Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Яна загаварыла нізкім, прыгожым, мяккім пявучым голасам, у якім прабіваліся звінючыя ноткі.

— Скажы ім: з добрым прыбыццём, — прамовіла яна. — Скажы: сардэчна запрашаем.

Том з'ехаў з шашы і паставіў машыну ў полі побач з легкавой. Пасажыры выплюхнуліся з грузавіка, як кіпень з гаршка. Руці і Ўінфілд так паспешліва саскочылі, што ў іх ледзь не падкасіліся замлелыя ногі, і ўзнялі віск, калі ў лытках пачало паколваць, як іголкамі. Маці адразу ўзялася за справу. Адвязала вялікае вядро, што было прывязана ззаду

грузавіка, і падышла з ім да дзяцей, якія ўсё яшчэ вішчалі.

— Ідзіце па ваду — вунь туды. Папрасіце далікатна. Скажыце: «Будзьце ласкавыя, ці нельга нам наліць вядро вады?» І не забудзьцеся, скажыце: «Вялікі дзякуй». Назад панесяце ўдваіх, толькі не расплюхайце па дарозе. А трапіцца на вочы сухое голле, захапіце з сабой — касцёр распалім.

Дзеці патупалі да хаціны.

А каля палаткі адбылася маленькая замінка, гутарка завязалася не адразу. Першы пачаў бацька:

— Вы не з Аклахомы?

Эл, які стаяў каля легкавушкі, паглядзеў на нумарны знак.

— Канзас, — сказаў ён.

Хударлявы чалавек растлумачыў:

— Мы з Галены, з яе наваколля. Уілсан, Айві Ўілсан.

— А мы Джоўды. З-пад самага Саліса.

— Што ж, мы вельмі радыя пазнаёміцца, — сказаў Айві Ўілсан. — Сэйры, гэта Джоўды.

— Я адразу здагадаўся, што вы не аклахомцы. У вас гаворка нейкая дзіўная, я гэта не ў крыўду вам, разумееце.

— Гавораць усе па-рознаму, — сказаў Айві. — Арканзасцы па-свойму, аклахомцы па-свойму. А неяк раз нам стрэлася жанчына з Масачусетса, дык яна ўжо зусім дзіўна гаварыла. Ледзь разумелі яе.

Ной, дзядзька Джон і прапаведнік узяліся разгружаць машыну. Спачатку памаглі дзеду злезці і пасадзілі яго на траву. Стары сядзеў млявы, уставіўшы вочы проста перад сабой.

— Табе што, дзед, нядобра? — запытаўся Ной.

— Вельмі, — слабым голасам адказаў стары. — Страх як дрэнна.

Паволі і асцярожна ступаючы, да яго падышла Сэйры Ўілсан.

— Можа, вам лепш зайсці ў палатку? — запыталася яна. — Паляжыце там на матрацы, адпачніце.

Пачуўшы яе мяккі голас, дзед падняў галаву.

— Хадзем, — сказала Сэйры. — Вам трэба адпачыць. Мы вас давядзём.

Стары раптам расплакаўся. Падбародак у яго дрыжэў, губы шчыльна сцяліся, ён хрыпла ўсхліпваў. Маці кінулася да яго і абняла за плечы. Памагла яму падняцца, напружыўшы сваю шырокую спіну, і павяла, пацягнула яго ў палатку.

Дзядзька Джон сказаў:

— Відаць, сапраўды дзед наш расхварэўся. Раней з ім гэтага не бывала. У жыцці не бачыў, каб ён слязу пусціў. — Джон хуценька залез на грузавік і скінуў уніз матрац.

Маці выйшла з палаткі і падышла да Кейсі.

— Вам даводзілася даглядаць хворых, — сказала яна. — Дзед занядужаў. Можа, пойдзеце глянеце на яго?

Кейсі паспешліва пайшоў у палатку. На зямлі ляжаў двухспальны матрац, акуратна засланы коўдрамі, у маленькай жалезнай печцы на ножках няроўна гарэў агонь. Вядро вады,

драўляная скрынка з харчам, яшчэ адна замест стала — і ўсё. Заходняе сонца прасвечвала ружовым скрозь сцены палаткі. Сэйры Ўілсан стаяла на каленях каля матраца, на якім расцягнуўся на спіне дзед. Яго шырока расплюшчаныя вочы глядзелі ўгору, на твары гарэў румянец. Ён цяжка дыхаў.

Кейсі ўзяў яго кашчавае запясце ў пальцы.

— Крышачку стаміўся, дзед? — сказаў ён.

Шырока расплюшчаныя вочы пакасіліся на голас і не знайшлі таго, хто гаварыў. Вусны заварушыліся, бязгучна вымаўляючы нейкія словы. Кейсі памацаў дзеду пульс, адпусціў яго руку і паклаў яму на лоб далонь. У целе старога ішло змаганне, ногі безупынна варушыліся, рукі не ведалі спакою. З вуснаў зрывалася неразборлівае мармытанне, шчокі пад белай шчэццю наліліся чырванню. Сэйры Ўілсан ціха запыталася ў Кейсі:

— Вы ведаеце, што з ім?

Кейсі глянуў на яе маршчыністы твар і агністыя вочы.

— А вы?

— Здаецца, ведаю.

— Што?

— Магчыма, я памыляюся. Не хочацца дарэмна гаварыць.

Кейсі азірнуўся на старога, у якога ўвесь час паторгваўся твар.

— Думаеце… можа… апаплексічны ўдар?

— Думаю, што так, — адказала Сэйры. — Мне тры ўжо разы даводзілася бачыць такое.

А звонку даносіліся гукі бівачнага жыцця — секлі сухое голле, бразгалі посудам. Маці ўсунула галаву між полкамі палаткі.

— Бабка хоча зайсці. Можа, ёй не варта?

Прапаведнік сказаў:

— Не пусціш, яна разнервуецца.

— Як ён — нічога?

Кейсі паволі пакруціў галавой. Маці кінула хуткі позірк на дзедаў наліты крывёю твар, які скажалі пакутлівыя грымасы. Яна адышла ад палаткі, і пачуўся яе голас:

— Яму лепш, бабка. Цяпер няхай крыху адпачне.

Але бабка зласліва сказала:

— А я ўсё роўна гляну. Ён хітры чорт. Ад яго праўды ніколі не дазнаешся, — і хуценька прашмыгнула ў палатку. Яна спынілася каля матраца і глянула ўніз на дзеда. — Што з табой? — Дзед зноў павёў вачамі на голас, і губы яго скурчыліся. — Гэта ён ад злосці, — сказала бабка. — Я ж гаварыла вам, ён хітры, як чорт. Раніцай надумаў уцячы, каб не ехаць. Але раптам бядро ў яго разбалелася, — з пагардай прамовіла бабка. — Гэта ён проста ад злосці. З ім і раней такое бывала, калі ён не захоча ні з кім размаўляць.

Кейсі далікатна сказаў:

— Гэта не ад злосці, бабка. Ён захварэў.

— А! — яна зноў глянула ўніз на старога. — Цяжка захварэў, ты думаеш?

— Вельмі цяжка, бабка.

На хвіліну яна завагалася.

— Ну дык чаго ты не молішся? — таропка загаварыла яна. — Ты прапаведнік ці не?

Моцныя пальцы Кейсі нерашуча пацягнуліся да дзедавага запясця і абхапілі яго.

— Я ўжо казаў табе, бабка. Не прапаведнік я.

— Усё роўна маліся, — загадала старая. — Ты справу гэту на памяць ведаеш.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг