Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Ідылія

…Хітравокая рэчка. Спрэчка Плыні з цёмнымі берагамі. Ные промнева свечка. Вечка З куфра смагі смуга зберагае. …Шчэбет. Свіст. Патуранне. Ранне Пацягнулася з перасыпу. Жаўранкі-хутаране Гранне Смутных гукаў даводзяць да ўсхліпу. …Ходзіць ляска, Падласка, Казка? Пысай статак туманіць выпас. Лепш за пугу ў падпаска Ласка. З жыватом пастуховым на вы пас. …Мне мамін голас плыве здалёку Хмурынай сэрцу, слязінай воку: А ўжо кароўкі ля дуброўкі, Дробныя
статкі ў даліне,
Ты маладая яшчэ ў Пярыне… Ярыне цёпла ў сьне. Рыне Не ўсё душа ва ўспаміне. І ў глухім палыне сніцца крыло Перын'e…

Паэтам на чужыне

Адзінакроўныя браты, Адзінамоўныя паэты, Вяртаецеся з небыцця, Вяртаецеся з нематы, Як злом замглёныя планеты, Што дажылі да адкрыцця. Тугой душэўныя браты, Пяшчотай гнеўныя паэты. Люляюць рэкі сон зліцця. Не раздзялілі нас драты І цёмны шлях да светлай мэты. Астыла посная куцця. Дух прашчураў трымае выш, Каб думцы вырасту хапала. І, абапёршыся на крыж, Вас хоча распазнаць Купала.

Крывічанка

У душы жыла ты. Хатняй быць даволі! Дык выходзь жа з хаты, Прывыкай да волі. Нашых злыдняў мошчы Вытлеюць у хлудзе. Дык выходзь на плошчы, Дык выходзь на людзі! На плячах світае Хустка-ахінанка. Ты ў вякоў святая, Мова-крывічанка. Без цябе нямыя Дачакаем скону. І цябе абмые Смутак, Як ікону.

Тады

Не толькі думаць, Дыхаць трэба На мове роднай, і тады Табой не будзе неба грэбаваць, Да той далучыць чарады, Што просіць сонца ў край айчынны Прыйсці па смелай ярыне, Што белы цень ад аблачыны Крылом ніводным не кране. З той чарадой Памкнешся з верай У вырай лёсу, Каб пасля Сніць раніцу ў хусцінцы шэрай, А як зязюлька, Як ралля…

Трывершнік

Чытае Вера Рыч «Пагоню»

Ля помніка, што ў стольным Менску, Чытае Вера Рыч «Пагоню», Ад асалоды па-блазенску Лацвей зажмурыцца сутонню. Нібыта за спіной папаску Трымае ў кайстры маладзіца, І развінаецца па-наску На Тэмзе шытая спадніца. З чарнобыльскага чаду цвёрда Насустрач маладому лету На ветразевай мове лорда Гаворыць Багдановіч свету, Што быць сьляпымі немагчыма, Цямрэчы трэба нішчыць ловы. Рыч, Ракуцёўшчына, Радзіма — Пярун качае ў горле словы.

Святло

«Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш…» Як вясёлы стронцый Дабавіць хоча віднаты. І слаўгарадцы, і расонцы — Зямлі ўчарнобленай браты Жывыя свецяцца, Як здані — Аж бачаць іншапланецяне, Што вышчарбленае святло Чало старонцы абвіло Вянком пакуты. Ён не вяне.

«Ў краіне

светлай…»

Беларусь, як далягляд, Далёкая, А хвароба блізкая такая. Радасць асцярожлівай палёўкаю У нару панурасці ўцякае. Ён няродны, Ён халодны спёкаю Бераг урасоленага Крыма. Дзе ты, слова крывічоў Высокае? Чым далей, яна мілей, Радзіма. І спяшаецца здалёк, Як сцежка вольная, Да паэта Гамана застольная: — А як пані ды ўдава Паехала па драва, Зачапілася за пень, Прастаяла цэлы дзень. Каб ня тыя панічы, Прастаяла б да начы, Каб ня тыя кавалеры, Прастаяла б да вячэры… З гаманы Пускаецца ў галоп паніч, А прыгожы, — як Юры святы. Аб карчы скакун збівае капыты, Да паэта Галяпуе з-пад Халопеніч. Маладзік узыдзе, Неба багну новячы, Матылёк, Як марная парада, ўецца. Сум-туга Максіма Багдановіча Лесуну ў сырым бары Перадаецца.

Паштоўка

Праз вякі будзе заўтрам Чорнае ўчора. Жыццё скранулася ў красавіку. Не знікнуць нікуды ад гора Ні няўклюдствам, ні спрытам. Нікому не быць ад бяды Ні ўбаку, Ні збоку. Бо жаху — Бацьку жуды Няма ні ўседу, ні ўлогу. Гарачым графітам З чацвёртага блока Што напісаць І куды? Толькі на неба. Богу.

Грунвальд

Алесю Марачкіну

Грунвальд — курган і груган, Грунвальд — дзядоўнік і дзіда, Губы паганскім багам Крывіць ад здрады агіда. Грунвальд — след страху крывы, Грунвальд — адвага нямая, Грунвальд — крывіцкай крыві Голас, што змогі не мае. Бітвы трываляць народ — Прэсам, глухім да спагады, Трушчаць плямёнаў чарот, Смерцю карчуючы ляды, Каб узышла на раллі Вечнасці З ласкі Гасподняй Мова жаданай зямлі Зорнаю зводняй — Паходняй. Слава, Харугвы злічы — Пушчамі гневу пасталі! Мечы б’ючы, Крывічы Рэхам праверылі далі. Зрэшты, ляжаць чужакам Доле — Ваяцкая доля, Згадвае ўсім крыжакам Грунвальд — Зялёная воля.

Дарожная граматыка

Запамінае восень слова Kalt Далёка йшчэ да белых падзяжоў. Надледзянелы з раніцы асфальт Прабіты пасашкамі капяжоў. Абцас дакладны Тут ступаў няраз, Брук, як свайго, дапытваў: — Was ist das? Калі са шпорай бот Ляцеў на фэст, Пыталіся прысады: — Co to jest? І каблучок, Пацокваючы смела, Вяз у асфальце спёкаю: — В чём дело? Гамаш з падэшваю Працёрта-мяккаю Ашчэраны Адно спрагае: — Дзякую!
Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сборник "Войти в бездну"

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Сборник Войти в бездну

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Имена мертвых

Белаш Людмила и Александр
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Имена мертвых