Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

На працягу дзесяцігоддзяў адбывалася зрастанне афіцыйных гісторыкаў з апаратам партыйна-бюракратычнага кантролю і задушэння. Служба ў гэтым апараце адкрывала шлях да акадэмічных званняў і высокіх пасадаў з усімі прывілеямі, якія звычайна грамадства дае тым, хто ўзбагаціў навуку выдатнымі адкрыццямі. З апалагетаў бальшавізму складваліся аддзяленні грамадскіх навук акадэмій навук.

Так, сакратар ЦК КПБ Ц. Гарбуноў быў прызначаны акадэмікам і нават акадэмікам-сакратаром аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР. Да пераходу ў Інстытут гісторыі АН БССР загадваў ідэалагічным аддзелам ЦК КПБ К. Шабуня, які быў абраны членам-карэспандэнтам акадэміі. Інстытут гісторыі

камуністычнай партыі Беларусі ўвесь час быў па сутнасці аддзелам ці філіялам аддзела ЦК КПБ.

Сярод членаў Акадэміі навук СССР апынуліся спачатку начальнік Упраўлення агітацыі і прапаганды ЦК ВКП(б) Г. Аляксандраў, потым ягоныя намеснікі М. Іаўчук (які ў канцы 40-х гадоў быў другім сакратаром ЦК КПБ) і П. М. Федасееў. Іхнае членства ў акадэміі было нечаканасцю. Ні адзін, ні другі намеснік навуковымі працамі не праславіліся. Пасля персанальных непрыемнасцяў Г. Аляксандрава накіравалі ў ганаровую ссылку — прафесарам філасофіі Беларускага ўніверсітэта. Аднойчы, дзеля цікавасці, я хадзіў на адну з ягоных лекцый. Эрудыцыяй і красамоўствам, як я памятаю, лектар не вызначаўся.

Традыцыя фармавання корпуса акадэмікаў філосафаў і гісторыкаў з ліку партыйных функцыянераў была прадоўжаная і ў апошнія гады. Узнікла кагорта дзеячоў, якія, запоўніўшы мноства кафедраў і ўстановаў, стварылі службу ідэалагічнай паліцыі, закліканую выконваць прадпісанні кіраўнікоў камуністычнай партыі.

Псіхолаг М. Ярашэўскі адзначае, што ў навуковай псіхалогіі выпрацавалася паняцце пра «мысленне комплексамі» як пра адну з прымітыўных формаў разумовай дзейнасці. Рэгрэсіяй да гэтай формы адзначаныя развагі ўдзельнікаў псеўданавуковых дыскусій сталінскага перыяду і наступных уяўна дэсталінізатарскага перыяду Хрушчова і рэсталінізатарскага перыяду Суслава.

У гэтай форме разумовай дзейнасці ў комплексе зліваюцца ў дыфузнае эмацыйна афарбаванае цэлае прыкметы, сувязь якіх пазбаўлена рацыянальна прадуманай асновы.

Такімі комплексамі былі прасякнутыя і пісьмовыя тэксты, і вусныя выступы гісторыкаў таталітарнай эпохі. Комплекс гэты складваўся з ланцужка: навуковая канцэпцыя — філасофская падкладка — ідэалагічны сэнс — простая палітычная накіраванасць. Адны комплексы ацэньваліся як шкодныя, іншыя неслі знак бязгрэшнасці і добранадзейнасці [25].

У кнізе В. Шчарбакова «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (Менск, 1932) і ў працах ідэйных паслядоўнікаў Шчарбакова — І. Лочмеля «Очерки истории борьбы белорусского народа против польских панов» (М., 1940), К. Шабуні «Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР» (Бальшавік Беларусі. 1948. № 8. С. 36–72), Л. Абэцэдарскага, Н. Каменскай, І. Ігнаценкі, У. Міхнюка ды іншых — знак шкоды навешваўся на «нацыяналістычную» гістарыяграфію, а «знак якасці» — на марксісцка-ленінскае вучэнне. Пры гэтым парадаксальна, што тыя, хто называў сябе гісторыкамі-марксістамі, катэгарычна адпрэчвалі шматлікія прынцыповыя працы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. Леніна з упамінаннем гісторыі Беларусі і гісторыі нацыянальнага пытання, якія беспасярэдне датычылі гісторыі царскай Расеі і пакарэння ёю іншых народаў.

Цікава было б раней выдаць падборку гэтых працаў Маркса, Энгельса, Леніна ці вытрымак з іх пад назовам «Беларуская марксіяна-ленініяна» (накшталт «Бразільскай бахіяны» Э. Віла-Лобаса). Але сёння такая задумка здаецца ўжо неактуальнай.

Мысленне комплексамі спалучалася з вобразам ворага. Галоўным жа ворагам для гісторыкаў ды іншых байцоў (а дакладней, стралкоў) ідэалагічнага фронту ў Беларусі быў беларускі нацыяналізм.

Гісторыкаў Беларусі прызвычаілі да таго, што калі яны набралі пэўную колькасць фактаў і далі ім

абагульненне («обобщение»), дык гэта і ёсць сапраўдная навука. Але ніхто з іх не звярнуў увагі на адсутнасць тэорыі і методыкі гістарыяграфічнага (у тым ліку крыніцазнаўчага) даследвання. А без яго немагчымы якасны рух наперад. Пакаленні гісторыкаў выхоўваліся без абавязковай для іх веды тэорыі і методыкі прафесійнай працы.

І гэта нягледзячы на тое, што заснавальнік вышэйшай гістарычнай адукацыі ў Беларусі У. Пічэта ў 20-х гадах, як значна пазней ягоны вучань М. Улашчык у 70-х гадах, распрацоўвае пытанні апісальнага крыніцазнаўства і гістарыяграфіі! Праўду кажучы, А. Ігнаценка (1965) у Беларускім універсітэце працягнуў працу У. Пічэты, але ў ягоным дапаможніку па крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі, на жаль, няма сучаснай класіфікацыі крыніц, а з гістарычных працаў адвольна адабраныя толькі асобныя працы на расейскай і беларускай мовах, што не дало магчымасці аўтару адлюстраваць хоць бы на прыкладах усё багацце і разнастайнасць гістарыяграфіі Беларусі.

Галоўнаю ўмоваю і адначасова асноўным механізмам рэпрэсаванай навукі і навукоўцаў было адзяржаўленне і падпарадкаванне навукі дыктату акадэмій, у нашым выпадку Акадэміі навук БССР. Галоўнай зброяй дзяржаўнага кантролю была ўсеабдымная ідэалагізацыя і палітызацыя навукі. Галоўнай задачай рэпрэсаванай навукі было прывядзенне навуковай супольнасці да адзінадумства. Пры гэтым выкарыстоўваліся: кантроль над тэматыкай навуковых даследванняў і планаванне навукова-даследчай работы, потым знішчэнне шляхоў распаўсюджвання «іншай думкі» — «вертыкальных», г. зн. змена праграмаў выкладання ў ВНУ і планаў падрыхтоўкі аспірантаў, «гарызантальных», г. зн. змена складу рэдкалегій часопісаў і выдавецтваў. І нарэшце, звальненне супрацоўнікаў і закрыццё (рэарганізацыя) навуковых установаў.

Выкарыстоўваўся фетышызаваны аўтарытэт «карыфея навукі» ў якасці аднаго з асноўных відаў зброі задушэння. Характэрным было змяненне зместу аргументаў, якія ўжывалі для «навуковай» крытыкі іншадумцаў. Спасылка на «скажэнне ідэяў заснавальніка», застаючыся па форме апеляцыяй да «класіка», па сутнасці пераўтваралася ў апеляцыю да «гарадавога» — данос аб палітычнай нядобранадзейнасці.

Адстойванне ідэяў «карыфея» набывала не навуковы, а палітычны характар. Пры гэтым не выконвалася правіла «Не капай іншаму яму, сам трапіш у яе». Навуковец, які пераступаў цераз нормы навуковай і агульначалавечай этыкі, не быў застрахаваны ад таго, што ў дачыненні да яго гэтыя нормы таксама не будуць захоўвацца.

Так склаўся таталітарны ленінскі, сталінскі і паслясталінскі спосаб кіравання ўсімі грамадскімі працэсамі, які стаў праекцыяй стэрэатыпу, што вызначаў кожныя іншыя палітычныя рашэнні таталітарнай эпохі. Вынікам гэтага стала глабальная дэфармацыя маральных асноваў навуковай супольнасці.

Вернемся да трапных характарыстык Л. Гінзбург, якая магла назіраць гэтакае становішча ў Ленінградзе:

«Люди большого напора, направленные вовне (экстраверты), направленные на овладение и властвование, неотвратимо влеклись в стан побеждающих. Тщеславие, честолюбие, потребность в комфорте, разные другие свойства определяли градации поведения. Решающим определителем была также бездарность, потому что бездарность порождала безоглядность. Только талантливые люди могли крутиться так, чтобы сквозь формулу у них просвечивала какая-то суть. Крутились вокруг нее, во всяком случае, все пытавшиеся осуществиться. Это было первичным условием, а градацию можно было выбрать. Очень важно. Градация определяла ценность осуществляемого и цену вознаграждения — от жирного пирога до пайка нищеты» [26].

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Фиктивный брак госпожи попаданки

Богачева Виктория
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фиктивный брак госпожи попаданки

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2