Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Мэй ажыццяўляе сувязь з наведнікамі, усміхаецца ім, а сама ледзь стрымлівае раздражненне; усміхаецца, а вочы глядзяць міма, калі госць не вадзіцель грузавіка. Шафёры — касцяк усяго. Там, дзе спыняюцца шафёры, там кліенты. Іх не абдурыш, яны разбіраюцца, што да чаго. Шафёры — гэта заказы. Яшчэ ого як разбіраюцца! Паспрабуйце падаць ім спітую каву, і больш нагі іхняй у вас не будзе. А абслужыце як след, яны зноў наведаюцца. Вадзіцеляў грузавікоў Мэй сустракае шырокай усмешкай. Крыху выгнуўшы стан, папраўляе на патыліцы валасы, і ўслед за рукамі крыху падымаюцца пад сукенкай угору і грудзі; ветла вітае гасцей, быццам абяцаючы вясёлае баўленне часу, вясёлую гутарку, вясёлыя досціпы. Эл ніколі ні з кім з наведнікаў не загаворвае. Не кантактуе з імі. Бывае, адкажа ўсмешкай на

анекдот, а смяяцца, не, не смяецца. Часам гляне на Мэй, пачуўшы гуллівыя ноткі ў яе голасе, і зноў скрабе патэльню лапаткай, перакладзе застылы тлушч у латочак каля пліты. Ён прыціскае лапаткай катлету, яна шыпіць. Кладзе на патэльню разрэзаную напалам булачку, падаграе, падсмажвае. Зграбае з патэльні колцы цыбулі, кладзе на фарш, прыціскае лапаткай, накрывае паловай булачкі, другую палову змазвае растопленым маслам і вострай прыправай. Прытрымліваючы пакладзеную на катлету паўбулачкі, падчэплівае лапаткай тонкую катлетку, пераварочвае яе, накрывае другой паловай і скідае на маленькую талерку. Туды ж кладзе чвэртку марынаванага агурка і дзве чорныя масліны. Пускае талерку па стойцы, як кідальнае кальцо. Тады зноў скрабе патэльню і панура пазірае на жароўню з тушаным мясам.

Легкавыя машыны імкліва праносяцца па шашы № 66. Нумарныя знакі з Масачусетса, з Тэнесі, Род-Айленда, з Нью-Ёрка, Верманта, Агаё. Кіруюць на захад. Шыкоўныя машыны, хуткасць — шэсцьдзесят пяць міль у гадзіну.

Вунь «корд» ідзе. Труна на колах.

Але ж, глянь, які ход! Бачыш «ласаль»? Мне б такую. Я не з ганарлівых. Узяў бы і «ласаль».

Калі ты ўжо так разышоўся, дык чаму б не «кадзілак»? Ён трохі большы і хутчэйшы.

А сабе я выбраў бы «зефір». Не такі ўжо і шык, затое клас, хуткасць! Мне дай «зефір».

І ўсё ж, сэр, можаце смяяцца, толькі я стаю за «б'юік-п'юік». Даволі добрая машына.

Дык яна ж, халера, цаной, як «зефір», а цягне слабавата.

Ну і няхай. Мне ад гэтага Генры Форда нічога не трэба. Не люблю я Форда. Ніколі не любіў. У мяне брат працаваў у яго на заводзе. Ты б толькі паслухаў, што ён расказваў.

І ўсё-такі «зефір» — сіла!

На шашы вялікія легкавыя аўтамашыны. Стомлена-пяшчотныя, разамлелыя ад гарачыні дамы, вакол іх, як вакол цэнтра прыцяжэння, круціцца безліч аб'ектаў: крэмы, ласьёны, бутэлечкі з фарбамі — чорнай, ружовай, чырвонай, белай, зялёнай, сярэбранай, з іх дапамогай мяняецца колер валасоў, вачэй, губ, пазногцяў, броваў, веек, павек. Рознае семя, алеі, пілюлі — каб добра працаваў страўнік. Сумка з бутэлечкамі, спрынцоўкамі, таблеткамі, прысыпкамі, растворамі, мазямі — каб унікнуць усякай рызыкі пры інтымных зносінах, зняць пахі, засцерагчыся ад нежаданых вынікаў. А яшчэ адзенне… Адна марока!

Маршчынкі стомы вакол вачэй, складкі раздражнення па кутках рота, грузныя грудзі ў цесных ячэйках бюстгальтараў, тугія жываты і клубы пад гумавымі гарсэтамі. Цяжка ловяць спякотнае паветра раты, у пахмурных вачах нялюбасць да сонца, ветру, да зямлі, агіда да ежы, злосць на знямогу, нянавісць да самога часу, які рэдка калі маладзіць, а старыць — заўсёды.

Побач з жанчынамі кароткія пузатыя мужчыны ў светлых касцюмах і панамах — чысценькія ружовыя мужчыны з неспакойнымі, разгубленымі вачамі, поўнымі трывогі. Ім неспакойна таму, што не працуюць прывычныя формулы: яны прагнуць бяспекі, але адчуваюць, што яна знікае з твару зямлі. На лацканах пінжакоў у іх значкі розных суполак і клубаў — тых месцаў, куды можна пайсці і ў натоўпе такіх жа занепакоеных чалавечкаў пераканаць сябе, што камерцыя — занятак высакародны, а не асвячонае рытуалам зладзейства; што яны шчодрыя і дабрачынныя, часта нават сабе ў шкоду, насуперак прынцыпам камерцыі; што жыццё ў іх паўнацэннае, а не ўбогая і стомная руціна; і што блізкі ўжо той час, калі нічога ім не будзе страшна.

Гэта сямейная пара таксама едзе ў Каліфорнію; там, у холе галівудскага гатэля «Беверлі Ўілтмар» яны з зайздрасцю будуць глядзець на людзей, будуць пазіраць на горы — вы разумееце, на горы! — і на высокія дрэвы, ён з ранейшым неспакоем у вачах, а яна — з апаскай, каб сонца не апаліла скуру. Будуць пазіраць на Ціхі акіян, і стаўлю сто тысяч супраць

нічога, што ён скажа: «Я думаў, ён большы». А яна будзе кідаць зайздрослівыя позіркі на круглявыя маладыя дзявочыя целы на пляжы. Яны едуць у Каліфорнію толькі дзеля таго, каб потым, вярнуўшыся дамоў, сказаць: «Такая вось і такая сядзела ў Тракадэра побач з намі, за суседнім столікам. Ну і страшыдла! Але апранаецца з густам». А ён скажа: «Я там гутарыў з саліднымі дзелавымі людзьмі. Яны лічаць, што пакуль мы не збавімся ад гэтага тыпа ў Белым доме, дабра не чакай». І яшчэ: «Ад аднаго дасведчанага чалавека я чуў, што ў яе сіфіліс. Яна здымалася ў фільмах братоў Уорнераў. Кажуць, спала з кім папала, абы ролю атрымаць. Што ж, знайшла, чаго шукала». Але ўстрывожаныя вочы ўсё роўна не ведаюць спакою, надзьмутыя губы не ведаюць радасці. Вялікая легкавая машына імчыцца з хуткасцю шэсцьдзесят міль у гадзіну.

Я выпіла б чаго-небудзь халодненькага.

Вунь наперадзе нешта віднеецца. Спыніцца?

Думаеш, у іх чыста?

Не брудней, чым дзе ў іншым месцы ў гэтым богам забытым краі.

Ну, бутэльку содавай, я думаю, можна.

Вялікая машына скрыгоча тармазамі і спыняецца. Неспакойны таўстун дапамагае жонцы вылезці з кабіны.

Калі яны ўваходзяць, Мэй глядзіць спярша на іх, потым паўз іх. Эл на імгненне адрывае вочы ад пліты. Мэй ведае, што будзе далей. Яны вып'юць бутэльку содавай за пяць цэнтаў і бурчліва паскардзяцца, што вада цеплаватая. Жанчына скамечыць шэсць папяровых сурвэтак і кіне на падлогу. Мужчына папярхнецца і зваліць віну на Мэй. Жанчына пачне прынюхвацца, быццам пачула пах тухлага мяса, а пасля яны пойдуць і да канца сваіх дзён будуць усім гаварыць, што народ на Захадзе няветлы. А Мэй, зноў застаўшыся адна з Элам, падбярэ ім адпаведнае слоўца — абзаве іх задрыпамі.

Вадзіцелі грузавікоў — гэта людзі!

— Вось едзе вялікі грузавы фургон. Добра было б, каб яны тут спыніліся — адаб'юць пах гэтых смярдзючак. Калі я працавала ў вялікім гатэлі ў Альбукерку — як яны кралі, Эл! Бралі ўсё, што дрэнна ляжыць. І чым больш шыкоўныя ў іх машыны, тым яны болей крадуць — ручнікі, сталовае срэбра, мыльніцы. Проста розуму не дабяру — навошта.

А Эл змрочна:

— А як, па-твойму, адкуль у іх такія машыны і гэтулькі дабра? Што, можа, нарадзіліся з усім гэтым? А ў цябе ніколі нічога не будзе.

Вялікі грузавік, шафёр і зменны.

— Можа, спынімся тут, кавы вып'ем. Забягалаўку гэту я ведаю.

— А як у нас з графікам?

— Ідзём з апярэджаннем.

— Тады пад'язджай. Тут ёсць баявая кабылка з перчыкам. І кава добрая.

Машына спыняецца. Двое шафёраў у брыджах колеру хакі, у высокіх шнураваных чаравіках, кароткіх куртках і вайсковых фуражках з бліскучымі брылямі. Дзверы з сеткай — бразь!

— Здарова, Мэй!

— Няўжо гэта ты, Вялікі Біл Пацук? Даўно перавялі зноў на гэты маршрут?

— Тыдзень таму.

Яго напарнік кідае пяціцэнтавік у адтуліну прайгравальніка, глядзіць, як выслізгвае пласцінка і кладзецца на дыск. Голас Бінга Кросбі — чыстае золата. «Зноў залаціцца пляж, і хвалі плешчуць глуха… Ты — у скронях боль, але не скруха…» А Вялікі Біл напявае на вушка Мэй: «Ты ў скрынях соль, але не шлюха…»

Мэй смяецца.

— А хто гэта з табой, Біл? Ён першы раз на гэтым маршруце?

Напарнік Біла апускае пяць цэнтаў у аўтамат, выйграе чатыры жэтоны і зноў кідае іх у шчыліну. Падыходзіць да стойкі.

— Што ж вам падаць? — пытаецца Мэй.

— Ну, па кубку кавы. А тарты якія?

— З бананавым крэмам, з ананасным крэмам, шакаладны, ну і яблычны.

— Давай яблычны… Чакай… а вунь той, вялікі і пышны, з чым?

Мэй падымае торт, нюхае.

— Бананавы.

— Адрэж кавалак, ды не шкадуй.

Шафёр, што каля аўтамата, кажа:

— Рэж два.

— Наце вам два. Што-небудзь такое новенькае чуў, Біл?

— Ага, вось паслухай.

— Ты пры даме не вельмі…

— Ды тут нічога такога. Вучань спазніўся ў школу. Настаўніца пытаецца: «Чаму спазніўся?» Хлопчык адказвае: «Я вадзіў цялушку да быка». Настаўніца кажа: «Няўжо твой бацька сам не мог справіцца?» А малы ёй: «Вядома ж, мог, толькі дзе яму цягацца з быком».

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Столкновение

Хабра Бал
1. Вне льда
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Столкновение

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя