядзела Купалка на плоце, Яе ўся галоўка ў залоце, Ды прасіла ў Бога пагоды: Ой, дай пагоду на ўсю ноч, Ой, дай сонейка на ўвесь дзень. А казка нахінула гарлачок, Дзе з сыру печ, Дзе з масла лавы. А баба з казкі Просіць пень трухлявы: Вышэй, вышэй, пеньчучок, Бо ўжо выбег ваўчучок! А я прашу, Як сон забытых сноў: Ручай гаворкі беларускай, Булькай У цераме спадарыні Цыбульскай У вёсцы, Што завуць Магільным зноў.

У альбом,

(шукаючы форму)

Няма, няма, няма, Цябе няма са мною. Таму й прыйшла зіма. Была, была, была Ты восеньскай вясною, Вятрыстая датла. Адна, адна, адна Туга ўсяму віною. А можа, не яна? Адзін, адзін, адзін Зарукай неспакою Раз’юшаны ўспамін. Калі, калі, калі Адпушчаны табою Зноў буду на зямлі?

Адкуль лебедзі зімой

Мароз
снегавічоўну лепіць,
Завейна гладзіць бараду. Перадыхне — Бялее лебедзь. Пускай, дзядуля, на ваду!
Снег ёсць, і рупнасці хапае, Снегавічоўны ўсё няма. Сняжыца ў вочы б’е сляпая. Глядзіш, і скончыцца зіма. І склыгаюць ад злосці льдзіны, Што мыецца вада вадой. Марозаў клопат лебядзіны Плыве ў бязлёддзе чарадой.

* * * Аглухлай, гарбатай…

Аглухлай, гарбатай Дарозе не выпрастаць спіну, Бо руху няма супыну, Як з цішай ні сватай. Трывае надзеяй, Што недзе за даляглядам Зноў стане балотам, лядам На волі, Ды дзе ёй Схавацца, стаіцца? Калі на світанні, змярканні Вядуць яе на аркане Мястэчкі, сталіцы.

* * * Толькі коні твар свой захавалі…

Толькі коні твар свой захавалі, Мы свой — страцілі І знебылі. Пахавалі шчырасць нашу ўзваллі, Смех здзічэў наш У глухім быллі. Верым зорам, Шчэрым зубы церням. Саступаем сцежку валунам. І надзеяй грэемся, Што вернем Твар, Які Гасподзь пазычыў нам.

Ілляны абразок

Іллянішча топчуць вятры-вазакі. Надвор’е імжу прасявае на сіце. Завязвае клопат снапоў вузялкі На памяць аб леце, Аб цёплым блакіце. Да сэрца прыхілістыя з даўніны Ад светлых радзін Да пахмурных хаўтураў Бялёвы насоў І ручнік ілляны, З марозу, Як гурба, каляны каптурык. І верым, Падзёншчыкі ўцехі зямной, Што нам з глухаты, З духаты, З перастыгу Сасновай труной І кашуляй лляной Аддзячыць скупое жыццё За фатыгу.

Хоць

Галалёддзе. Слата. Перазяблі муры. Марната, чарната На душы, на двары. Хоць ты зроку даводзь, Каб да змроку прывык, Што забыўся Гасподзь Светлых дзён чарнавік.

Кола

Рыгору Яўсееву

Кола круцяць Ці само Круціцца з адчаю. Хіба сам сваё ярмо Нехта прывячае! А ні выпрастаць гарба Гнутаму ніколі. Радасць войкне Ці журба Зарыпіць у коле. Цягне ток Ці жарабок — Бі паклоны долу. У які круціцца бок — Усё роўна колу!

* * * Сон неўмежаванае аблогі…

Сон неўмежаванае аблогі Не пачуе дотыку былля. Колькі ні аруць яе нарогі, А яна цнатлівая, Зямля. Пасівее дзень каля парога, Счырванее золак ад абраз, Маладзей, глыбей Аруць аблогу, Толькі кожны раз — Як першы раз.

Усплывае

Завіруха соўкі Шуфель прытурыла. Матылёк газоўкі Б’ецца аднакрыла. Мне назаўтра ўрокі Вывучыць не спіцца. На хвасце сарокі, У гіля на спінцы. Страхі ды навіны. Шыбы — як мядзведзі. Позірк мой наіўны Нешта ўгледзеў недзе. …Той зімовы вечар З матыльком газоўкі Усплывае золк, Як з сярэднявечча.
Поделиться:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Беовульф (Сборник)

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Беовульф (Сборник)