Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён не мог скрануцца з месца - нага яго была ў кальцы змяiнага хваста, рука стамiлася сячы ўсё новыя i новыя галовы гiдры. Раптам ён адчуў боль у левай назе i, нахiлiўшыся, убачыў рака, якi клюшняй учапiўся ў яго пятку.

Геракл засмяяўся:

– Двое супраць аднаго? Гэта несумленна! Бой няроўны. Цяпер i я маю права паклiкаць сябра на падмогу!

I ён паклiкаў Iалая, якi чакаў яго ля каляснiцы.

Геракл аддаў яму факел i загадаў палiць агнём рану, як толькi меч адсячэ галаву гiдры. I там, дзе пёк агонь, ужо не вырасталi новыя галовы. Неўзабаве апошняя галава гiдры пакацiлася ў балота. Але яна не хацела памiраць нават пасля таго, як была адсечана, i,

лежачы на траве ў крывi, зыркала злоснымi вачамi i раз'юшана разяўляла пашчу. Гераклу давялося вынесцi яе з балота i закапаць у зямлю, каб яна не нарабiла каму шкоды.

У чорнай крывi Лярнейскай гiдры Геракл намачыў канцы сваiх стрэл, i яны сталi смяртэльнымi - нiшто не магло вылечыць таго, у каго пацэлiла такая страла.

Трэцi подзвiг

Геракл даганяе Керынейскую лань

Дрывасекi, што збiралi ламачча ў лесе на схiлах Аркадскiх гор, убачылi неяк раз прыгажуню лань з залатымi рагамi. Яна стаяла высока на крутой скале i, згледзеўшы людзей, памчалася, нiбы вiхор, толькi галiны дрэў загайдалiся ды зазвiнелi на камянях сярэбраныя капытцы.

Чуткi пра дзiвосную лань разышлiся па паселiшчах, i шмат паляўнiчых не раз выпраўлялiся шукаць яе. Але, убачыўшы iх, лань iмгненна знiкала ў нагорным лесе. Лес быў густы, непралазны, гара здавалася непрыступнай для людзей. Паляўнiчыя вярталiся ў далiну i гаварылi, што на свеце не знойдзецца чалавека, якi мог бы высачыць i дагнаць гэтую лань.

Трэцi раз паклiкаў Еўрысфей Геракла i загадаў яму злавiць Керынейскую лань i жывую прывесцi ў Мiкены.

Геракл са сваiм сябрам Iалаем падалiся ў Аркадскiя горы. Ён пакiнуў дома свой лук i атрутныя стрэлы, а замест зброi ўзяў з сабою сякеру, рыдлёўку i нож.

Яны працярэблiвалi прасекi ў густым лесе, рабiлi прыступкi на камянiстых кручах, пратоптвалi сцежкi ў высокай траве. Спiлаваўшы дрэвы, героi перакiдвалi iх, нiбы масты, цераз ручаi i горныя рэчкi i звязвалi галiнамi i моцнай карой. Па гэтых вiсячых мастах яны пераходзiлi прорвы, па прыступках i сцежках падымалiся ўсё вышэй i вышэй у горы. Часам лань на iмгненне з'яўлялася перад iмi: паблiскваючы залатымi рагамi i нiбы вабячы iх за сабою, яна тут жа знiкала. Геракл з Iалаем цярплiва iшлi па яе слядах. Яны перабiралiся цераз горныя вяршынi, пакрытыя снегам, спускалiся ў цяснiны, пераходзiлi ўброд ручаi i рэчкi. Снежныя лавiны, спадаючы з кручаў, асыпалi iх ледзяным пылам, над iмi грукаталi горныя навальнiцы. Яны сустракалi ўсход сонца на вяршынях, начавалi ў дуплах вялiкiх дрэў i ў густым хмызняку, сiлкавалiся ягадамi, арэхамi, салодкiмi каранямi, пiлi ваду з горных крынiц - i нястомна, гадзiна за гадзiнай, усё вышэй падымалiся ў непрыступныя горы.

Лань усё часцей паказвалася перад iмi, быццам пачынала прывыкаць да людзей, - яна спынялася i пазiрала на iх без боязi i ўцякала ўжо не так iмклiва, як раней. Цяпер забiць яе было б лёгка, але ж яны павiнны былi злавiць яе жывой - такi быў загад цара.

Нарэшце iм удалося загнаць лань на вяршыню i абысцi. На вузкай сцяжынцы над прорвай яе чакаў Iалай. Убачыўшы яго, лань павярнулася, хацела бегчы назад, але тут Геракл перагарадзiў ёй дарогу. Яна замiтусiлася, не ведаючы, куды ўцякаць, i раптам замерла на краi прорвы. У тое ж iмгненне Геракл накiнуў ёй на рогi сплеценую з паўзучых раслiн вяроўку i моцна трымаў, пакуль не прыйшоў Iалай. Удвух яны павялi злоўленую лань па пракладзенай ужо дарозе ўнiз з гары.

Раптам на павароце сцяжынкi, у лесе, перад iмi з'явiлася прыгожая жанчына ў кароткiм адзеннi, з паляўнiчым лукам у руках, з калчанам за плячамi. Твар яе быў разгневаны, вочы палалi. Уладным узмахам

рукi яна спынiла паляўнiчых, а лань адразу ж падбегла да яе i пачала церцiся галавой аб яе рукi.

Маладая паляўнiчая пагладзiла яе i сказала:

– О прагныя людзi! Хiба вам мала дарог i палёў у шырокiх далiнах там, унiзе? Навошта вы парушылi цiшыню майго горнага лесу? Нiколi яшчэ не ступала тут нага чалавека... Цяпер вы паказалi дарогу сюды людзям, i на маiх запаведных вышынях загрукаюць сякеры i рыдлёўкi, а стрэлы паляўнiчых распудзяць маiх звяроў i птушак. Навошта вы зрабiлi гэта?

Геракл пазнаў дачку Зеўса - Артэмiду-паляўнiчую.

– Не гневайся на нас, багiня!
– адказаў ён ёй.
– Мы прыйшлi сюды па волi твайго бацькi, вялiкага Зеўса, якi паслаў нас служыць людзям. Мы праклалi дарогу на вяршынi, таму што зямля ўся павiнна стаць набыткам чалавека. Але толькi смелыя i дужыя змогуць падымацца сюды. Няхай адважныя пойдуць за намi на гэтыя вяршынi. Тут цудоўна, тут вольна дыхаецца, i адсюль далёка вiдаць усё вакол. Тут чыстае паветра, i сам чалавек, падняўшыся сюды, робiцца чысцейшым i лепшым.

Позiрк багiнi палагаднеў. Яна пагладзiла прыгожую лань i сказала ёй:

– Iдзi! Ты хутка вернешся да мяне!
– i схавалася памiж дрэвамi.

Геракл з Iалаем пайшлi далей, ведучы за сабою злоўленую лань.

Дарога назад была хутчэйшая i лягчэйшая, бо яны iшлi па сваiх слядах i зарубках. Неўзабаве яны спусцiлiся да падножжа гары. Геракл рушыў у Мiкены i прывёў у палац Еўрысфея цудоўную лань.

Але цар, баючыся Артэмiды, аддаў лань Гераклу.

Геракл успомнiў словы красунi паляўнiчай: "Ты вернешся да мяне!" Каб выканаць пажаданне багiнi, ён вярнуў лань Артэмiдзе.

Чацвёрты подзвiг

Геракл вызваляе зямлю ад Эрыманфскага вепра

I ўлетку i ўвосень, калi на палетках даспявае гароднiна i збажына, сяляне, што жылi каля гары Эрыманф, з трывогай аглядалi ранiцай свае палi i кожны раз то тут, то там знаходзiлi сляды страшнага спусташэння: зямля была парытая, пасевы здратаваны, вырваны з коранем i шмат пладоў, патрэбных людзям, без карысцi былi падушаны нейкай грубай сiлай.

Людзi гаварылi, што ў дубовым гаi на горных схiлах жыве дзiкi вепр, якi ўночы спускаецца з гары i спусташае палеткi. Але такiя страшныя былi яго iклы i капыты, што нiхто не адважваўся пайсцi ў лес i забiць злоснага драпежнiка.

Цар Еўрысфей загадаў Гераклу ўпаляваць Эрыманфскага вепра.

Геракл здзiвiўся, што дагэтуль не знайшлося ў паселiшчы меткага стралка, таму што забiць дзiка не так ужо цяжка, i адзiн пайшоў на Эрыманфскую гару.

Узбiраючыся ўгору па крутым схiле, ён пачуў конскi тупат, i раптам мiма яго прамчаўся ў далiну табун дзiкiх коней. Але, прыгледзеўшыся добра, Геракл убачыў, што гэта былi не конi. Нiбы палова чалавека зраслася з палавiнай каня - на конскiм крыжы чалавечае тулава з галавою i рукамi. Здалёк здавалася, што раз'юшаныя коннiкi iмчацца на шпарканогiх конях.

– Кентаўры!
– усклiкнуў Геракл.

Нiбы бура, пранеслiся кентаўры паўз Геракла, крышачы ўсё на сваiм шляху, i памчалiся проста ў паселiшча, што знаходзiлася пад гарой.

"Гэта страшней за дзiкага вепра!" - падумаў Геракл i зразумеў цяпер, чаму Еўрысфей паслаў яго сюды на паляванне.

Але ён не спалохаўся i пайшоў далей. Неўзабаве ён убачыў пячору, перад якой стаяў на варце малады кентаўр.

Геракл смела падышоў да яго i сказаў дружалюбна:

– Я царскi паляўнiчы. Цар загадаў мне высачыць i забiць дзiкага вепра, што жыве тут на гары. Цi не падкажаш мне, як яго знайсцi?

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3