Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Не магу, — сказаў Кейсі. — Я не ведаю, за што маліцца і каму маліцца.

Бабка адвяла ад яго вочы і спыніла позірк на Сэйры.

— Ён не хоча маліцца, — сказала яна. — А я не гаварыла вам, як малілася Руці, калі была яшчэ зусім маленькая? «У пасцельцы спачываю, богу душу ўручаю. А туды як прыляціць, там буфет пусты стаіць, а бедны сабачка галодны сядзіць. Аман». Вось як яна малілася.

Па брызенце палаткі з сонечнага боку пасунуўся цень — нехта прайшоў міма.

А дзедава цела ўсё яшчэ змагалася, б'ючыся ў сутаргах. Раптам яно здрыганулася,

быццам ад раптоўнага ўдару, і дзед заціх і перастаў дыхаць. Кейсі глянуў на твар старога і ўбачыў, што ён робіцца чарнавата-барвовы. Сэйры дакранулася да пляча прапаведніка:

— Язык, хутчэй язык!

Кейсі кіўнуў галавой.

— Засланіце яго ад бабкі, — сказаў ён ціха і разняў дзеду сцятыя сківіцы, прасунуў пальцы ў самае горла, каб дастаць язык. І калі ён адцягнуў яго, з горла вырваўся раскацісты хрып і дзед перарывіста ўздыхнуў, як усхліпнуў. Кейсі падабраў з зямлі тонкую палачку і прыціснуў ёю язык, услухоўваючыся ў вуркатлівае, няроўнае дыханне.

Бабка насілася па палатцы, як напалоханая курыца.

— Маліся! — патрабавала яна. — Маліся ж! Маліся, табе кажуць! — Сэйры дарэмна спрабавала яе суняць. — Маліся, каб цябе чорт! — закрычала бабка.

Кейсі глянуў на яе. Вуркатлівае дыханне рабілася ўсё гучнейшым і больш перарывістым.

— Ойча наш, які ёсць у небе, свяціся Імя Тваё…

— Слава! — выгукнула бабка.

— …прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая… як у небе… так і на зямлі.

— Аман.

З адкрытага рота старога вырваўся сутаргавы ўсхліп і хрыплы працяглы выдых.

— Хлеба нашага штодзённага… дай нам сёння… і адпусці нам грахі нашы. — Дыхання не стала чуваць. Кейсі глядзеў на дзедавы вочы — яны былі ясныя, глыбокія, праніклівыя, у іх затаілася спакойная ўсёведнасць.

— Алілуя! — крыкнула бабка. — Гавары далей.

— Аман, — сказаў Кейсі.

Бабка маўчала. З таго боку палаткі панавала цішыня. Толькі па шашы прашумела коламі машына. Каля матраца Кейсі не падымаўся з кален. Звонку людзі ў напружаным маўчанні прыслухоўваліся да гукаў, што абвяшчалі смерць. Сэйры ўзяла бабку пад руку і вывела з палаткі. Старая ішла, поўная годнасці, з высока ўзнятай галавой. Яна ішла так напаказ усёй сям'і. Сэйры падвяла яе да матраца, што ляжаў на зямлі, і ўсадзіла яе. І бабка сядзела, пазіраючы проста перад сабой, сядзела горда, бо ведала, што ўсе позіркі скіраваны на яе. У палатцы было ціха. Нарэшце Кейсі рассунуў брызент і выйшаў.

Бацька ціха запытаўся:

— Што з ім было?

— Апаплексічны ўдар, — адказаў Кейсі. — Удар, і адразу канец.

А жыццё ішло па сваіх законах. Сонца дакранулася да лініі гарызонту і сплюшчылася. Доўгая калона вялікіх чырвоных грузавікоў паказалася на шашы. Машыны ішлі з грукатам, скаланаючы зямлю, а іх вертыкальныя выхлапныя трубы выплёўвалі сіні дым дызельнага паліва. У кабіне сядзеў толькі вадзіцель, яго зменны спаў на ложку, падвешаным пад самым верхам. Грузавікі грукаталі няспынна, пад іх цяжкім поступам увесь дзень і ўсю ноч дрыжэла зямля.

Сям'я з'ядналася ў адно цэлае. Бацька

апусціўся на кукішкі, побач з ім прысеў дзядзька Джон. Галавой сям'і цяпер быў бацька. Ной, Том і Эл таксама селі на кукішкі, а прапаведнік апусціўся проста на зямлю і потым лёг, абапёршыся на локаць. Руці і Ўінфілд бадзёра прытупалі з вядром вады, але адразу адчулі нядобрае, запаволілі крок і, паставіўшы вядро на зямлю, ціха падышлі да маці.

Бабка сядзела горда, спакойна, пакуль уся сям'я не сабралася, пакуль на яе не перасталі глядзець, а тады лягла, закрыла твар сагнутай у локці рукой. Чырвонае сонца схавалася, і над зямлёй разлілося мігатлівае сутонне; твары людзей здаваліся зусім светлымі, а вочы паблісквалі, адлюстроўваючы вячэрняе неба. Вечар збіраў святло адусюль — дзе толькі мог.

Бацька сказаў:

— Гэта здарылася ў палатцы містэра Ўілсана.

Дзядзька Джон пацвярджальна кіўнуў галавой:

— Ён уступіў сваю палатку.

— Добрыя, сардэчныя людзі, — ціха прамовіў бацька.

Уілсан стаяў каля сваёй папсаванай машыны, а Сэйры сядзела каля бабкі на матрацы, стараючыся не дакранацца да яе.

Бацька паклікаў:

— Містэр Уілсан!

Уілсан няспешна падышоў да іх і апусціўся на кукішкі. Сэйры таксама падышла і стала каля яго.

Бацька сказаў:

— Мы вам вельмі ўдзячныя, людзі.

— Мы радыя, што хоць чым-небудзь змаглі памагчы вам, — адказаў Уілсан.

— Мы вельмі абавязаныя вам, — сказаў бацька.

— Перад тварам смерці не варта лічыцца, — прамовіў Уілсан, і Сэйры падхапіла:

— Не варта лічыцца.

Эл сказаў:

— Я адрамантую вам машыну… мы з Томам яе адрамантуем. — І Эл адчуў прыліў гордасці, што ён можа заплаціць доўг, які лёг на яго сям'ю.

— Ад дапамогі мы не адмовімся. — Уілсан прызнаў, што прымае такую плату.

— Трэба вырашыць, як нам быць далей, — сказаў бацька. — Ёсць закон: пра нябожчыкаў неабходна паведаміць уладам, а яны возьмуць сорак даляраў для гаспадара пахавальнага бюро або пахаваюць яго як жабрака.

— У нас у сям'і жабракоў ніколі не было, — умяшаўся дзядзька Джон.

Том сказаў:

— Можа, і не тое яшчэ будзе. З зямлі нас раней таксама ніколі не зганялі.

— Мы дрэннага нічога не рабілі, — сказаў бацька. — Нас няма чым папракнуць. Без грошай нічога не бралі, чужой ласкаю ніколі не карысталіся. Калі з Томам здарылася бяда, мы галаву трымалі высока. На яго месцы кожны так зрабіў бы.

— Дык што ж рабіць будзем? — запытаўся дзядзька Джон.

— Зробіш па закону, цела забяруць. У нас усяго паўтары сотні даляраў. Сорак пойдзе на пахаванне, і тады мы не даедзем да Каліфорніі. А не заплаціш, яго пахаваюць як жабрака.

Мужчыны заварушыліся і ўставілі вочы ў зямлю, што цямнела ў іх пад нагамі.

Бацька ціха сказаў:

— Дзед пахаваў свайго бацьку сам, сваімі рукамі, зрабіў усё, як належыць, і сам рыдлёўкаю зрабіў магільны насып. У тыя часы чалавек меў права легчы ў магілу, выкапаную яго сынам, а сын меў права пахаваць свайго бацьку.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг