Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Цяпер законы ўжо не тыя, — сказаў дзядзька Джон.

— Часам цяжка прытрымлівацца закону, — сказаў бацька. — Асабліва калі хочаш, каб усё было па сумленні. Такіх выпадкаў хапае. Калі Флойд хаваўся, як дзікі звер, закон патрабаваў, каб мы выдалі яго, але ніхто не выдаў. Іншы раз даводзіцца абыходзіць закон. Вось я і кажу: я маю права пахаваць роднага бацьку. Хто-небудзь хоча што сказаць?

Прапаведнік прыўзняўся на локці.

— Законы мяняюцца, — сказаў ён, — а людскія патрэбы застаюцца. Ты маеш права рабіць тое, што табе трэба рабіць.

Бацька павярнуўся да дзядзькі Джона:

— Гэта

і тваё права, Джон. Ты маеш што-небудзь супраць?

— Нічога, — адказаў дзядзька Джон. — Толькі атрымліваецца так, быццам мы хочам хаваць яго пад сховай начной цемры. Пры жыцці дзед рабіў усё адкрыта.

Крыху прысаромлены, бацька сказаў:

— Гэтак, як ён рабіў, нам цяпер нельга. Трэба даехаць да Каліфорніі, пакуль грошы яшчэ ёсць.

І Том уставіў сваё слова:

— Бываюць выпадкі, калі дзе-небудзь капаюць зямлю, знаходзяць нябожчыка і ўзнімаюць гвалт — забілі чалавека. Нашы ўлады цікавяцца мёртвымі больш, чым жывымі. Пачнуць дазнавацца, хто ён такі і як памёр. Я вось што прапаную: давайце пакладзём у бутэльку запіску і закапаем разам з ім. Там усё будзе сказана — хто ён, як памёр і чаго яго тут пахавалі.

Бацька ў знак згоды паківаў галавой.

— Правільна. Толькі трэба прыгажэй напісаць. І дзеду не так самотна будзе, калі з ім будзе яго імя, а то закапалі — і ляжы адзін, стары, пад зямлёй. У каго-небудзь ёсць яшчэ што сказаць?

Усе маўчалі.

Бацька павярнуўся да маці:

— Ты ўбярэш яго?

— Убяру, — адказала маці. — А хто вячэру згатуе?

— Я прыгатую вячэру, — сказала Сэйры Ўілсан. — Мы з вашай старэйшай дачкой усё зробім.

— Вялікі дзякуй. Ты, Ной, пайдзі дастань з якой бачуркі свініны. Яна як след яшчэ не прасалілася, але есці можна.

— А ў нас ёсць паўмяшка бульбы, — сказала Сэйры.

— Дай мне дзве манеты па паўдаляра, — папрасіла маці ў бацькі; той пакапаўся ў кішэні і падаў ёй срэбра.

Маці адшукала таз, наліла ў яго вады і панесла ў палатку. Там было амаль зусім цёмна. Сэйры ўвайшла следам, запаліла свечку, прыткнула яе на скрынку і пакінула маці адну. Маці паглядзела на нябожчыка, і ў яе сціснулася сэрца. Яна адарвала палоску ад свайго фартуха і падвязала дзеду ніжнюю сківіцу. Выпрастала яму ногі, склала рукі на грудзях. Потым апусціла яго павекі і паклала на іх па сярэбранай манеце, зашпіліла яму кашулю і абмыла твар.

Сэйры зазірнула ў палатку:

— Можа, чым дапамагчы?

Маці паволі падняла галаву.

— Зайдзіце, — сказала яна. — Хацела б з вамі пагаварыць.

— Старэйшая дачка ў вас упраўная, — сказала Сэйры. — Колькі ўжо бульбы абабрала! Дык кажыце, што трэба рабіць?

— Я хацела абмыць яго, ды вось няма ў што пераапрануць. А коўдра ваша цяпер сапсаваная. Мёртвы дух нічым з яе не вытравіш. Памятаю, у нас сабака панюхаў матрац, на якім памерла мая маці, і аж затросся і пачаў гыркаць, хоць два гады прайшло пасля яе смерці. Мы загорнем яго ў вашу коўдру, а вам аддадзім другую, у нас ёсць.

Сэйры сказала:

— Навошта вы так гаворыце. Мы памагаем вам ад шчырага сэрца. У мяне ўжо даўно не было… так спакойна на душы. У людзей ёсць такая патрэба — памагаць адзін аднаму.

Маці кіўнула галавой.

— Ёсць, — адказала яна і доўга глядзела на зарослы шчэццю стары твар з падвязанай сківіцай

і сярэбранымі вачніцамі, якія паблісквалі пры святле свечкі. — Так ён сам на сябе не падобны, — сказала яна. — Трэба закруціць яго з галавой.

— Ваша старая добра трымалася.

— Яна зусім старэнькая. Магчыма, і не разумее толкам, што здарылася. І, можа, не хутка зразумее. Акрамя таго, гонар нам не дазваляе адчайвацца. Бывала, мой бацька казаў: «Зламацца кожны можа. А каб саўладаць з сабой, трэба быць чалавекам». У любых выпадках мы не паддаёмся адчаю. — Маці акуратна захутала ногі і плечы нябожчыка, закінула адзін ражок коўдры яму на галаву, як капюшон, і насунула на твар. Сэйры падала ёй некалькі вялікіх ангельскіх шпілек, і яна старанна і акуратна зашпіліла з усіх бакоў гэты доўгі пакунак. Нарэшце паднялася з кален. — Пахаванне будзе прыстойнае, — сказала яна. — З намі едзе прапаведнік, ён адпяе яго, і сям'я ўся ў зборы. — Яна пахіснулася. Сэйры падскочыла да яе, не дала ёй упасці. — На хаду засынаю… — сумелася маці. — Не, нічога, пройдзе. Перад ад'ездам нам шмат давялося пакруціцца.

— Выйдзем на паветра, — сказала Сэйры.

— Ага, я ўсё, што трэба, зрабіла.

Сэйры задзьмула свечку, і жанчыны выйшлі з палаткі.

На дне неглыбокага яра ярка гарэла вогнішча. Том убіў у зямлю калкі, падвесіў на дроце два кацялкі, і вада цяпер у іх бурна кіпела, з-пад накрывак выбівалася пара. Ружа Сарона стаяла на каленях крыху ўбаку ад гарачага полымя з доўгай лыжкай у руцэ. Убачыўшы, што маці выйшла з палаткі, яна паднялася і падышла да яе.

— Ма, — сказала яна, — хачу ў цябе пра нешта спытацца.

— Зноў спалохалася? — запыталася маці. — Дзевяць месяцаў без гора не пражывеш, даражэнькая.

— А дзіцяці не пашкодзіць?

Маці адказала:

— Ёсць такая прымаўка: «Дзіця, што ў смутку родзіцца, у жыцці са шчасцем водзіцца». Здаецца, так, місіс Уілсан?

— Чула такую, — адказала Сэйры. — А яшчэ я ведаю і другую: «У залішняй радасці радзіцца, увесь свой век смуціцца».

— У мяне ўсё ўсярэдзіне падскочыла ад страху, — сказала Ружа Сарона.

— Ад весялосці ў нас нічога не скача, — прамовіла маці. — Ты лепш глядзі кацялкі.

Мужчыны сабраліся на краі светлага круга ад вогнішча. З прылад у іх была рыдлёўка і матыка. Бацька адмераў месца для магілы — восем футаў у даўжыню і тры футы ў шырыню. Працавалі па чарзе. Бацька ўскопваў зямлю матыкай, а дзядзька Джон адкідаў яе ўбок рыдлёўкай. Потым крышыў зямлю Эл, а выграбаў Том. Тады крышыў Ной, выграбаў Коні. Работа ішла без перапынку, і магіла рабілася ўсё глыбейшай. Рыдлёўка за рыдлёўкай вылятала адтуль зямля. Стоячы па плечы ў прамавугольнай яме, Том запытаўся:

— На якую глыбіню капаць, та?

— Глыбей. Яшчэ футы на два. Ты вылазь, Том, пайдзі напішы тую запіску.

Том вылез, і яго месца заняў Ной. Том падышоў да маці, якая падтрымлівала агонь.

— У нас, ма, ёсць папера і пяро?

Маці пакруціла галавой:

— Н-не. Што іншае, а гэтага з сабой не ўзялі. — Яна глянула на Сэйры, і маленькая жанчына паспешліва пайшла ў палатку. Вярнулася яна з Бібліяй у руках і напалову спісаным алоўкам.

— Вось, — сказала яна. — Тут, у пачатку, ёсць чыстая старонка. Напішы на ёй і вырві. — Сэйры падала Біблію і аловак Тому.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Игра престолов. Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.77
рейтинг книги
Игра престолов. Битва королей

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX