Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Як лічыць гісторык навукі М. Крамянцоў, шырока распаўсюджаны міф аб правядзенні рэпрэсій выключна па ўказцы «зверху» павінны быць адкінуты [27]. Указанні і ўхваленні цэнтральным апаратам часта спадарожнічалі, а не папярэднічалі ініцыятыве «знізу».

Маштабныя рэпрэсіі, як і ўсе іншыя сацыяльна значныя захады, заўсёды абапіраюцца на інтарэсы пэўнай дастаткова шырокай групы асобаў, а часта і натхняюцца ёю. Пры гэтым кожны ўдзельнік рэпрэсіўных падзеяў, як правіла, дбае пра ўласную, часта вельмі карыслівую мэту (пасада, званне, прэмія і г.д.) [7] .

7

 У атмасферы агульнага маральнага заняпаду руйнаваліся такія формы арганізацыі супольнай працы і ўзгадавання талентаў, як навуковыя

школы. Прыклад: вучань У. Пічэты М. Улашчык змог працаваць пад навуковым кіраўніцтвам свайго былога выкладчыка па Беларускім універсітэце толькі тады, калі абодва пасля рэпрэсій сустрэліся ў фактычнай эміграцыі з Беларусі — у Маскве. У Менску ім не дадзена было супрацоўнічаць.

Замест навуковых школаў узнікалі кланы. Рабілася гэта пры падтрымцы партыйнага апарату. Захоплівалася адміністрацыйная ўлада ў навуковых установах. Напрыклад, на пасадах дырэктараў інстытутаў гісторыі Акадэміі навук БССР і гісторыі КПБ мяняліся жонка намесніка старшыні Савета Міністраў БССР і былы гарадскі пракурор у 1948–1950 гадах (а потым сакратар гаркама партыі ў 1958–1960 гадах) [8] .

«Рэспубліка навукоўцаў» ператваралася ў феадальна-бюракратычную структуру з няспыннымі звадкамі, інтрыгамі, барацьбою за лепшае месца ў навуковай герархіі, за званне члена-карэспандэнта ці акадэміка.

8

 Н. В. Каменская (1913–1986) і І.М.Ігнаценка (нар. 1919).

Калі б дыскутавалі па прынцыповых пытаннях, то гэта можна было б зразумець, але проста сварыліся, нібыта на камунальнай кухні — з палітычнымі абвінавачваннямі, абавязковымі скаргамі ў ЦК КПБ і ў іншыя камітэты.

З'явілася процьма кандыдатаў і дактароў гістарычных навук, якія абаранілі дысертацыі па такіх, напрыклад, тэмах, як «Укрепление и развитие совхозов. Из опыта Компартии Белоруссии по руководству совхозным строительством», «Партийные организации села. Направления, формы и методы работы», «Движущая сила коммунистического строительства», «Социалистическое соревнование ИТР и служащих», «Демократические принципы и общественные начала в работе Советов. На материалах Белоруссии (1961–1984 гг.)», «Повышение роли первичных организаций партии. На материалах Компартии Белоруссии», «Действенность партийного контроля. Из опыта работы Компартии Белоруссии» і г. д. [28]

І вось за такія рытуальныя заклінанні, нібыта пры скоках вакол шаманскага вогнішча, даваліся навуковыя ступені. Першым жа, хто ў Беларусі асудзіў гэта, быў не гісторык. Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч разглядзеў кнігу У. Міхнюка і П. Петрыкава «Историческая наука Белорусской ССР: 80-е годы» і знайшоў там, што «крупные актуальные проблемы истории Советской Белоруссии и Компартии республики после XXVI съезда КПСС исследованы в 13 докторских диссертациях» [29].

Галоўную бяду гэтых дысертацый Н. Гілевіч убачыў у спекулятыўным падыходзе, «які ёсць не што іншае, як прафанацыя гістарычнай навукі…» Бо тэмы такіх дысертацый, якія, як правіла, выдаваліся ў выглядзе манаграфій, былі, паводле ягонага меркавання, «звычайнымі тэмамі звычайных рабочых дакладаў на паседжанні гарсавета ці, можа, нават і Саўміна… Але — прычым жа тут навука гісторыя?.. Ну, гэта ўжо як хто разумее. «Отметим, — чытаеш далей (піша Н. Гілевіч, цытуючы згаданую вышэй кнігу «Историческая наука Белорусской ССР»), — что эти труды в полном соответствии с требованиями ВАК СССР являются самостоятельными исследованиями, в которых осуществлено теоретическое обобщение и решение крупных проблем исторической науки». Так што — ніякіх жартаў».

Горкую выснову зрабіў Н. Гілевіч з гэтага: «Такія пісаліся даследванні, такія рыхтаваліся кадры вучоных. На вачах усяго грамадства, на ўзроўні здзеку не толькі з навукі, але і з усякага здаровага сэнсу, ішла прафанацыя навуковай дзейнасці» [30].

Сорамна за сябе, за іншых гісторыкаў, якія не страцілі прафесійнага сумлення, за тое, што мы не адважыліся сказаць гэтакае [9] , сказаць, што кароль голы. Не сказалі дзеля боязі. І апраўданнем ня можа быць тое, што мы рабілі так, як казаў некаторым з нас старэйшы сябар Аляксей Анішчык, які паспытаў сталінскага лагера. Ён казаў, што не трэба чапаць таго, чаго не патрэбна, а трэба рабіць сваю нефантомную навуку, простую, будзённую, чорную, неўдзячную працу — падмурак для адраджэння гуманітарнай навукі і культуры, якую можа рабіць той, хто пазбегне размолу ў шасцярэньках таталітарнай

рэпрэсіўнай машыны.

9

 Праўда, супраць асобных праяваў гэтай прафанацыі ўздымалі голас Мікола Ўлашчык, Мікола Алексютовіч, а таксама Анатоль Грыцкевіч, Мікола Ермаловіч, Генадзь Кісялёў, Адам Мальдзіс, Арсень Ліс і некаторыя іншыя.

Дарэчы, і легенду пра Стахора Мітковіча як нібыта правадыра класавай барацьбы магілеўскіх месцічаў першым зняпраўдзіў не гісторык, а пісьменнік Максім Лужанін.

Акадэмік Ю. Рыжоў сказаў, што «на працягу дзесяцігоддзяў мы мелі (і ў значнай частцы маем сёння) безынтэлектульнае, паўпісьменнае кіраўніцтва з комплексам непаўнавартасці — і таму з пагардаю да інтэлекту. Інтэлект не запатрабуецца кіраўніцтвам, а ўслед і грамадствам» [31].

Тое, што замест дыскусіі, як неадлучнай ад вытворчасці ведаў формы творчых дачыненняў, навуковую супольнасць запаланілі псеўдадыскусіі — судзілішчы для расправы з іншадумцамі, спусташала кадравы патэнцыял навукі, тармазіла яе прагрэс, разбэшчвала маладыя розумы. Жудасную шкоду зрабілі не толькі тэорыі і методыцы гістарычнай навукі, але і педагагічнай практыцы. Таму гісторыя Беларусі была бязмежна засацыялагізаваная, падпарадкаваная шматслоўным апрыёрным схемам, пры якіх рэальныя факты знікалі за сфальшываным, але быццам раз назаўсёды пастаўленым фасадам. Гэтым былі зведзеныя на нішто тыя кнігі з гісторыі Беларусі, у якіх рабіліся спробы разгледзець мінулае рознабакова, бо іхных аўтараў абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» ці «нацыяналістычных ухілах».

Дэфармаванымі сталіся ўсе прынцыпы нармальнай дзейнасці навуковай супольнасці. Яна ж здольная паспяхова функцыянаваць толькі пры перадачы ад пакалення да пакалення непарушных каштоўнасцяў, якія ствараюць каранёвую сістэму навуковай творчасці. У склад гэтых каштоўнасцяў уваходзяць незалежнасць ад ідэалагічных стэрэатыпаў, пошук ісціны, «дыялагізм» як гутарка розумаў, якія не атручаныя бояззю ўлады (у супрацьлегласць «маналагізму» — дыктату аднаго «голасу» і ягоных падпявалаў).

Можна пагадзіцца з гісторыкам навукі Э. І. Калчынскім, які сцвярджае, што:

• недапушчальная манапалізацыя якой-небудзь адзінай філасофскай сістэмы,

• навука павінна быць свабодная ад адміністрацыйных метадаў кіравання,

• навука адзіная, яна не дзеліцца па класах, краінах ці нацыянальнасцях,

• усялякая спроба надаць дыскусіі палітычны характар сведчыць пра слабасць навуковай аргументацыі,

• актыўная прапаганда практычнай значнасці сваіх даследванняў, як правіла, зыходзіць ад тых, хто не мае тэарэтычных і фактычных доказаў сваіх пабудоваў,

• значнасць той ці іншай навуковай канцэпцыі даказваецца не ў нутраных дыскусіях, а ў шырокай апрабацыі яе на сусветным рынку навуковых ідэяў і канцэпцый [32].

А як жа зараз быць тым, хто вылучыўся ў гістарычнай навуцы Беларусі ў выніку трывалага яе рэпрэсавання, усплыў на паверхню афіцыйнага навуковага істэблішмэнту па заслугах не ў даследчай працы (маецца на ўвазе сапраўдная даследніцкая праца свабоднага мыслення) — як жа ім зараз даводзіцца?

Аб іх можна сказаць тымі словамі, якімі Аркадзь Белінкоў яшчэ ў 1969–1971 гадах сказаў пра Юрыя Алешу, што той «атрымаў апраменьванне хуткабежнымі канцэпцыямі, якія яшчэ за пяць хвілін да сваёй пагібелі лічыліся вечнымі, непарушнымі, напахіснымі, бясспрэчнымі.

Калі б ён ведаў, што на свеце ўсё так хутка змяняецца!

Я ўпэўнены, што калі б ён (і не адзін ён!) гэта ведаў, то ніколі б так не рабіў. Але ці ж людзі здольныя прадбачыць, каго заўтра будуць хваліць, каго ганіць»? [33]

Здаецца, што памянёных гісторыкаў можна толькі пашкадаваць за зроблены імі выбар між дабром і ліхам. І раней іхная навуковая творчасць мела попыт не ў шырокага чытача, а ў ідэалагічных супрацоўнікаў ЦК КПБ. Канкрэтныя чытачы, бадай, і не цікавілі аўтараў, якія стваралі дысертацыі і кнігі, поўныя маны. Ці не пра гэта пісала Л. Гінзбург: «В психологическом выражении — жизнь на два душевных дома, и переживается она не как дурное — лицемерие, обман, а как своего рода правила игры в двух разных играх. Когда-то, помню, это поразило меня при общении с молодыми писателями 30-х годов (мы были воспитаны иначе). Они же вовсе не чувствовали себя обманщиками. Они просто знали, что литература — это такая область, вступая в которую, нужно врать. Это было свойством, профессиональной принадлежностью данного рода деятельности. Позднее появилась теория, что в официальной сфере моральные нормы заранее сняты (такое условие), а для частной жизни они остаются. Теория эта должна была помочь жить и выжить.

Поделиться:
Популярные книги

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Личный маг для Наследника. Эхо погибшей цивилизации

Верескова Дарья
2. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Личный маг для Наследника. Эхо погибшей цивилизации

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя